Заснавальнік «Звязды» і дзяржаўны дзеяч. 21.by

Заснавальнік «Звязды» і дзяржаўны дзеяч

Размер текста:
A
A
A

Капыльшчына ўзгадавала шмат талентаў і дзяржаўных дзеячаў.

Сярод іх свеціцца яркай зоркай прозвішча Ісака Ісаевіча Рэйнгольда, які нарадзіўся ў 1897 годзе ў мястэчку Грозава. У 2017 годзе спаўняецца 120 гадоў з дня яго нараджэння.


Ісак Ісаевіч Рэйнгольд

Няпростымі былі вехі гісторыі для прафесіянальнага рэвалюцыянера, які ўнёс вялікі ўклад у перамогу рэвалюцыі і стварэнне савецкай дзяржаўнасці, асабліва на роднай Беларусі. Але напомнім адзін філасофскі выраз: «рэвалюцыя паядае сваіх дзяцей». Мы павінны помніць аб гібелі бязвінных людзей, пра тых, хто ўстанаўліваў савецкую ўладу, але трапіў пад рэпрэсіі Яжовых, якія кіраваліся сваім поглядам на законнасць.

Ён вяртаецца ў Мінск і становіцца членам часовага камітэта бальшавікоў, а затым Мінскага Савета рабочых і сялянскіх  дэпутатаў. Менавіта ў 1917 годзе, пасля  буржуазнай  рэвалюцыі, якая скінула з трона цара, у Мінску стала выпускацца беларуская газета «Звязда». Яе заснавальнікамі сталі наш зямляк І.І. Рэйнгольд, Р.В. Пікель, М. Гарэцкі і інш.

І вельмі дзіўна, што Ісак Ісаевіч, актыўны змагар за савецкую ўладу, абвінавачваецца ў контррэвалюцыйнай дзейнасці. У 30-я гады мінулага стагоддзя былі рэпрэсіраваны яго калегі М. Гарэцкі, К. Ландэр, В. Фамін, з якімі ён пасля рэвалюцыі 1917 года стварыў газету «Звязда». Рэйнгольд і яго сябры па друку былі справядліва рэабілітаваны з-за адсутнасці складу злачынства, але зарубкі на іх лёсе ўсё ж такі засталіся.

Нарадзіўся Ісак у яўрэйскай сям’і, але вучыцца пайшоў у Грозаўскае народнае вучылішча. Вучыліся ў ім будучыя генералы Іван Елізаравіч Давідоўскі і Ігнат Цімафеевіч Сцефановіч, аднакласнікамі Рэйнгольда былі і яўрэйскія хлопчыкі і дзяўчынкі. Гэта Янкель Фішэрман, Броха Почарк, Генах Палееў, Гіся Бірштэйн, Рахіль Дукорская, Хайка Крыкштэйн. Але лёс многіх з іх склаўся трагічна. Гітлераўцы, як маладых, так і старых людзей, расстралялі ў яўрэйскім гета. А вось Іван Новік і Трафім Цімошак загінуць пад Берлінам.

У вучылішчы выкладалі вопытныя настаўнікі Міхаіл Сабалеўскі, Сільвестр Нераненя (некаторыя іх нашчадкі і сёння жывуць у Грозаве), Мікалай Струкоўскі. Можа таму Ісак закончыць вучылішча «на выдатна», што дасць яму пуцёўку ў Мінскае рэальнае вучылішча. Затым лёс закіне яго ў  Петраград, дзе хлопец паступіць ва ўніверсітэт. Але рэвалюцыйныя падзеі не далі магчымасці працягваць вучобу ў вышэйшай навучальнай установе. Ён вяртаецца ў Мінск і становіцца членам часовага камітэта бальшавікоў, а затым Мінскага Савета рабочых і сялянскіх  дэпутатаў. Менавіта ў 1917 годзе, пасля  буржуазнай  рэвалюцыі, якая скінула з трона цара, у Мінску стала выпускацца беларуская газета «Звязда». Яе заснавальнікамі сталі наш зямляк І.І. Рэйнгольд, Р.В. Пікель, М. Гарэцкі і інш. Дарэчы, Максім Гарэцкі, адзін з працаўнікоў друкаванага органа, пісаў матэрыялы па-беларуску. Лёс Рэйнгольда і Пікеля быў цікавым і непрадказальным. У 1919 годзе Рычард Вітольдавіч Пікуль стане рэдактарам «Звязды», а Ісак Ісаевіч Рэйнгольд бу-дзе актыўным журналістам, аўтарам цэлага шэрагу цікавых артыкулаў, якія ён пісаў пад псеўданімам Рэнеў.

У Маскве лёс звядзе яго з даўнім сябрам і калегам па газеце «Звязда» Р. Пікелем. Яны апынуцца на лаве падсудных па адной справе. Прозвішча Рэйнгольда ў судовым  прыгаворы абазначыцца пад нумарам 9, а Пікеля — 10. Згодна з прыгаворам яны будуць расстраляны. Пройдзе шмат часу, і былыя звяздоўцы будуць  справядліва рэабілітаваны з-за адсутнасці ў іх дзеяннях злачынства.

Пазней, калі ён стане наркомам фінансаў у часовым урадзе Дзмітрыя Жылуновіча (Цішкі Гартнага) у 1919 го-дзе, Ісак сустрэнецца з Леніным і будзе весці размову па ключавых эканамічных пытаннях Беларусі.

У пачатку 1918 года германскія войскі наступалі на Мінск, і рэдакцыя газеты «Звязда» 20 лютага перабралася ў Смаленск, яе рэдактарам на той час быў Мяснікоў. Але ў чужым горадзе газета пачала страчваць сваіх чытачоў, і расходы на яе выданне ўзраслі. Таму, зыходзячы з абставін, газета ператвараецца ў друкаваны орган Смаленскага камітэта кампартыі, і да яе пацягнуліся мясцовыя жыхары. Кватаравалі тут звяздоўцы 10 месяцаў.

Германскія войскі былі выгнаны з Беларусі. З 1 сту-дзеня 1919 года І. Рэйнгольд разам з Дз. Жылуновічам, А. Чарвяковым і А. Мясніковым падпісалі Маніфест Часовага рабоча-сялянскага ўрада БССР, дзе абвяшчалася аб стварэнні беларускай рэспублікі ў складзе СССР. Ісак Рэйнгольд узначаліць наркамат фінансаў, а вось яшчэ адзін наш зямляк Дзмітрый Чарнушэвіч — наркамат унутраных спраў.

Ва ўраджэнца Грозава хапала запалу і энергіі быць дэлегатам Усебеларускага з’езда Саветаў, членам ЦВК БССР і  ЦК КП(б) Літоўска-Беларускай ССР. Затым, калі белапалякі пачалі наступленне на нашу краіну, Рэйнгольд ідзе ў Чырвоную Армію і займае там кіруючыя пасады. У 1920 годзе пад уплывам ідэй аб поўным вырашэнні нацпытання Рэйнгольд пасля адыходу ў мінулае рэспублікі Літбел прапанаваў Леніну ўтварыць беларуска-яўрэйскую рэспубліку, тым больш што ў Беларусі пражывала шмат яўрэяў, але яго план не быў прыняты.

З 1921 па 1936 год таленавіты гаспадарнік узнімае эканоміку ў Данбасе, Маскве, Ульянаўску, Ташкенце. Працаваў Ісак Ісаевіч у наркамфіне СССР і нават начальнікам Паўднёва-Казахстанскага баваўнянага ўпраўлення ў Чымкенце. З гэтага горада на сваю бяду Рэйнгольд пераязджае ў Маскву, дзе быў абвінавачаны ў контррэвалюцыйнай дзейнасці. У Маскве лёс звя-дзе яго з даўнім сябрам і калегам па газеце «Звязда» Р. Пікелем. Яны апынуцца на лаве падсудных па адной справе. Прозвішча Рэйнгольда ў судовым  прыгаворы абазначыцца пад нумарам 9, а Пікеля — 10. Згодна з прыгаворам яны будуць расстраляны. Пройдзе шмат часу, і былыя звяздоўцы будуць  справядліва рэабілітаваны з-за адсутнасці ў іх дзеяннях злачынства.

Цікава, што ў рамане А. Рыбакова «Трыццаць пяты і іншыя гады» аўтар піша пра асуджанага на смерць Рэйнгольда з несправядлівай ацэнкай. Пры сустрэчы з наркомам унутраных спраў Яжовым у паводзінах Рэйнгольда, як піша пісьменнік, адбываецца пералом, ён сябе агаворвае і быццам паклёпнічае на вядомых камуністаў. А вось родны брат Ісака Ісаевіча Саламон Ісаевіч, прачытаўшы раман, напісаў пісьмо аўтару, у якім гаворыцца: «Ніякага супрацоўніцтва са следствам у майго брата не магло быць, бо раман пісаўся Вамі да яго рэабілітацыі. І ці можна цалкам рэабілітаваных людзей падаваць з пазіцый старых стэрэатыпаў. Падумайце пра ўнукаў Рэйнгольда і іх маці Валянціну Глушкоўскую, што цудам засталіся ў  жывых. Ім будзе невыносна чытаць Ваш раман. Я хачу сустрэцца з Вамі і абгаварыць усё». Пісьмо напісана ў лістападзе 1988 года. Але ці адбылася гэтая сустрэча? У архівах, акрамя пісьма Саламона, інфармацыя адсутнічае.

Пра Рэйнгольда штосьці ў архівах засталося, а  вось пра некаторых звяздоўцаў, якія  згарэлі   ў  полымі   грамадзянскай вайны альбо былі рэпрэсіраваны, засталіся нешматлікія звесткі, але калі на кагосьці яны ёсць,  на іх навешаны такі ж ярлык, як на іх калегу. У рамане Рыбакова апісваюцца здзекі  над арыштаванымі военачальнікамі Тухачэўскім і Якірам. Такія ж катаванні вытрымліваў і Рэйнгольд. Разам з ім былі закатаваны і расстраляны больш за 40 тысяч вышэйшых і старшых афіцэраў.

У гэтым артыкуле раскрываецца таленавітая і шматгранная асоба нашага земляка, які ўнёс вялікі ўклад у нараджэнне нашай рэспублікі. Ісак Рэйнгольд быў таксама адным з першых старшынь Віцебскага аблвыканкама, праславіўся як журналіст-звяздовец і ўнёс вялікі ўклад у развіццё эканомікі краіны. І каб не трагічны лёс, зрабіў бы яшчэ шмат карыснага  для сваёй  Айчыны.

Іван ІГНАТЧЫК,

член ГА «Беларускі саюз журналістаў»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Капыльшчына ўзгадавала шмат талентаў і дзяржаўных дзеячаў. Сярод іх свеціцца яркай зоркай прозвішча Ісака Ісаевіча Рэйнгольда, які нарадзіўся ў 1897 годзе ў...
 
 
 


Архив (Новости Общества)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика