Высокае мастацтва Сяргея Марашчука. 21.by

Высокае мастацтва Сяргея Марашчука

12.10.2017 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Педагог – прафесія незвычайная. Яна патрабуе адначасова быць вы­хавальнікам і выратавальнікам, урачом і тонкім псіхолагам,  мастаком, міліцыянерам, артыстам… Працу  настаўніка ніяк нельга ўціснуць у рамкі з 8 да 17 гадзін. Педагог, здаецца, працуе на працягу сутак. Стос сшыткаў, які неабходна праверыць, падрыхтоўка да заўтрашніх урокаў, пазакласныя мерапрыемствы, сустрэчы з бацькамі вучняў, а таксама  розныя паходы, экскурсіі, паездкі. І ўсё для таго, каб не толькі даць неабходныя веды, але выхаваць і захаваць у душах і сэрцах вучняў галоўнае – сапраўднага чалавека і чалавечнасць.


— Добры настаўнік – гэта заўсёды прызванне і талент, — адзначае дырэктар СШ №2 г.Маларыты Любоў Куц. – Менавіта такім талентам валодае настаўнік фізікі і астраноміі Сяргей Марашчук. Пра яго можна гаварыць доўга і многа. Па характары — строгі, але справядлівы, старанны, разважлівы, дысцы­плінаваны, патрабавальны да сябе, адказны за даручаную справу. Што яшчэ выдзяляе педагога сярод іншых? Напэўна, дабрыня, спагада, здольнасць зацікавіць прадметам. Ён умее стаць на прыступку ведаў сваіх вучняў, каб потым узняцца разам з імі вышэй на шляху пазнання.

На педагагічнай ніве Сяргей Іванавіч, залаты медаліст, выпуснік СШ №2 Маларыты, шчыруе ўжо 25 гадоў. Самастойная працоўная сцежка яго пачалася пасля заканчэння Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.С.Пушкіна. Праўда, адзін год да гэтага малады спецыяліст выкладаў у Ланской СШ.

У СШ №2 Сяргею Марашчуку адразу прапанавалі пасаду намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце. Навічку – і такая адказнасць. Значыць, давяраюць! Гэта было прыемна, але адначасова адказна і трошкі нават боязна. Спакою не давала думка, ці справіцца з даручанай справай. Пасля нядоўгіх разваг Сяргей Іванавіч усё ж  згадзіўся на новую пасаду. Працаваў самааддана і шчыра.

Хоць усё і атрымлівалася, але хутка зразумеў, што адміністрацыйная пасада – гэта не для яго. Сяргею Марашчуку для самарэалізацыі не хапала прасторы ўрока са свабодай дзейнасці. Ён любіў эксперыментаваць, на практыцы правяраць найбольш эфектыўныя і выніковыя метады, прыёмы і сродкі навучання. Таму Сяргею Іванавічу больш камфортна было стаяць ля дошкі з мелам і ўказкаю ў руках, тлумачыць новы матэрыял і паказваць розныя эксперыменты, назіраць у тэлескоп  за небам…

Сяргей Марашчук перакананы, што трэба лю­біць тое, што робіш, бо вучыць і выхоўваць дзяцей – высокае мастацтва. Тонкае, далікатнае, якое патрабуе майстэрства, пра­фесіяналізму і не церпіць фальшы, паспешлівасці, здрады, нават самай маленькай. Педагог павінен умець штодзень аддаваць сваю любоў, частку сябе таму, каго вучыць.

На сваіх уроках настаўнік выкарыстоўвае педагогіку супрацоўніцтва і кампетэнтнасны падыход. Каб зацікавіць вучняў прад­метам, настаўнік сам часта складае фізічныя задачы, выкарыстоўваючы  краязнаўчы матэрыял.

Рабоце спрыяе сучасная матэ­рыяльная-тэхнічная база ка­бі­нета, які атрыманы па дзяржаўнай праграме абсталявання кабінетаў фізікі.

Яшчэ адзін накірунак  пе­дагагічнай дзейнасці С.І.Ма­рашчука – пад­рых­тоўка вучняў да ўдзе­лу ў розных этапах рэспубліканскай прадметнай алімпіяды. Гэтым настаўнік сур’ёзна і грунтоўна пачаў займацца 7 гадоў таму. Вынікі не прымусілі доўга чакаць. Цяпер у скарбонцы дасягненняў вучняў Сяргея Марашчука па фізіцы і астраноміі 13 дыпломаў: адзін дыплом ІІІ ступені, які атрыманы на заключным этапе рэспубліканскай прадметнай алімпіяды па фізіцы, 12 дыпломаў – на трэцім этапе рэспубліканскай прадметнай алімпіяды. Далёка не ў кожнага педагога ёсць такія вынікі. За гэтымі лічбамі – напружаная, карпатлівая і паўсядзённая праца настаўніка. Таму невыпадкова, што Сяргей Іванавіч — лаўрэат ІІІ ступені прэміі аблвыканкама як настаўнік, які падрыхтаваў пераможцаў рэспубліканскіх алімпіяд і конкурсаў.

Мікалай НАВУМЧЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Педагог – прафесія незвычайная. Яна патрабуе адначасова быць вы­хавальнікам і выратавальнікам, урачом і тонкім псіхолагам,  мастаком, міліцыянерам, артыстам…...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика