«Свята там, дзе мы». Культработнікі Ляхавіччыны адзначылі прафесійнае свята /фота/. 21.by

«Свята там, дзе мы». Культработнікі Ляхавіччыны адзначылі прафесійнае свята /фота/

11.10.2017 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Без аглядкі на асабісты час, у будні і выхадныя, калі іншыя адпачываюць, яны заўсёды на варце нашага настрою – ствараюць, прыдумляюць, імправізуюць, дзеляцца, здаецца, невычэрпнай энергіяй і заўсёды здзіўляюць сваёй крэатыўнасцю, арыгінальнасцю задумкі і імкненнем зрабіць свята незабыўным. Яны, культработнікі, дзень у дзень выконваюць вельмі важную, няпростую і такую неабходную для грамадства місію – упрыгожваюць свет сваім талентам, напаўняюць яго творчасцю, берагуць і прымнажаюць багатую культурную  спадчыну  краіны.

У мінулую пятніцу культработнікі раёна адзначылі ў ГДК сваё прафесійнае свята.  І нават у гэты дзень яны таксама на сцэне – вядуць канцэртную праграму, спяваюць, танчаць, жартуюць, віншуюць адзін аднаго, бо для іх прафесія стала ладам жыцця.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Мікалай Дабрыянец адрасаваў самым культурным землякам цёплыя і шчырыя віншаванні, падзякаваў за тое, што яны ўпрыгожваюць кожную гарадскую і раённую падзею. Асобныя словы ўдзячнасці – ветэранам культурнай працы, людзям, чый вялікі вопыт дапамагае цяперашнім работнікам у прафесіянальнай справе.
Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама і абласнога камітэта галіновага прафсаюза за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, поспехі ў справе захавання і развіцця культуры ўзнагароджана бібліятэкар Падлескай сельскай бібліятэкі Ларыса Глеб, падзякі начальніка галоўнага ўпраўлення  ўдастоена мастацкі кіраўнік узорнага ансамбля эстраднай песні «Пунсовыя агеньчыкі» Вольга Саванчук.
Зала гучнымі апладысментамі вітала таленавітых, энергічных маладых  спецыялістаў, якія сёлета папоўнілі рады культработнікаў раёна (на здымку  ўверсе). Пажаданні плённай працы,  цярпення і мудрасці ў вырашэнні творчых задач, любві да прафесіі і выхаванцаў, нязгаснага энтузіязму і мэтанакіраванасці атрымала юная змена ад дырэктара Навасёлкаўскай ДШМ Таццяны Саўчык. Дарэчы, у гэту ўстанову сёлета размеркаваліся адразу тры маладыя спецыялісты, сярод якіх настаўніца па класе баяна Вераніка Блашэнка. Ад імя ўсіх пачынаючых педагогаў яна паабяцала  рабіць усё магчымае, каб дзеці палюбілі цудоўны свет мастацтва.
Арыгінальнае віншаванне ў адрас святочных «вінаватых» накіравалі работнікі цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. Вершаваныя радкі пра дзейнасць культработнікаў, меркаванне юных ляхавічан пра сутнасць прафесіі, вельмі шчырыя, па-добраму смешныя  і самыя пяшчотныя дзіцячыя пажаданні не пакінулі абыякавым нікога.
Дырэктар раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы Юрый Грынь адзначыў, што свята заўсёды там, дзе з’яўляюцца культработнікі. А намеснік старшыні райвыканкама Дзіяна Трысцень гэта пацвердзіла, бо калі свята ў душы, яго лёгка дарыць іншым.
Сюрпрыз для ўсіх падрыхтаваў тэатральны калектыў гарадскога Дома культуры:  спектакль «Антось Лата» стаў яскравым завяршальным акордам творчага свята.
Маргарыта КУХТА.

Фота аўтара.
























































 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Без аглядкі на асабісты час, у будні і выхадныя, калі іншыя адпачываюць, яны заўсёды на варце нашага настрою – ствараюць, прыдумляюць, імправізуюць, дзеляцца,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика