ДЗЕНЬ ПАДПІСЧЫКА Ў НОВЫМ ФАРМАЦЕ. 21.by

ДЗЕНЬ ПАДПІСЧЫКА Ў НОВЫМ ФАРМАЦЕ

27.05.2017 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прайшоў 24 мая ў гарадскім аддзяленні паштовай сувязі
На гэты раз сустрэчу з падпісчыкамі вялі супрацоўнікі абласной і раённай газеты, якая з другога паўгоддзя гэтага года будзе выходзіць па пятніцах у новым фармаце – “Чырвоная зорка” + “Мінская праўда”.
І на гэты раз сярод тых, хто завітаў у аддзяленне паштовай сувязі, прыемна было бачыць нашых пастаянных і даўніх сяброў. Былі і такія, хто аднолькава адданы і раённаму, і абласному выданным. Напрыклад, жыхар райцэнтра Леанід Чарнавус расказаў пра сваё даўняе сяброўства з “Мінскай праўдай”, а для большай перакананасці прадаставіў заметку з “МП” 25-гадовай даўнасці, аб сустрэчы ў рэдакцыі няштатных карэспандэнтаў спажывецкай кааперацыі вобласці, сярод якіх быў і Леанід Ігнацьевіч. Некаторы час працаваў ён і ў штаце “Чырвонай зоркі”, сяброўства з якой таксама вымяраецца дзесяцігоддзямі.

photofacefun_com_1495898634

photofacefun_com_1495898759

На другое паўгоддзе аформілі падпіску і атрымалі сувеніры Уладзімір Заяц са Старых Маргоў і Зоя Асіеўская з райцэнтра. “Як хораша я трапіў сёння на пошту, столькі падарункаў атрымаў!” — не хаваў эмоцый У. Заяц. А жыхарка райцэнтра З. Асіеўская ўдакладніла: “У нас у сям’і пастаянна я афармляю падпіску на “Чырвоную зорку”, а муж — на “Мінскую праўду” ў сваім працоўным калектыве”. У адказ пачула: “А цяпер, аформіўшы падпіску на другое паўгоддзе, будзеце атрымліваць два выданні ў камплекце”.
Падобных пытанняў і адказаў для жадаючых прадоўжыць наша сяброўства ў новым фармаце было нямала.
Разнастаіла нашу падпісную кампанію ў той дзень выступленне народнага ансамбля “Зборная субота”. Пад задорную мелодыю “Вёсачка мая” знайшліся нават жадаючыя пайсці ў танцы. Атрымалася гэта такім прыгожым экспромтам, што пасыпаліся апладысменты. Кіраўнік калектыву прызналася, што ў паштовым аддзяленні “субота” выступае ўпершыню, хаця пабывала ўжо амаль у кожным працоўным калектыве раёна, а творчая дзейнасць калектыву выходзіць і далёка за межы нашай краіны.

photofacefun_com_1495898843

photofacefun_com_1495898887

Святлана МІХАЙЛОЎСКАЯ, Таццяна МЯТЛІЦКАЯ (фота)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прайшоў 24 мая ў гарадскім аддзяленні паштовай сувязі На гэты раз сустрэчу з падпісчыкамі вялі супрацоўнікі абласной і раённай газеты, якая з другога паўгоддзя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика