На «посту» старейшины. 21.by

На «посту» старейшины

19.10.2017 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Старэйшына вёскі Філіпавічы Ніна Васільеўна Паляшчук — надзейны партнёр мясцовай улады, аўтарытэтны, справядлівы і паважаны ўсімі чалавек.


Гады тры таму яна ўзначаліла сельскае самакіраванне, пасля таго, як не стала яе мужа, які да гэтай пары быў на дадзенай «пасадзе». І ўвесь час яна апраўдвае давер, адстойваючы інтарэсы аднавяскоўцаў і прымаючы непасрэдны ўдзел у вырашэнні надзённых пытанняў.

Калісьці Філіпавічы былі немалым населеным пунктам. Як гаворыць Ніна Васільеўна, якая ў той час працавала паштальёнам, прымала аплату за 120 радыёкропак, значыць, столькі і жылых дамоў было. Цяпер жа ў вёсцы зарэгістраваны 25 чалавек. Крыху ажывае яна ўлетку, калі сюды вяртаюцца з горада карэнныя жыхары і дачнікі. Са сваімі прапановамі і праблемамі яны заўсёды звяртаюцца да Ніны Васільеўны.

— Людзі ў нас добрыя, — гаворыць старэйшына, — калі трэба што, то ўсё робім гуртам. На суботнікі выходзяць тыя, хто можа. Ды і сельсавет заўсёды нам дапамагае. Усіх людзей добра ведаю, бо адпрацавала паштальёнам 45 гадоў. Ведаю і нашчадкаў тых дамоў, якія пустуюць, таму сельвыканкам забяспечваю патрэбнай інфармацыяй. На сувязі з мясцовай уладай і сваімі аднавяскоўцамі знаходжуся пастаянна.

— Як жывецца вам тут? — пытаемся ў суразмоўцы.

— Ведаеце, скардзіцца асабліва няма на што, — чуем у адказ. — Магазін у нас закрыты, але аўталаўка тры разы на тыдзень прыязджае, прывозіць усё, што трэба. І прыватныя гандляры нас наведваюць. Бальніца побач, у Семежаве знаходзіцца, калі што здараецца, выклікаем «хуткую». Ды і дачка ў мяне медык, працуе на ФАПе ў Чырвонай Дубраве. Часта наведвае. Калі што трэба, дапамагае. Сын працуе начальнікам падатковай інспекцыі ў Мінску, але дарогу да бацькоўскага дома таксама не забывае.

НА ЗДЫМКУ: Н.В. Паляшчук гутарыць з З.Ф. Арловай.

Сяргей КОЗЕЛ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старэйшына вёскі Філіпавічы Ніна Васільеўна Паляшчук — надзейны партнёр мясцовай улады, аўтарытэтны, справядлівы і паважаны ўсімі чалавек. Гады тры таму яна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика