Работы по известкования в нашем районе ведутся силами ОАО «Копыльский райагросервис». 21.by

Работы по известкования в нашем районе ведутся силами ОАО «Копыльский райагросервис»

13.12.2016 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На палетках сельгаспрадпрыемстваў працуе механізаваны атрад.


Як адзначае намеснік дырэктара прадпрыемства Уладзімір Булат, сёлета мехатраду неабходна апрацаваць 2460 га, работы ўжо выкананы больш чым на 2200 га. Даламітавай мукой правапнавана 1423 га, дэфекатам — 780 га (вывезена яго 6543 т). Дарэчы, вывазка гэтага ўгнаення даволі выгадная для прадпрыемства, бо транспарт задзейнічаны поўнасцю: на завод пастаўляюцца цукровыя буракі, а назад адгружаецца дэфекат.


С. Удавеня, А. Кулак, Д. Лавачкін, В. Маркоўская

На дадзены момант мехатрад працуе ў КСУП «Грозава-агра». У гэтым сельгаспрадпрыемстве неабходна ўнесці каля 800 т дэфеката і правапнаваць 120 га глебы. Выконваюць пастаўленыя задачы работнікі райаграсэрвісу: на пагрузчыку «Амкадор» працуе Сяргей Удавеня, на раскідванні ўгнаенняў на трактары МТЗ-1221 з раскідвальнікам РМУ-8000 Дзмітрый Лавачкін, на аўтамабілі «Урал-5557» Аляксандр Кулак, за якасць работ адказвае аграном Валянціна Маркоўская. Дэфекат са Слуцкага цукроварафінаднага камбіната на палеткі дастаўляюць вадзіцелі Віктар Саўчык, Васіль Шыдлоўскі, Сяргей Касцюк, Сяргей Карпіленя, Віталь Канончык, Аляксандр Касценка. Для завяршэння гадавога планавага задання неабходна давезці яшчэ каля 2000 т угнаенняў.

Каментарый спецыяліста

Уладзімір БУЛАТ, намеснік дырэктара ААТ «Капыльскі райаграсэрвіс»:

— Вапнаванне кіслай глебы — важны агратэхнічны прыём павышэння эфектыўнай і патэнцыяльнай урадлівасці глебы. Павышаная кіслотнасць стварае дрэнныя ўмовы для росту і развіцця культурных раслін.

Даследаванні паказваюць, што пры павышанай кіслотнасці глебы пшаніца, ячмень, цукровыя буракі, кукуруза, люцэрна, канюшына даюць нізкія ўраджаі. Унесеныя пад іх угнаенні дзейнічаюць слаба, а часам зусім не даюць станоўчага выніку. Толькі пустазелле, якое прыстасавалася да высокай кіслотнасці глебы, адчувае сябе няблага, заглушаючы пры гэтым пасевы. Таму такую важную ролю ў павышэнні ўрадлівасці глебы і атрыманні высокіх ураджаяў сельгаскультур набывае вапнаванне. Яно праводзіцца даламітавай мукой і дэфекатам (адходы вытворчасці цукровых буракоў, вапнавае ўгнаенне). Праводзіць яго можна практычна круглы год, толькі трэба ўлічваць, каб хуткасць ветру не перавышала 5—6 м/с, а вышыня снежнага покрыва — 25 см.

Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На палетках сельгаспрадпрыемстваў працуе механізаваны атрад. Як адзначае намеснік дырэктара прадпрыемства Уладзімір Булат, сёлета мехатраду неабходна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика