Георгия Тимонова в агрогородке Семежево хорошо знают все жители. 21.by

Георгия Тимонова в агрогородке Семежево хорошо знают все жители

19.10.2017 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Георгій Мікалаевіч ужо другое скліканне з’яўляецца дэпутатам сельскага Савета. А яшчэ ён звыш 13 гадоў працуе сацыяльным работнікам, таму ў пажылых  людзей  да яго асабліва цёплыя адносіны.


— Мая асноўная і грамадская работа быццам пераплятаюцца, — гаворыць Георгій Мікалаевіч. — Я пастаянна побач з землякамі. З пытаннямі многія заходзяць да мяне дадому, а са сваімі падапечнымі сустракаюся амаль штодзень. Таму ведаю ўсе праблемы і па меры магчымасці стараюся іх вырашаць. Вядома ж, не без дапамогі мясцовай улады. Бывае, нават дастаткова таго, што проста зойдзеш да чалавека ў хату, пагутарыш, выслухаеш.

Як сацыяльны работнік Георгій Ціманаў даглядае восем чалавек пажылога ўзросту. Усе яны ўдзячны яму за дабрыню і чуласць. Ён заўсёды пацікавіцца, як падапечныя сябе адчуваюць, ці патрэбна якая-небудзь дапамога. У адказ, безумоўна, атрымлівае толькі цёплыя водгукі.

Дэпутат Ціманаў карыстаецца вялікім аўтарытэтам у сваіх выбаршчыкаў. Таму і яны стараюцца, каб яго не падвесці. Заўсёды падтрымліваюць яго прапановы. Калі трэба добраўпарадкаваць тэрыторыю населеных пунктаў ці, напрыклад, могілак, Георгій Мікалаевіч дапамагае сельвыканкаму арганізоўваць суботнікі. Ён лічыць, што няма дрэнных людзей, проста да кожнага патрэбны падыход, трэба пераканаць, што ўсе разам робяць агульную справу.

Георгій Ціманаў — чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, неабыякавы да чужой бяды. Ён уваходзіць у савет грамадскага пункта аховы парадку пры сельвыканкаме. Таму даволі часта даводзіцца наведваць сем’і, якія знаходзяцца ў сацыяльна-не-бяспечным становішчы, калі-нікалі нават уладжваць канфлікты.

Акрамя таго, Георгій Мікалаевіч добра вядомы як удзельнік першага складу Каляднага абраду «Цары». Вельмі ганарыцца тым, што гэтым абрадам яны праславілі не толькі роднае Семежава, але раён і краіну. І гаворыць пра тое, што калі спатрэбіцца, то і цяпер зможа стаць у строй і падмяніць моладзь.

Сяргей КОЗЕЛ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Георгій Мікалаевіч ужо другое скліканне з’яўляецца дэпутатам сельскага Савета. А яшчэ ён звыш 13 гадоў працуе сацыяльным работнікам, таму ў пажылых  людзей  да яго...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика