Закінуты будынак на Віленскай у Гродна пачнуць рэканструяваць. 21.by

Закінуты будынак на Віленскай у Гродна пачнуць рэканструяваць

19.01.2017 15:16 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэканструкцыі старога будынка па вул. Віленскай, 14 пачнецца ў бліжэйшы час. Уладальнікам аб’екта з’яўляецца «Кронаспан», які некалькі месяцаў таму выкупіў нерухомасць на аўкцыёне. Будаўнікі ўжо выстаўляюць агароджу і ў хуткім часе прывязуць бытоўку, распавядае hrodna.life.


Рэканструкцыяй старога будынка будзе займацца гродзенская будаўнічая арганізацыя «Гроднагарбуд».

Дом па адрасе Вiленская, 14 быў пабудаваны каля 1900 года ў стылi эклектыкі. Двухпавярховы неатынкаваны цагляны дом, дэкаратыўная аздоба якога сканцэнтравана на парадных фасадах будынка. Дэкаратыўным акцэнтам дома з’яўляецца пяты фасад утвораны замест кута на павароце вулiцы.

Тут быў некалі парадны ўваход, прыкрыты балконам-казырком. Будынак — прыклад цаглянага стылю з элементамi мадэрну, ён некалькі год стаяў закінутым пасля таго, як жыхароў перасялілі ў больш камфортнае жыллё.











Як распавялі ва ўпраўленні архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама, праектную дакументацыю рэканструкцыі зрабіла мінская арганізацыя. У будынку плануецца размясціць адміністрацыйна-гандлёвы цэнтр.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праектную дакументацыю рэканструкцыі зрабіла мінская арганізацыя. У будынку плануецца размясціць адміністрацыйна-гандлёвы цэнтр.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика