Жыццё, аддадзенае дзецям. 21.by

Жыццё, аддадзенае дзецям

11.11.2017 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

535.jpg

З мэтай папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры дзіцячая раённая бібліятэка цесна падтрымлівае сувязь з выдавецтвам “Народная асвета”, запрашае ў госці таленавітых пісьменнікаў і паэтаў. Дзякуючы ім вучні малодшых класаў школ нашага горада ўжо сустракаліся з лаўрэатам шматлікіх літаратурных прэмій, вядомым дзіцячым пісьменнікам Міхасём Пазняковым. А на гэты раз у госці ў Круглае завітаў вядомы дзіцячы аўтар Мікола Чарняўскі. Паэт піша для дзяцей яскрава, захапляльна, цікава, вобразна. Вучні добра знаёмы з яго творчасцю, таму з радасцю прыйшлі на сустрэчу, якая адбылася ў раённым Доме культуры.
Паэт расказаў пра сябе і пра свой творчы шлях.
Нарадзіўся Мікола Чарняўскі ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці ў 1943 годзе ў сялянскай сям’і. Закончыў вячэрняе аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. Адначасова працаваў рэдактарам радыё. З 1966 па 1988 год -- літсупрацоўнік, адказны сакратар, старшы рэдактар часопіса “Бярозка”. З 1989 -- літаратурны рэдактар часопіса “Вясёлка”. Ён --аўтар шматлікіх кніг паэзіі для дзяцей. Напісаў аповесці “Бегунок пачынае думаць” і “Акадэмія на колах… альбо “За вясёлкай наўздагон”. Выдаў паэт зборнікі паэзіі “Чалавечнасць”, “Трывога”, сатыры і гумару “Казёл-моднік”, “І не косяць, і не жнуць”, “Камар на матацыкле”, “Нашто бабе агарод”. Мікола Чарняўскі -- член Саюза пісьменнікаў СССР з 1972 года, лаўрэат многіх літаратурных прэмій, ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Адным словам, не пералічыць усіх яго заслуг і званняў.
Кнігі паэта адкрываюць для юнага чытача шмат цікавага і займальнага, незвычайнага, вучаць жыць, любіць. Расказваючы пра сваю творчасць, Мікола Чарняўскі заўважаў, што яго літаратурныя персанажы заўсёды адпавядаюць жывым людзям з рознымі характарамі. Напэўна таму і цікава чытаць яго творы, у якіх ад-крываецца цэлы непаўторны свет.
Гадзіна сустрэчы прамільгнула вельмі хутка. А мерапрыемства запомніцца вучням надоўга. З выдавецтва “Народная асвета” прывезлі кніжкі Міколы Чарняў-скага і іншых беларускіх аўтараў, якія па жаданню можна было набыць тут жа, у глядацкай зале. І, вядома, наперадзе новыя сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі.
Святлана Варапаева.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З мэтай папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры дзіцячая раённая бібліятэка цесна падтрымлівае сувязь з выдавецтвам “Народная асвета”, запрашае ў госці...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика