Фоторепортаж из ОАО «Великосельское Агро» ко Дню работника сельского хозяйства. 21.by

Фоторепортаж из ОАО «Великосельское Агро» ко Дню работника сельского хозяйства

17.11.2017 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Аператары машыннага даення МТК «Стараволя» Ірына Субота, Галіна Сямашка і Вольга Дайнэка адказна ставяцца да сваёй работы. У тым ліку дзякуючы іх намаганням, вось ужо каторы год на гэтым малочнатаварным комплексе практычна 100% малака атрымліваюць гатункам «экстра».
МТК «Вялікае Сяло №2» быў уведзены ў эксплуатацыю ў 2009 годзе. За гэты час тут склаўся калектыў сапраўдных прафесіяналаў, якія ведаюць сваю работу, дасканала вытрымліваюць тэхналагічны працэс. І як вынік, атрымліваюць добрыя вытворчыя паказчыкі. Аператары машыннага даення Галіна Шатроўская і Ірына Казмярчук уносяць свой уклад у агульную справу. Жанчыны могуць пахваліцца і вопытам, якога ім не займаць. Ірына Канстанцінаўна, дарэчы, як лепшая ў сваёй справе, сёлета абараняла гонар Пружаншчыны на абласным конкурсе прафесійнага майстэрства.

Пётр Шырма пачынаў свой працоўны шлях яшчэ тады, калі ў Бакунах існавала асобная гаспадарка. З таго часу прайшло каля сямнаццаці гадоў. Сёння Пётр Аляксандравіч кіруе не старэнькім ЗІЛом, а новай энерганасычанай тэхнікай — камбайнам «Ягуар-870». І вось ужо шосты год механізатар ААТ «Велікасельскае Агра» з’яўляецца адным з лепшых работнікаў па ўборцы кармоў не толькі ў раёне: сёлета, напрыклад, заняў другое месца ў вобласці.


Сярод рэкардсменаў Брэстчыны па ўборцы кармоў сёлета апынуўся і вадзіцель МАЗа ААТ «Велікасельскае Агра» Віктар Кахавец. Віктар Уладзіміравіч — яшчэ і адзін з самых вопытных работнікаў таварыства: за плячыма ў яго шматгадовая праца, якую некалі пачынаў у бакунскай гаспадарцы.

Марына Вакульская, Сяргей Талашкевіч (фота).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аператары машыннага даення МТК «Стараволя» Ірына Субота, Галіна Сямашка і Вольга Дайнэка адказна ставяцца да сваёй работы. У тым ліку дзякуючы іх намаганням, вось...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика