Мошенники чистой воды, или Не пускайте незнакомцев на порог!. 21.by

Мошенники чистой воды, или Не пускайте незнакомцев на порог!

09.10.2017 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выпадак
Я — пенсіянерка, жыву ў Новых Засімавічах. Думала, што са з’яўленнем станцыі абезжалезвання якасць пітной вады ў вёсцы палепшыцца. Але малады чалавек, які нядаўна пазваніў у кватэру і назваўся работнікам «Камунальніка», змог пераканаць, што фільтр для ачысткі вады ўсё роўна не будзе лішнім. Прызнаюся, была ўражана яго перакананнямі, а таму і згадзілася ўстанавіць такую, як мне ўжо здавалася, карысную рэч. Мужчына прыступіў да работы ў той жа момант.
Праўда, пазней аказалася, што гэта быў зусім не работнік камунальнай службы. Усё высветлілася вельмі проста. У кашальку не было патрэбнай суммы, каб разлічыцца з сантэхнікам: не хапала крыху менш за рубель. Але мужчына супакоіў: «Нічога страшнага!» Тым не менш, мне не хацелася быць даўжніком, і на наступны дзень я патэлефанавала ў «Камунальнік», каб даведацца, як даплаціць рэшту сумы. А ў адказ пачула шчырае здзіўленне: «Нашы работнікі не ходзяць па кватэрах з прапановамі аб устаноўцы фільтраў...»
Вось ніколі не падумала б, што траплю на кручок нядобрасумленных людзей і куплю ў іх рэч, без якой магла б спакойна жыць далей. Няўжо зноў актывізаваліся ашуканцы?!
Са званка ў рэдакцыю.


Адказ
— Без выкліку праз дыспетчарскую службу «Камунальніка» (па нумары 115) альбо без пісьмовай заявы грама-дзяніна, пакінутай у прыёмнай прадпрыемства, работнікі камунальнай службы не прыедуць ставіць фільтр ці аказваць любыя іншыя паслугі, а тым больш, навязваць іх, прапаноўваць купіць у іх той жа фільтр, — адказаў намеснік дырэктара Пружанскага КУВП «Камунальнік» Віталь Казлоў.
І ўсё-такі, як праверыць: прыйшоў да вас работнік «Камунальніка» ці прадстаўнік прыватнай фірмы, у інтарэсах якога прадаць вам тавар ці аказаць платную паслугу?
— Папрасіце гэтага прадаўца назваць сваё імя і прозвішча і патэлефануйце нашаму дыспетчару, каб удакладніць, ці працуе ў нас такі чалавек, — растлумачыў Віталь Ігаравіч.
Да ведама, згодна з прэйскурантам Пружанскага КУВП «Камунальнік» ад 31.03.2017 года, кошт устаноўкі фільтра на падводцы да санітарных прыбораў складае 12 рублёў 24 капейкі. Такі фільтр заказчык павінен купіць самастойна. А вось фільтры, якія ставяцца перад лічыльнікам халоднай і гарачай вады, ёсць у наяўнасці і ў камунальнай службе.

Меркаванне
Падобныя гісторыі журналісты «раёнкі» выслухоўвалі не раз. Прычым даверлівыя людзі расказвалі, як куплялі (звычайна па завышаным кошце) не толькі фільтры для ачысткі вады, але і наборы «цуду»-посуду, «суперэкалагічныя» коўдры. Таксама чытачы паведамлялі нам і пра тое, як заключалі дагаворы на абслугоўванне сваіх «няякасных» шклопакетаў. Мэтавай аўдыторыяй увішных прадаўцоў часцей за ўсё з’яўляюцца пенсіянеры, якія задаюць адно і тое ж пытанне: «Як не аказацца ашуканым?» Элементарна — проста не давайце абвесці сябе вакол пальца: не купляйце ў сумніўных прадаўцоў тавары, якія ў магазіне каштуюць у некалькі разоў менш, і ўвогуле, не пускайце незнаёмцаў на парог.

Падрыхтавала Марына Вакульская.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выпадак Я — пенсіянерка, жыву ў Новых Засімавічах. Думала, што са з’яўленнем станцыі абезжалезвання якасць пітной вады ў вёсцы палепшыцца. Але малады чалавек, які...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика