Россып талентаў Маларыцкай дзіцячай школы мастацтваў. 21.by

Россып талентаў Маларыцкай дзіцячай школы мастацтваў

11.12.2017 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Два гады таму назад Маларыцкая дзіцячая школа мастацтваў адзначыла свой паўвекавы юбілей. Упершыню навучальная ўстанова адчыніла свае дзверы ў далёкім 1965 годзе і мела выключна музычны накірунак. За 50 гадоў сваёй дзейнасці яна навучыла адчуваць прыгажосць і гармонію больш за тысячу хлопчыкаў і дзяўчынак, некаторыя з якіх і далей прысвяцілі сваё жыццё мастацтву.

  Сёння з годнасцю можна сказаць, што Маларыцкая дзіцячая школа мастацтваў – адна з лепшых у вобласці навучальных устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Тут працуе крэатыўны, улюбёны ў сваю справу калектыў,  які складаецца з 39 настаўнікаў. Адметны і той факт,  што большасць на­стаў­нікаў школы мастацтваў у свой час самі тут вучыліся. Сёння з задавальненнем наведваюць школу  – чароўны храм гукаў, фарбаў, мелодыі і грацыі —  464 вучні. Хлопчыкі і дзяўчынкі тут навучаюцца на інструментальным, мастацкім, харэаграфічным, вакальным, тэатральным аддзяленнях. Нядаўна ў школе пачалі яшчэ выкладаць майстэрства фатаграфіі.

Сёння мы вас пазнаёмім з мастацкім аддзяленнем, раскажам пра адораных дзяцей і таленавітых выкладчыкаў, якія рыхтуюць маленькіх мастакоў, адкрываючы ім свет фарбаў, колераў і адценняў. Мастацкае аддзяленне, якое знаходзіцца ў асобным памяшканні, што па вуліцы Піянерскай,7,  наведваюць 111 хлопчыкаў і дзяўчынак,  з якімі займаюцца пяць вопытных настаўнікаў: Інэса Гаўрылюк, Жанна Крывенка, Дзмітрый Луцык, Аляксандра  Машкевіч, Лілія Русавук. Выхаванцы мастацкага аддзялення штогод удзельнічаюць у конкурсах як абласнога,  рэспубліканскага,  так і міжнароднага ўзроўняў.



Каля сямі гадоў выкладае асновы мастацтва і навучае дзяцей ствараць прыгажосць Інэса Гаўрылюк . Як прызналася ў размове настаўніца, яна сама ў свой час наведвала заняткі па выяўленчаму мастацтву,  а зараз   вучыць дзяцей, як правільна і прыгожа маляваць, ствараць на паперы розныя вобразы. Тое, што Інэса Мікалаеўна ўлюбёная ў сваю справу, адчуваецца з першых хвілін знаёмства з ёй. Яна з захапленнем расказвае пра заняткі жывапісам,  дзеліцца поспехамі сваіх вучняў. На ўро­ках у Інэсы Гаўрылюк вельмі цікава,  час пралятае непрыкметна. Мы якраз трапілі на заняткі па жывапісу. Дзеці вучыліся маляваць нацюрморт. Старанна выводзіла лініі прадметаў на паперы дзевяцігадовая Аліна Хапалюк. Дзяўчынка наведвае заняткі з першага класа. Ёй падабаецца адкрываць для сябе свет фарбаў і колераў,  напоўненых экспрэсіяй. Міка­лай Падалінскі любіць маляваць жывёл, якія ў  яго добра атрымліваюцца,  захапляецца пейзажамі. Дзеці стараюцца, уважліва слухаюць заўвагі настаўніка. І пасля школы амаль штодзень з радасцю бягуць на ўрокі да Інэсы Мікалаеўны.



Жанна Крывенка – адзін са старэйшых выкладчыкаў аддзялення выяўленчага мастацтва. На працягу 17 гадоў яна навучае дзяцей адлюстроўваць думкі,  настрой, эмоцыі ў фарбах. Жанна Уладзіміраўна валодае рознымі тэхнікамі і сваё захапленне выяўленчым мастацтвам яна даносіць да  цікаўных і няўрымслівых вучняў.

— Яны прыходзяць такія непасрэдныя і нявопытныя, — гаворыць з пяшчотай у голасе настаўніца. – Цікава глядзець,  як кожны з іх расце літаральна на тваіх вачах. Яны вучацца адрозніваць колеры, перадаваць іх эмацыйную афарбоўку. Дзеці вельмі любяць пленэры. Але іх мы праводзім у цёплую пару года,  ранняй восенню або позняй вясной. Наогул, дзеці ўсе здольныя, галоўнае, раскрыць іх магчымасці,  знайсці адметнасць і талент у кожным маленькім чалавечку.

— Мне падабаецца слухаць, як Жанна Уладзіміраўна расказвае пра градацыю колераў і адценняў, — кажа васьмігадовая Ангеліна Бурштын. – Сёння, напрыклад,  на ўроку мы спрабавалі з дапамогай каляровай гамы адлюстраваць цырк. Кожны з нас маляваў вясёлага клоўна,  які выступае на цыркавой арэне.

Пяць гадоў таму Жанна Ула­дзіміраўна захапілася старажытным майстэрствам роспісу па тканіне – батыкам. Свае пры­гожыя работы яна дорыць сябрам, блізкім і знаёмым, вучыць распісваць тканіну ў рознай тэхніцы. Пра сябе Жанна Уладзіміраўна, сціплая па характары, гаварыць не любіць. Яе жыццёвае крэда — не спыняцца на дасягнутым, а ўвесь час ісці наперад, развівацца і са­маўдасканальвацца. У гэ­тым Жанну Уладзіміраўну падтрымлівае яе дружная сям’я: два сыны-блізняты і дачушка, якая,  назіраючы за мамай,  таксама вучыцца маляваць прыгожыя і яркія карціны,  дзе шмат сонца, радасці і цеплыні.

Кацярына Яцушкевіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Два гады таму назад Маларыцкая дзіцячая школа мастацтваў адзначыла свой паўвекавы юбілей. Упершыню навучальная ўстанова адчыніла свае дзверы ў далёкім
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика