Женщина, награжденная орденом Матери: «Пять детей — это наше с мужем решение». 21.by

Женщина, награжденная орденом Матери: «Пять детей — это наше с мужем решение»

13.10.2017 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сустрэцца з пружанцамі Курыловічамі аказалася не так проста: да новай шматпавярхоўкі, у якой жыве сям’я, ад рэдакцыі быццам бы і недалёка, але вось «злавіць» момант, калі ўсе члены сям’і збіраюцца разам, складана. І толькі калі стрэлкі на га-дзінніку паказвалі дзявятую гадзіну вечара, нарэшце пазваніла шматдзетная мама Алена: «Ну, можаце прыязджаць! Сёння мы ў поўным зборы нават крыху раней звычайнага».


Сёлета Алена Курыловіч трапіла ў лік трох прадстаўніц Пружаншчыны, якіх напярэдадні свята ўзнагародзілі ордэнам Маці: разам з мужам Паўлам яна выхоўвае пяцёра дзяцей.

З таго часу, як Алена і Павел стварылі ўласную сям’ю, прайшло дваццаць гадоў. Галоўным багаццем, якое за гэты час здабылі, муж і жонка Курыловічы без роздумаў называюць сваіх дачушак.

— Калі ў дзявоцтве ўяўляла сваю будучую сям’ю, ніколі не думала, што яна ў мяне будзе настолькі вялікая, — прызнаецца Алена Аляксееўна. — Хаця запомнілася, як на ўроках гісторыі настаўнік, акрамя трывалых ведаў, заўсёды ўкладваў вучням у галаву думку аб неабходнасці паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі.

Што такое шматдзетная сям’я і якіх сіл патрабуе падтрыманне вялікага сямейнага ачага, Алена ведала: сама ў бацькоў была чацвёртай з пяці дзяцей. Сама, праўда, меркавала, што народзіць не больш за двух дзетак.

— Калі даведалася, што цяжарная трэцім, мне прыснілася бабуля: сказала, маўляў, ніякай боязі быць не павінна — справіцеся. Тым больш падтрымаў муж , — расказвае жанчына. — А праз два тыдні Паша ледзь не загінуў з-за няшчаснага выпадку падчас рамонту тэхнікі. Вось так жыццё падарылі аднаму чалавеку — і Бог пакінуў яго другому.

Калі Курыловічы перабіраліся з Руднікаў (маладая сям’я больш за дзесяць гадоў жыла з бацькамі) у горад, дзе атрымалі новую трохпакаёвую кватэру ў кааператыўным доме, іх сям’я складалася з пяці чалавек. Але неўзабаве даведаліся, што намячаецца прыбаўленне.

— Нейкіх ваганняў наконт таго, якое рашэнне прымаць, не было: заўсёды адчувалі падтрымку ад бацькоў, — вядзе шчырую гаворку жанчына. — І нават падчас пятай цяжарнасці не было сумненняў.

Багаты на дачок тата з усмешкай прызнаецца, што разлічваў усё-такі «знайсці» хлопчыка. Але сёння апошнюю надзею ўсклаў на дачок: калі няма сына, дык, магчыма, унук некалі будзе.

Як любая маці, Алена Аляксееўна вельмі рада, што паміж яе дзеткамі пануе лад, разуменне і ўзаемавыручка. Нягледзячы на розніцу ва ўзросце паміж дзецьмі, яны заўсёды знаходзяць агульную мову і ніколі не сварацца, нават з-за дробязяў. Старэйшая Ганна — ужо самастойная дзяўчына, працуе бухгалтарам у ААТ «Эксперыментальная база «Белавусаўшчына». Юля і Ангеліна — вучаніцы восьмага і шостага класаў адпаведна. Пяцігадовая Соф’я ходзіць у дзіцячы садок. А вось самая маленькая — двухгадовая Ульянка — пакуль знаходзіцца пад наглядам маці.

Алена Курыловіч стаж работы на сваёй галоўнай пасадзе «матулі» чаргуе з настаўніцтвам. У свой час любоў да дзяцей прывяла яе ў Пінскае педагагічнае вучылішча, пасля заканчэння якога яна пачала выкладаць у пачатковых класах. Калегі па рабоце з СШ №5, дзе да водпуску па доглядзе за дзіцём працавала А.А.Курыловіч, прызналіся, што захапляюцца Аленай Аляксееўнай як маці.

— Навакольныя па-рознаму ставяцца да нашай шматдзетнасці, — гавораць Курыловічы. — Адны не разумеюць, навошта сабе такую «абузу» набылі, другія лічаць, што ўсё зроблена з разлікам на выгоды ў выглядзе дзяржпадтрымкі... Але гэта наша з мужам рашэнне, мы нікому не скардзімся на цяжкасці і ні ад каго не чакаем дапамогі. Гэта маё ўяўленне мацярынства, майго прызвання ў жыцці і адасобленага свету, назва якому Сям’я.

Марына ВАКУЛЬСКАЯ,

Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сустрэцца з пружанцамі Курыловічамі аказалася не так проста: да новай шматпавярхоўкі, у якой жыве сям’я, ад рэдакцыі быццам бы і недалёка, але вось «злавіць»...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика