В Клетном прошел межрайонный турнир па мини-футболу памяти Ивана Козореза. 21.by

В Клетном прошел межрайонный турнир па мини-футболу памяти Ивана Козореза

20.12.2017 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У мінулую суботу ў спартыўным комплексе вёскі Клятное Сухопальскага сельсавета прайшоў традыцыйны штогадовы міжраённы турнір па міні-футболе, прысвечаны памяці былога намесніка старшыні райвыканкама І.С.Казарэза.
Сёлета спаборніцтвы ўпершыню праводзіліся на малой радзіме гэтага вядомага ў нашым раёне чалавека, якому сёлета споўнілася б 65 гадоў.

Падчас адкрыцця спаборніцтваў да ўдзельнікаў з прамовамі звярнуліся намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец, жонка І.С.Казарэза — Ларыса Георгіеўна, намеснік бургамістра горада Гайнаўка Анджэй Скепка.
У цырымоніі адкрыцця турніру бралі ўдзел дачка і ўнук І.С.Казарэза, а таксама былы бургамістр горада Гайнаўка Уладзімір Петручук. Прагучалі дзяржаўныя гімны Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Польшча, і матчы пачаліся.



Па кругавой сістэме за перамогу змагаліся пяць каманд: з польскага горада Гайнаўка, Івацэвіч, Пружан, Камянца і Ружан. Было згуляна 10 матчаў, якія прайшлі ў захапляльнай і напружанай барацьбе.


Па выніках турніру першае месца занялі госці з Гайнаўкі. Другое месца дасталася футбалістам з Івацэвіч, трэцяе — камандзе з Пружан.
Падчас урачыстага закрыцця турніру з удзелам старшыні райвыканкама М.М.Крэйдзіча і намесніка старшыні М.П.Кудраўца ўсе каманды-ўдзельніцы атрымалі кубкі. Спецыяльнымі прызамі былі адзначаны асобныя футбалісты: лепшы варатар — Сяргей Літвіновіч («Пружаны»), абаронца — Ігар Ліцкевіч («Камянец»), бамбардзір — Дарыуш Трывульскі («Гайнаўка»).
Мікола АРХУЦІК.

Фота Сяргея Талашкевіча.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулую суботу ў спартыўным комплексе вёскі Клятное Сухопальскага сельсавета прайшоў традыцыйны штогадовы міжраённы турнір па міні-футболе, прысвечаны памяці...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика