Мы пишем о тех, кто говорит о тебе! Интервью с администратором «Подслушано | Пружаны». 21.by

Мы пишем о тех, кто говорит о тебе! Интервью с администратором «Подслушано | Пружаны»

09.12.2016 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

“Падслухана|Пружаны – тут гавораць пра цябе”. Менавіта так называецца самая папулярная інтэрнэт-суполка, якая распавядае пра жыццё нашага раёна.

Група ў сетцы “Укантакце” налічвае звыш 10 тысяч карыстальнікаў, якія штодзённа пакідаюць там паведамленні і каментарыі. Прагноз надвор’я, фота з апошніх мерапрыемстваў, патрэбныя нумары тэлефонаў, пошук аднадумцаў, спадарожнікаў, здарэнні і многае іншае – усё сабрана ў адным месцы і працуе ў рэжыме рэальнага часу. Навінную стужку ствараюць самі падпісчыкі. Гэта, безумоўна, дабаўляе аператыўнасці, аднак ад хуткасці часта церпіць якасць: шмат граматычных памылак і неправеранай інфармацыі. Але колькі б ні абураліся нядобразычліўцы суполкі, з кожным днём яна папаўняецца навінамі і карыстальнікамі, і ўсё часцей можна пачуць: “А ў “Падслухана” пісалі…”.

Доўгі час шматлікім наведвальнікам не было вядома, хто стаіць за стварэннем групы. Але сёння адміністратара Юрыя Пацапню пазнаюць у твар.

— Юра, раскажыце, калі ласка, як Вы трапілі ў “ПП”, чыя гэта была  ідэя?

— Групу стварыў мой сябар каля трох гадоў таму. Ва ўсіх гарадах пачалі з‘яўляцца падобныя, і ён проста падгледзеў ідэю. Праз нейкі час мне было прапанавана стаць у ёй рэдактарам: публікаваць навіны, якія дасылаюць падпісчыкі. На момант майго ўступлення ў групу там было ўжо каля паўтары тысячы чалавек.

— Атрымліваецца, гэта пры  Вас група набрала такую папулярнасць, што колькасць падпісчыкаў пераваліла за 10 тысяч? Вы пачалі рабіць нешта прынцыпова новае?

— У нас, студэнтаў, вольнага часу было шмат, і мы маглі надаваць дастаткова ўвагі групе. Праз некаторы час я атрымаў пасаду адміністратара. З ростам колькасці падпісчыкаў станавілася ўсё больш прапануемых навін, і мы дабралі сабе ў дапамогу яшчэ рэдактараў.

Стараліся завабліваць людзей у групу  частымі розыгрышамі няхай і дробных прызоў. Публікавалі толькі цікавыя навіны, якія збіралі мноства лайкаў і каментарыяў, што ў сваю чаргу матывавала нас працаваць яшчэ лепш. Для банальных і нецікавых постаў давялося нават стварыць іншую групу, каб моцна не засмечваць галоўную. Ладзілі чэленджы, у якіх падпісчыкі давалі адзін аднаму заданні і павінны былі выконваць іх з запісам на відэа.

Першапачаткова мы спрабавалі захаваць ананімнасць адміністратараў групы, але ў некаторых людзей узнікалі пытанні, як даслаць навіны ў групу, чаму іх пост адхілены і г.д. Тады і прынялі рашэнне, што каму-небудзь з нас давядзецца «рассакрэціць» сябе для зносін і дапамогі. Вырашылі, што гэта буду я.

— Вы ўвесь час кажаце “мы”. Каго Вы маеце на ўвазе?

— Каманду рэдактараў. Калі колькасць навін і пад-пісчыкаў стала вялікай, у  адзіночку спраўляцца ўжо не атрымлівалася. Далі аб’яву ў групе — і знайшліся ініцыятыўныя людзі, без якіх групу сёння я не ўяўляю. Яны прыдумваюць конкурсы, апытанні, робяць рэпосты з іншых паблікаў. Адным з рэдактараў нават была арганізавана сустрэча падпісчыкаў.

— Не шкадуеце, што «рассакрэціліся»?

— Хутчэй не. Мяне пачалі пазнаваць на вуліцах Пружан, у некаторых магазінах нават зніжкі робяць. Асабліва я чамусьці папулярны сярод самых малодшых падпісчыкаў. Калі прыязджаю на выхадныя, часта чую: “О, Пацапня пайшоў!”. Што тычыцца незадаволеных, свой негатыў яны выказваюць у інтэрнэце.

Думаю, не сакрэт, што з-за неправераных каментарыяў, дзе падпісчыкі дазволілі сабе плёткі і абразу, цікавасць міліцыі выклікаў і адміністратар. Лічу, што мы нармальна пагутарылі і высветлілі непаразуменні. Дарэчы, дзякуючы гэтаму моманту пра мой занятак даведалася мама,  якая лічыла, што я «занадта часу баўлю ў тэлефоне».

— Сапраўды, якасць многіх постаў пакідае жадаць лепшага: памылкі, плёткі, відавочнае глупства…

— Мы прынцыпова не выпраўляем арфаграфію аўтараў, няхай астатнія бачаць, хто і як піша, і робяць высновы. Адносна глупства… вы бачыце меншую частку з таго, што нам дасылаюць. І, паверце, стараемся адбіраць лепшае, цікавейшае.

Вельмі нам перашкаджае абмежаванне сеткі “Укантакце” ў 50 навін у дзень. Для нас гэта ўжо вельмі мала. Спрабуем разгружаць асноўную групу, таму асобна стварылі “Барахолка/Пружаны”, дзе карыстальнікі публікуюць прыватныя аб’явы, і “Спадарожнікі/Пружаны”, з дапамогай якой можна знайсці сабе спадарожніка або транспарт пры паездцы. На жаль, большасць працягвае спрабаваць публікаваць такія аб’явы ў асноўнай групе.

Яшчэ ёсць пэўныя персанажы, якія сваімі дзеяннямі ў некаторых выклікаюць негатыў, вымушаюць адказваць і пісаць каментарыі. Для адміністрацыі групы гэта дадатковая актыўнасць і наведваемасць, таму мы нават радуемся, калі з’яўляецца чарговы “актывіст”.

— Першапачатковыя групы кшталту “Падслухана” выконвалі іншую ролю. Гэта былі забаўляльныя рэсурсы, якія распавядалі цікавыя гісторыі з жыцця пэўнага населенага пункта. Не шкадуеце, што група выглядае інакш?

— Пэўны жаль, безумоўна, ёсць. Наогул, я як адмін проста мару, што з групы знікнуць аб’явы “Куплю/прадам” і мне перастануць пісаць у асабістыя паведамленні гнеўныя тырады, што я вельмі дрэнны чалавек, бо не публікую аб’яву “прадам гусей”.

І шчыра кажучы, ні мой сябра — стваральнік групы, ні я, не маглі ўявіць, што група будзе такой папулярнай, таму да некаторых рэчаў і не былі гатовы. Зараз, калі ўяўляем наколькі ўсё стала сур’ёзна, спрабуем шукаць больш цікавы і карысны кантэнт. А пакуль вельмі грэе душу ўсведамленне, што ў нас атрымліваецца дапамагаць людзям. Вы б ведалі колькі мы знайшлі згубіўшыхся хатніх жывёл, ключоў, мабільнікаў, дакументаў! А яшчэ праз нас мірацца, знаёмяцца і прызнаюцца ў каханні!

Гутарыла Кацярына Пашкевіч.

Фота Сяргея Талашкевіча.

Наша даведка:

Юрый Пацапня. Нарадзіўся   9 снежня 1995 года. Скончыў 9 класаў СШ №1 г. Пружаны, Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж. Зараз студэнт трэцяга курса БДАТУ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Падслухана|Пружаны – тут гавораць пра цябе”. Менавіта так называецца самая папулярная інтэрнэт-суполка, якая распавядае пра жыццё нашага раёна. Група ў сетцы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика