У Бярозаўцы жыхары пратэстуюць супраць скарачэння працы мясцовай лазні. 21.by

У Бярозаўцы жыхары пратэстуюць супраць скарачэння працы мясцовай лазні

05.05.2017 12:48 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жыхары горада Бярозаўка абураныя рашэннем Лідскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі скараціць дні працы гарадской лазні. Калі раней яна працавала ў суботу і нядзелю, то з першага траўня будзе працаваць толькі адзін раз на тыдзень — у нядзелю. Прадстаўнікі ЖКГ, якія выйшлі да абураных беразаўчан, патлумачылі такое рашэнне аптымізацыяй працы лазні і эканоміі сродкаў, распавядае Радыё Рацыя.


На стыхійны народны сход, які прайшоў каля самой лазні, прыйшлі некалькі дзясяткаў абураных бярозаўцаў, якія патрабавалі аднавіць ранейшы графік працы і знізіць кошты паслуг, каб вярнуць колькасць наведвальнікаў установы да ранейшага ўзроўню.

— Людзей, якія адпрацавалі па сорак гадоў, пазбавілі адзінага месца, дзе неяк можна падправіць здароўе — лазні. Людзі нікому непатрэбныя. Усё робіцца не для чалавека, а супраць. — Зрабіце два дні. Кошты — 3−4 тысячы. Сюды народу прыйдзе ў тры разы болей. І ізноў вы атрымаеце свае грошы, — кажуць людзі.


Каб паспрабаваць згладзіць канфліктную сітуацыю, якая склалася паміж аматарамі пара і ЖКГ, да незадаволеных жыхароў Бярозаўкі выйшаў старшыня мясцовага гарвыканкама — Валер Яводзік.

— Даведацца меркаванне гараджан — мэта была толькі такая. Я іх пачуў. Мы пагаварылі. Я даведаўся іхныя меркаванні. Яны падобныя да майго. Зараз ёсць загад ЖКГ. Таму трэба шукаць выйсце з гэтай сітуацыі.


Па словах чыноўніка, гэты тыдзень лазня ў Бярозаўцы пакуль будзе працаваць згодна загаду Лідскага ЖКГ — адзін раз на тыдзень, а далей будуць абмяркоўвацца шляхі выхаду з канфліктнай сітуацыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхары горада Бярозаўка абураныя рашэннем Лідскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі скараціць дні працы гарадской лазні. Калі раней яна працавала ў суботу і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика