Школы Малоритского района «вернулись» к конторкам. 21.by

Школы Малоритского района «вернулись» к конторкам

18.12.2017 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ва ўстановах адукацыі Маларытчыны з’явіўся новы від вучнёўскага стала – канторкі. У аддзеле адукацыі, спорту і турызму Маларыцкага райвыканкама патлумачылі, што яны былі і раней, але не ў такой колькасці. Цяпер у кожным кабінеце 19 устаноў адукацыі раёна, дзе займаюцца вучні пачатковых класаў, іх налічваецца 128 штук. Праведзенае невялікае апытанне сярод настаўнікаў 1-4 класаў паказала, што яны станоўча адносяцца да выкарыстання канторак падчас навучальнага працэсу.


Вучнёўская канторка – высокі пісь­мовы стол з на­хіленай паверхняю, спецыялізаванае вучэбнае месца, якое знешне нагадвае кафедру ці трыбуну і выкарыстоўваецца для кароткачасовай змены рабочай позы вучня са становішча “се­дзя­чы” ў становішча “стоячы” на ўроку ці падчас выканання дамашняга задання.

–Асноўнае прызначэнне канторкі, – кажа Тамара Фешчанка, фельчар раённай гімназіі, – папярэдж- ванне парушэнняў апорна-рухальнага апарату,  у тым ліку – паставы,  скаліёзу. Прымяненне канторак забяспечвае актывізацыю і зняцце манатоннасці вучэбнага працэсу. Іх выкарыстанне станоўча адбіваецца і на зроку, таму што дзіця,  карыстаючыся такой мэбляй,  глядзіць на напісанае на дошцы, але з іншай адлегласці. Канторкі ставяцца ў кабінеце ззаду апошняга раду асноўнай вучнёўскай мэблі або першым радам ад сцяны супрацьлеглай з вокнамі. І заўсёды так, каб не перашкаджаць іншым вучням.

Спецыялісты раяць знаходзіцца за канторкай пры бесперапыннай рабоце ад 7 да 10 хвілін для вучняў 1-4 класаў і не больш за 15 хвілін — для вучняў 5-11 класаў. Пайсці за канторку можна як па ўласным жаданні, так і па просьбе настаўніка, калі дзіця з ліку гіперактыўных і парушае дысцыпліну.

У аддзеле адукацыі,  спорту і турызму адзначылі,  што ў 2018 годзе для вучняў 5-11 класаў устаноў адукацыі раёна плануецца закупіць 67 канторак,  у 2019 годзе – 65, а ў 2020 годзе – яшчэ 59.

– Я за тое, каб у кожным класе былі канторкі, – адзначае Ларыса Пляханава, настаўніца  пачатковых класаў раённай гімназіі. – Гэта станоўча ўплывае на адукацыйны працэс.

Раней у санітарных нормах пра­пісвалася, што самая карысная пастава падчас працы – гэта пастава вертыкальная. Па гэтай прычыне вучні прыватных школ рыхтавалі ўро­кі стоячы за канторкамі. Ніхто не скардзіўся,  бо ведалі,  што гэта карысна для здароўя.

Вяртанне канторак у адукацыйны працэс – забытае старое. З гісторыі вядома,  што амаль усе людзі да пачатку ХХ стагоддзя працавалі стоячы за канторкай. Гэта тычыцца,  напрыклад, Мікалая Гогаля, Эрнэста Хэмінгуэя і Уінстана Чэрчыля, якія абыходзіліся без крэслаў,  калі займаліся справамі. Пётр I  таксама аддаваў перавагу рабоце стоячы. Гэтага ж прытрым­ліваліся і Ба­напарт Напалеон,  Дзмітрый Мендзялееў, Мікалай Някрасаў, Аляксандр Пушкін…

Мікалай НАВУМЧЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ва ўстановах адукацыі Маларытчыны з’явіўся новы від вучнёўскага стала – канторкі. У аддзеле адукацыі, спорту і турызму Маларыцкага райвыканкама патлумачылі,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика