Такі яна неверагодны чалавек. 21.by

Такі яна неверагодны чалавек

18.10.2017 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Добрая, адкрытая, адказная, упэўненая ў сабе, аптымістка, таленавітая…якія толькі кампліменты ні гучалі ў адрас нашай зямлячкі Ніны Белавусавай. У мінулую пятніцу ў райвыканкаме сабраліся яе сябры, былыя калегі і тыя, хто цяпер працуе ў аддзеле эканомікі. Нагода для віншаванняў і пажаданняў важкая, красамоўная –    юбілей Ніны Іосіфаўны, якая працавала намеснікам начальніка аддзела эканомікі райвыканкама.  Сюды яна ўладкавалася ў 1986 годзе і засталася на бліжэйшыя 20 гадоў.  Працавала  старанна, з веданнем справы і адказным стаўленнем да яе. Акрамя таго, амаль увесь гэты час узначальвала прафсаюзную арганізацыю райвыканкама.
Імкнулася выканаць усё выдатна, усюды паспець, кожнаму дапамагчы –  такі яна неверагодна энергічны чалавек. І гэта неаднаразова падкрэсліла намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Кацуба, якая ўручыла шаноўнай юбілярцы Ганаровую грамату камітэта эканомікі Брэсцкага аблвыканкама за шматгадовую, добрасумленную працу ў дзяржаўных органах, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Ляхавіцкага раёна. Ветэран працы Ніна Белавусава ўзнагароджана і Падзячным пісьмом райвыканкама.
І сёння яна не губляе сваёй бадзёрасці. Займаецца гаспадаркай. Вышывае, нават можа пахваліцца ўнушальнай калекцыяй сваіх работ. А хутка пачне вывучаць англійскую мову ў групе аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Ляхавіцкага ТЦСАН.
Не скарацца ўзросту! Ды і які ён, калі позірк Ніны Белавусавай такі малады?..
Маргарыта КУХТА.
Фота аўтара.





 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Добрая, адкрытая, адказная, упэўненая ў сабе, аптымістка, таленавітая…якія толькі кампліменты ні гучалі ў адрас нашай зямлячкі Ніны Белавусавай. У мінулую пятніцу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика