Никаких социальных сетей! Торты и капкейки можно продавать только в специально отведенных местах. 21.by

Никаких социальных сетей! Торты и капкейки можно продавать только в специально отведенных местах

11.10.2017 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Апошнім часам у сацыяльных сетках часта можна ўбачыць інфармацыю пра майстроў, якія на заказ пякуць тарты, пірожныя, пернікі і ствараюць іншыя кандытарскія вырабы для ўрачыстасцяў. Я таксама хачу паспрабаваць сябе ў гэтай справе. Ці патрэбна мне рэгістравацца ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка? Увогуле, як заплаціць за такую дзейнасць падатак, каб замест прыбытку не зарабіць праблем?
Вольга, г.Пружаны.


Пытанні чытачкі мы пераадрасавалі начальніку ўпраўлення кантрольнай работы інспекцыі МПЗ па Пружанскім раёне Т.В. Ганінай.
— Пытанне жанчыны вельмі своечасовае: зусім нядаўна з’явіўся новы дакумент — Указ ад 19.09.2017 «Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб». Згодна з ім, з 22 кастрычніка пашыраецца пералік відаў дзейнасці, якімі грамадзяне могуць займацца без рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, — зазначыла Таццяна Вітальеўна.
Менш чым праз месяц у гэтым спісе з’явіцца і рэалізацыя на рынках ці ў іншых устаноўленых месцах вырабленай фізічнымі асобамі хлебабулачнай, кандытарскай і іншай гатовай кулінарнай прадукцыі. Праўда, займацца такой дзейнасцю без рэгістрацыі ІП можна толькі пры ўмове, што робіцца гэта самастойна, без прыцягнення іншых фізічных асоб па працоўных і грамадзянска-прававых дагаворах.
Што ж неабходна зрабіць, перш чым выйсці са сваёй выпечкай на рынак? Т.В.Ганіна ўдакладняе:
— Трэба даць у падатковы орган па месцы жыхарства пісьмовае апавяшчэнне, у якім неабходна ўказаць від дзейнасці, які жадаеце ажыццяўляць, а таксама віды тавараў, якія мяркуеце прадаваць, перыяд, на працягу якога будзеце займацца адпаведнай дзейнасцю, і месца продажу.
Дарэчы, для асобных катэгорый грамадзян: пенсіянераў, інвалідаў, шматдзетных бацькоў (калі яны маюць трох і болей непаўналетніх дзяцей), бацькоў дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў — прадугледжаны льготы па адзіным падатку ў памеры 20% ад устаноўленых ставак. Для атрымання такой ільготы разам з апавяшчэннем трэба падаць і дакументы, якія пацвярджаюць права на яе.
Да ведама, пры разліку адзінага падатку бярэцца пад увагу падатковая база і стаўкі падатку, якія ўстаноўлены ў населеным пункце, дзе плануецца рэалізацыя хатняй выпечкі. Такі падатак уяўляе сабой штомесячны плацёж, прычым аплата робіцца толькі за той месяц, калі будзе ажыццяўляцца адпаведная дзейнасць.
Таццяна Ганіна таксама звярнула ўвагу, што прадаваць хлебабулачныя і кандытарскія вырабы, гатовую дамашнюю кулінарную прадукцыю можна толькі ў прызначаных для гэтага месцах,устаноўленых райвыканкамам (напрыклад, на рынку).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнім часам у сацыяльных сетках часта можна ўбачыць інфармацыю пра майстроў, якія на заказ пякуць тарты, пірожныя, пернікі і ствараюць іншыя кандытарскія вырабы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика