В Клепачах прошло чествование тружеников села. 21.by

В Клепачах прошло чествование тружеников села

21.11.2017 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Такога наплыву гасцей, як у мінулую пятніцу, аграгарадок Клепачы, відаць, не бачыў даўно. Работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу сабраліся тут, каб адзначыць сваё прафесійнае свята.

Можна сказаць, што гэта было своеасаблівае папярэдняе падвядзенне вынікаў бягучага года. Аднак ужо з упэўненасцю можна адзначыць пэўныя дасягненні ў рабоце, тэндэнцыі развіцця сельскай эканомікі. Вось чаму пасля атрымання сімвалічнага каравая ўраджаю 2017 года старшыня райвыканкама Міхаіл Мікалаевіч Крэйдзіч адразу зазначыў высокі прафесіяналізм вясковых працаўнікоў і іх працоўныя дасягненні. Найперш — гэта лідарства нашага раёна ў вобласці па валавым зборы зерневых культур, а таксама цукровых буракоў, масланасення
рапсу, ільнотрасты, вытворчасці травяных кармоў.

—Па выніках гэтага года намалочана 124 тысячы тон збожжа, што на 20 тысяч больш за мінулагодні ўраджай, — сказаў кіраўнік раёна. — І гэта сведчанне сапраўды адданай працы работнікаў сельскай гаспадаркі, нягледзячы на экстрэмальныя ўмовы, якія дыктавала нам надвор’е.

Старшыня райвыканкама падзякаваў віноўнікам урачыстасці за шчырую працу. Іх намаганнямі наш раён нярэдка займае лідзіруючыя пазіцыі як на абласным, так і на рэспубліканскім узроўнях.
Затым пачалася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў. Мяркуючы па колькасці адзначаных за сваё старанне на палетках і фермах працаўнікоў, яна была рэкорднай. А прысутнасць ганаровых гасцей: намесніка старшыні аблвыканкама В.Я.Сакоўскага, начальніка Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці І.І.Пацоўскага, дырэктара ўпраўляючай кампаніі-холдынга канцэрна «БрэстМясаМалПрам» М.М.Серкова, намесніка старшыні абласнога камітэта прафесійнага саюза аграпрамысловага комплексу Я.М.Мартынюка, ганаровых грамадзян Пружанскага раёна А.І.Юркевіча, С.В.Тарасевіча, Г.Г.Разанкі — сведчыла яшчэ і пра яе значнасць. За дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці збожжа і найбольшай прадукцыйнасці збожжавых культур першае месца было прысуджана ААТ “Велікасельскае Агра” (дырэктар В.Л.Севасцьянчык), другое — ААТ “Жураўлінае” (дырэктар М.М.Грышкевіч), трэцяе — ААТ “Мурава” (дырэктар П.М.Білецкі).





Сярод экіпажаў камбайнераў у раённым спаборніцтве прызнаны пераможцамі экіпаж камбайна ААТ “Велікасельскае Агра” ў складзе Г.В.Велікасельца і Д.А.Ката, якія занялі 1-е месца. Другое месца прысуджана камбайнеру ААТ “Шані-аграпрадукт” А.А.Макаруку. Трэцяе — экіпажу камбайна ААТ “Агра-Калядзічы” ў складзе В.М.Аліфірука і М.К.Даўгуна.


Сярод маладзёжных экіпажаў першае месца заняў камбайнер ААТ “Эксперыментальная база “Белавусаўшчына” А.В.Велікаселец, другое — экіпаж ААТ “Жураўлінае” ў складзе А.В.Харуты і В.А. Супрунчыка, трэцяе месца прысуджана экіпажу ААТ “Айчына” ў складзе М.В.Стасюка і А.С.Півавара.

У раённым спаборніцтве сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў перамогу размеркавалі паміж сабой работнікі ААТ “Жураўлінае”: Ю.Ю.Салоха (1 месца), Д.Т. Улога (2 месца), П.І. Краўчук (3 месца). А сярод маладых вадзіцеляў у лідарах апынуліся М.С.Ільючык ААТ “Жураўлінае”, А.А.Цэбрук ААТ “Мурава”, Д.І.Наумчык “Велікасельскае Агра”.

Заслужаныя ўзнагароды атрымалі і пераможцы раённага спаборніцтва сярод звёнаў аператараў зернесушыльных установак з ААТ “Ружаны-Агра”, “Жураўлінае” і “Велікасельскае Агра”.
Сярод галоўных аграномаў 1 месца прысуджана С.І.Капіцы (ААТ “Жураўлінае”), сярод галоўных інжынераў пераможцам прызнаны С.І.Мардань з ААТ “Велікасельскае Агра”.


Вядома ж, такое значнае мерапрыемства не абышлося без узнагароджання Пружанскага раёна, які рашэннем Брэсцкага выканаўчага камітэта па выніках абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы травяных кармоў і па вытворчасці цукровых буракоў заняў першыя месцы, па вытворчасці рапсу — другое. Адпаведныя ўзнагароды намеснік старшыні аблвыканкама В.Я.Сакоўскі ўручыў старшыні райвыканкама М.М.Крэйдзічу. Таксама рашэннем аблвыканкама, па выніках абласнога спаборніцтва за дасягненні высокіх паказчыкаў у вытворчасці прадукцыі пераможцамі прызнаны ААТ “Агра-Калядзічы” (дырэктар П.С.Якімавец) і ААТ “Жураўлінае” (дырэктар М.М. Грышкевіч).

Дастойныя ўзнагароды па выніках абласнога спаборніцтва за дасягненні высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы кармоў прымалі С.С.Сахарук (ААТ “Жураўлінае), П.А.Шырма (ААТ “Велікасельскае Агра”), Ю.Я.Савін (ААТ “Ружаны-Агра”), якія занялі першыя месцы, І.П.Стасюкевіч (ААТ “Ружаны-Агра”) і Я.М.Люкевіч (ААТ “Пружанскае”) — другія, а таксама В.У.Кахавец з ААТ “Велікасельскае Агра”, які заняў трэцяе месца.

Не менш цёплых слоў прагучала і ў адрас пераможцаў за дасягненне высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы кармоў сярод сельскагаспадарчых арганізацый, якія забяспечылі найвышэйшыя тэмпы росту аб’ёмаў нарыхтоўкі травяных кармоў высокай якасці: адкрытых акцыянерных таварыстваў “Ружаны-Агра” і “Радзіма”, філіяла РУП “Брэстэнерга” “Аграэнерга Зеляневічы”. Не былі абдзелены ўвагай і пераможцы сярод камбайнераў кормаўборачных камбайнаў. Прызавыя месцы размеркавалі паміж сабой М.С.Шышко (ААТ “Жураўлінае”), В.С.Роўгач (ААТ “Ружаны-Агра”), А.М.Баран (ААТ “Жураўлінае”). А сярод вадзіцеляў, якія ажыццяўлялі перавозку травяных кармоў, за першыя месцы былі ўзнагароджаны А.М.Васюковіч з “Жураўлінага” і М.М.Марчук з “Айчыны”, за другія — С.С.Леанец з “Айчыны” і Ю.С. Шырма з “Шані-аграпрадукт”, трэція месцы размеркавалі паміж сабой Г.Д.Казлоўскі (ААТ “Пружанскі райаграсэрвіс”), А.І.Хоміч і М.М.Тарасевіч з ААТ “Жураўлінае”. Разам з дыпломамі ўсе гэтыя людзі за сваю самаадданую працу атрымалі грашовыя прэміі.

Дастойных работнікаў знайшлі і іншыя заслужаныя ўзнагароды. Граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання быў адзначаны трактарыст-машыніст ААТ “Агра-Калядзічы” М.В.Траццяк, граматай абласнога выканаўчага камітэта — галоўны заатэхнік гэтага ж таварыства І.К.Захарка, Падзячнымі пісьмамі абласнога выканаўчага камітэта — жывёлавод ААТ “Шані-аграпрадукт” А.С. Рыбачок, а абласнога Савета дэпутатаў — трактарыст-машыніст э/б “Белавусаўшчына” С.І.Ахрэм. Ганаровую грамату камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама атрымала начальнік МТК “Мурава” Н.К.Маркечка. Спецыяльнымі прызамі канцэрна “БрэстМясаМалПрам” былі адзначаны работнікі аат “Ружаны-Агра” А.І.Рэбкавец і ААТ “Жураўлінае” С.А.Тарасевіч.



У баку ад значнай падзеі ў жыцці сельскіх працаўнікоў не застаўся рэспубліканскі камітэт прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Ганаровую грамату камітэта старшыня райвыканкама М.М.Крэйдзіч уручыў аднаму з самых вопытных і таленавітых кіраўнікоў галіны — П.М.Білецкаму, які на працягу трыццаці гадоў паспяхова кіруе ААТ “Мурава”. Такой жа Ганаровай граматай быў узнагароджаны дырэктар ААТ “Ружаны-Агра” А.М.Бурдук. Шэраг работнікаў атрымалі ўзнагароды абласнога камітэта прафесійнага саюза аграпрамысловага комплексу і аграпрамысловага саюза раёна.

Здавалася, бясконцай чарадой падымаліся на святочную сцэну для ўшанавання лепшыя працаўнікі, якіх узнагароджвалі ад раённага выканаўчага камітэта М.М.Крэйдзіч, ад раённага Савета дэпутатаў М.В.Сцепанюк, ад упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама А.Х.Лапыка, ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу І.І.Ярома. Выступоўцы не шкадавалі цёплых слоў у адрас тых, хто сваёй нястомнай працай забяспечвае харчовую бяспеку нашай краіны.

А затым ініцыятыву ўзялі самадзейныя артысты. Лепшыя творчыя калектывы горада і раёна дарылі прысутным песні, танцы і жарты.Той непаўторны запал добрага настрою, якім яны ад душы дзялі-ліся з працаўнікамі сяла, бясспрэчна, станоўча адаб’ецца на выніках іх працы. А значыць, будуць новыя працоўныя дасягненні!





Галіна Каляда, Сяргей Талашкевіча (фота).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такога наплыву гасцей, як у мінулую пятніцу, аграгарадок Клепачы, відаць, не бачыў даўно. Работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика