«Хачу ўпрыгожыць Глыбокае добрай справай». 21.by

«Хачу ўпрыгожыць Глыбокае добрай справай»

27.07.2016 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

Такія словы сказаў пры сустрэчы Мікалай Міхалевіч, заснавальнік прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Міхалевіч”.

 


Ён нарадзіўся і вырас у Глыбокім. Скончыў факультэт арганізацыі і эканомікі  філіяла Маскоўскага інстытута сувязі імя Бонч-Бруевіча ў Мінску. Гады чатыры працаваў у Глыбоцкім раённым вузле электрычнай сувязі, а  затым падаўся ў бізнес. Уласную справу пачынаў з аптовага продажу медыцынскіх ветэрынарных  прэпаратаў. Праз нейкі час індывідуальны прадпрымальнік змяніў статус і стаў заснавальнікам уласнага прадпрыемства.


Цяпер Мікалай Міхалевіч  займаецца рэалізацыяй лекаў для насельніцтва ў Глыбокім, Паставах, Новалукомлі, Лепелі, Наваполацку. Гаспадар упэўнены: каб мець перспектыву, уласную справу трэба развіваць, а таму будаўнічая брыгада прадпрыемства ў дадатак займаецца рэканструкцыяй і рамонтам набытых памяшканняў з прыцэлам на  пашырэнне гандлёвай справы.


Лепшай памочніцай мужа ўсе гэтыя гады была і застаецца жонка Таццяна Васільеўна, эканаміст па адукацыі, яна ж – дырэктар ПУП “Міхалевіч”. Дынастыю Міхалевічаў хутка працягне aсын Вадзім, які стане прадаўжальнікам справы бацькоў. Сёлета  ён атрымаў дыплом аб заканчэнні эканамічнага факультэта БДУ. Без сумневу, веды маладога спецыяліста спатрэбяцца ў сямейным бізнесе.


--Мне, як глыбачаніну, прыемна бачыць пазітыўныя змены, якія адбываюцца ў апошнія гады, -- сказаў Мікалай Мікалаевіч. – Наш горад светлы, чысты, прыгожы, з’явіліся новыя месцы для культурнага адпачынку. Ведаю, у якім захапленні ад наведзенага ў Глыбокім парадку госці. Я разумею колькі арганізатарскай працы, ініцыятывы, часцінку сваёй душы ўклаў ва ўсё гэта старшыня райвыканкама Алег Віктаравіч Морхат, як ён за ўсё перажывае, стараецца пераламаць псіхалогію абыякавасці і раўнадушша глыбачан, актывізаваць іх да актыўнага дзеяння. Мне вельмі імпануе настойлівасць кіраўніка раёна, яго ўменне зацікавіць людзей, заахвоціць і павесці за сабой. Я тут жыву і хачу ўнесці свой уклад у агульную справу добраўпарадкавання.


Трэба сказаць, што Мікалай Мікалаевіч заўсёды прымае актыўны ўдзел у гарадскіх акцыях, суботніках, розных мерапрыемствах. А нядаўна праявіў  ініцыятыву, заняўся добраўпарадкаваннем прыдамавой тэрыторыі ў цэнтры горада, дзе размешчана яго аптэка. За ўласныя сродкі зрабіў экскізны план аўтамабільнай стаянкі на 10 парковачных месцаў і ўжо ажыццявіў першую частку задуманага. У двары зроблена падсыпка, пакладзены асфальт і бардзюры (на здымку). Работа працягваецца: паркоўка будзе павялічана, пастаўлена прыгожая агароджа. Адначасова  рабочыя займаюцца рэканструкцыяй будынка. На выкананыя работы пайшло 150 мільёнаў.


Больш прасторна, акуратна і чыста стала ў двары дома, што ў цэнтры на скрыжаванні вуліц Леніна і Чырвонаармейскай. Зробленае добраўпарадкаванне – гэта практычнае  праяўленне патрыятызму глыбачаніна, які такім чынам выказаў сваю любоў да горада. Падобная прыватная ініцыятыва – выдатны прыклад для пераймання для тых, хто за зменамі пазірае пакуль толькі  збоку, хто шмат гаворыць, ды пакуль мала што робіць карыснага.

TwitterНравитсяIT news
Автор: Галіна Сутула

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Такія словы сказаў пры сустрэчы Мікалай Міхалевіч, заснавальнік прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Міхалевіч”.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика