Аграсядзіба «Стулы» запрашае гасцей!. 21.by

Аграсядзіба «Стулы» запрашае гасцей!

11.10.2016 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Аграсядзіба “Стулы” знаходзіцца ў пакінутай людзьмі вёсцы Стойлы, што на Пружаншчыне. У 2015 годзе адыйшоў у іншы свет апошні яе карэнны жыхар – майстар разьбы па дрэве, стваральнік музея "Успаміны Бацькаўшчыны” Мікалай Тарасюк.

Аграсядзіба знаходзіцца на ўскрайку Белавежскай Пушчы. Запрашаем усіх, але перавагу будзем аддаваць людзям-рамантыкам, якія хочуць паслухаць цішыню, палюбавацца на краявіды, паблукаць па закінутым чалавекам месцам. У нашай вёсцы і на нашай сядзібе знойдзецца месца асобам- творцам: паэтам, мастакам...


Драўляны дом, гаспадаром якога раней быў мясцовы ляснік, захаваў інтэр’ер 70-80-х гадоў, у якія будаваўся дом. Упрыгожвае хату сапраўдная руская печ, на якой прыгатаваць ежу цяпер ужо з’яўляецца экзотыкай.



У хаце маюцца ўсе сучасныя выгоды: халодная і гарачая вада, туалет і душ. На сённяшні момант тут камфортна можна размясціць 7-10 чалавек.

Гатаваць ежу можна самастойна, а можна па жаданню гасцей папрасіць гаспадароў прыгатаваць традыцыйную беларускую кухню, альбо звычайную еўрапейскую.

Аграсядзіба мае незвычайную шматфункцыянальную пабудову: кінатэатр, выставачную залу і бібліятэку.

17 верасня 2016года ў нас быў адчынены яшчэ адзін цікавы аб’ект — культурна-адукацыйны цэнтр “Вясковы рэнесанс”. Гэта досыць вялікае памяшканне, архітэктура якога ўдала спалучае традыцыі і сучаснасць. Тут, каля каміна, восеньскім і зімовым вечарам можна сустрэцца сябрам, адзначыць шчаслівыя падзеі і проста пагутарыць.

Мы прапануем правядзенне семінараў, канферэнцый, майстар-классаў па рамёствам, спевам і танцам, канцэртаў, вечарын, творчых сустрэч. Цэнтр мае сучаснае мульцімедыя абсталяванне, кухню, укамплектаваную неабходнымі рэчамі і посудам (на 40 чалавек).










Ужо можна запісвацца на святкаванне Новага года. Будзьце першымі і атрымаеце зніжку!

Аграсядзіба “Стулы” размешчана ў 36 км ад г.Пружаны, 70 км ад г.Брэста і 330 км ад сталіцы нашай краіны Мінска.


Плошча — 50 сотак (амаль пасярод лесу). Асабліва цікава і практычна прыехаць сюды пасярод “збіральніцкага” ці грыбнога сезону.

Сардэчна запрашаем!

Гаспадары Ларыса і Аляксандр Быцко,

Тэл.+375 292 27 13 68, +375 296 75 15 95

larisabytsko@mail.ru

https://www.facebook.com/pages/Аграсядзіба-Стулы/895956610484554?fref=ts

skype alex253827

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аграсядзіба “Стулы” знаходзіцца ў пакінутай людзьмі вёсцы Стойлы, што на Пружаншчыне. У 2015 годзе адыйшоў у іншы свет апошні яе карэнны жыхар – майстар разьбы па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика