Среди «100 идей для Беларуси» есть и пружанская!. 21.by

Среди «100 идей для Беларуси» есть и пружанская!

20.01.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каля паўсотні лепшых маладзёжных праектаў было прадстаўлена на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» арганізатарам якога з‘яўляецца БРСМ. Ён прайшоў на мінулым тыдні ў горадзе над Бугам.

Агляд самых інавацыйных ідэй быў арганізаваны на базе Брэсцкага навукова-тэхналагічнага парка. На выставе-прэзентцыі прадставілі лепшыя распрацоўкі школьнікаў, студэнтаў, навучэнцаў, а таксама маладых людзей, якія ўжо працуюць. Экспертная камісія звярнула ўвагу на арыгінальнасць і практычную каштоўнасць работ.
Як зазначылі самі арганізатары, сёлетняя выстава адрознівалася ад папярэдніх разнастайнасцю праектаў: прапановы маладых вынаходнікаў і рацыяналізатараў былі прысвечаны біяразнастайнасці, рацыянальнаму прыродакарыстанню, экалогіі, бяспецы жыццядзейнасці, інклюзіўнай прасторы, прамысловым і аграпрамысловым тэхналогіям.
Па накірунку «Энергетыка і энергаэфектыўнасць, атамная энергетыка» цікавасць у камісіі выклікаў праект «Рэкуператар цеплавой энергіі сцёкавых вод», прадстаўлены жыхаром Пружан Віктарам Валер’евічам Маставым.
Чым жыве малады чалавек, над якімі ідэямі яшчэ працуе — са слоў аўтара адной з лепшых ідэй Брэстчыны.
Пра сябе і самарэалізацыю
Я родам з Украіны. Скончыў Днепрапятроўскую металургічную акадэмію па спецыяльнасці «аўтаматызацыя вытворчасці». У Беларусі атрымліваю яшчэ адну спецыяльнасць: вывучаю аўтаматычныя сістэмы апрацоўкі інфармацыі ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце.
Мой працоўны стаж звязаны пераважна з камп’ютарамі. На гэты конт хочацца адзначыць, што ў працадаўцаў шаблоннае мысленне: калі ў цябе няма адпаведнага дыплома, то ты не спецыяліст. У жыцці сустракаюцца адваротныя сітуацыі: іншы раз чалавек з’яўляецца намнога лепшым спецыялістам не ў той спецыяльнасці, што напісана ў дыпломе. Я, напрыклад, маю і педагагічны стаж: на працягу трох гадоў праводзіў эксперымент з дзецьмі дашкольнага ўзросту, пісаў нават метадычную работу.
Лічу, што самая галоўная праблема дарослага чалавека — не самарэалізавацца. Калі праз гадоў дваццаць я задам сабе пытанне «ці ўсе магчымасці я выкарыстаў, каб рэалізаваць сябе ў жыцці?» і зразумею, што не выкарыстаў нейкі шанец, дадзены лёсам, то я не змагу сабе гэта дараваць. Падобным шанцам лічу, дарэчы, пераезд у Беларусь.

У Пружаны, адкуль родам мая жонка, пераехаў з Днепрапятроўска ў 2015 годзе. А неўзабаве пачуў пра конкурс «100 ідэй для Беларусі». Два гады таму адправіў на яго два свае праекты, але чамусьці пра іх успомнілі толькі зараз.
Сёння працую ў Пружанскім РЦГЭ адміністратарам сеткі і па сумяшчальніцтве інжынерам-праграмістам.

Пра рэкуператар
Згодна з нормамі СанПіН, тэмпература вады, якая цячэ з гарачага крана, павінна быць 50 градусаў. Пасля купання альбо мыцця посуду да каналізацыі вада даходзіць з тэмпературай каля 30 градусаў. Калі вада бярэцца з вуліцы на падагрэў, яе прыблізная тэмпература складае 10 градусаў. Які сэнс выліваць гарачую ваду ў каналізацыю? Чаму б не выкарыстоўваць цеплаабменнік і забіраць цяпло сцёкавых водаў на папярэдні падагрэў вады, якая затым будзе грэцца да патрэбнай тэмпературы? Я падлічыў, што такім чынам сярэдне-статыстычнае значэнне расходу энергіі на падагрэў вады можна скараціць на 37,5%. Калі падабраць якасны матэрыял, зрабіць добрую канструкцыю, каэфіцыент эканоміі можна і павысіць. Нават у максімальна неэфектыўных умовах рэкупераратар дазволіць эканоміць 5% энергіі, якая выдаткоўваецца на падагрэў вады.
Да слова, гэтая ідэя ўзнікла, калі працаваў у Водным палацы, гледзячы на тое, колькі вады проста зліваецца ў каналізацыю і якія рахункі выстаўляюцца за гігакалорыі на яе падагрэў.

Пра іншыя распрацоўкі
Увогуле, на сённяшні дзень у мяне ёсць шэсць праектаў, якія я ўжо магу заяўляць на падобныя конкурсы. Для ўдзелу ў фінале «100 ідэй для Беларусі» мяркую зрабіць партфоліа, якое і пакажу экспертнай камісіі. Дарэчы, рэкуператар — самы просты праект. Са складаных, напрыклад, рухавік з новым прынцыпам работы, які я прыдумаў і назваў цэнтрабежна-дэмпферным. Хацелася б увасобіць у жыццё сваю ідэю па аптымізацыі колькасці электраэнергіі, якая спажываецца для ахалоджвання Цэнтра апрацоўкі даных.

Шмат часу я патраціў на даследаванне чужых праектаў. Напрыклад, на тэрмаядзерны рэактар халоднага сінтэзу, які многія маглі ўбачыць у фільме «Жалезны чалавек». Яго ў 2012 годзе вынайшаў італьянец. Хацелася б рэпрадуктаваць рэактар, але для гэтага патрэбны лабараторныя ўмовы. Мару ўбачыць, як працуе вадзяны рухавік Шаўбергера, створаны яшчэ ў 1945 годзе. Але па прычыне адсутнасці адпаведнай матэрыяльна-тэхнічнай базы большасць маіх праектаў існуе толькі на паперы.

Цяпер работу Віктара Маставога будуць ацэньваць на рэспубліканскім этапе «100 ідэй для Беларусі». Усяго ж у фінале конкурсу Брэсцкі рэгіён прапануе каля паўтара дзясятка найбольш перспектыўных распрацовак.

Марына Вакульская.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля паўсотні лепшых маладзёжных праектаў было прадстаўлена на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» арганізатарам якога з‘яўляецца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика