Вытворчасць малака ў Маларыцкім раёне. 21.by

Вытворчасць малака ў Маларыцкім раёне

23.01.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі па выніках 2017 года пераадолены 5-тонны рубеж па надоях малака ў сярэднім ад каровы за год — 5005 кілаграмаў. Прычым найлепшы паказчык у Брэсцкай вобласці — 5519 кілаграмаў (плюс 293 да 2016 года). На гэтым фоне жывёлаводы Маларытчыны выглядаюць даволі салідна. За мінулы год прадукцыйнасць дойнага статка па нашым раёне склала 5759 кілаграмаў – 6 пазіцыя па вобласці і 21-я – па краіне сярод 118 раёнаў. Гэта адзін з важных паказчыкаў эфектыўнасці вытворчасці малака, ад якога сельгасарганізацыі і маюць асноўны прыбытак. Але на яго аб’ёмы таксама моцна ўплывае сабекошт прадукцыі, яе якасць і шчыльнасць пагалоўя кароў.


Менавіта аб пытаннях эфек­тыўнасці малочнай вытворчасці і патэнцыяле сельгасвытворцаў Маларытчыны мы і вялі размову з намеснікам начальніка упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама На­дзеяй Назарук. Яна акрэсліла тры галоўныя складаемыя паспяховай работы: карова,  кармы і кадры.

 “За апошнія гады ў раёне па развіццю жывёлагадоўлі зроблена вельмі шмат, — адзначыла Надзея Рыгораўна. —  Па-першае, наладжана работа па аднаўленню статка, захаванню і вырошчванню маладняку. Гэта аснова — неабходна строга прытрымлівацца тэхналогіі: з першых хвілін жыцця цялушкі і выпойвання малодзівам, утрымання і кармлення да атрымання ад яе прыплоду ў 24-месячным узросце. Толькі тады будзе раскрыты патэнцыял жывёлы. Бачыце, наколькі гэта доўгі і працаёмкі працэс, па сутнасці неабходна два гады, каб вырасціць карову і атрымаць вынік”.

Яшчэ адзін фактар, які значна ўплывае на эфектыўнасць вытворчасці — кармы. “Жывёле, як і чалавеку, неабходна паўнацэннае харчаванне. Уявіце, што будзе, калі чалавека, напрыклад, карміць адной кіслай капустай. Тое ж  самае і з жывёлай, — каменціруе спецыяліст. – Таму ад нарыхтоўкі і захавання якасных кармоў,  збалансаванага рацыёну кармлення залежаць аб’ёмы вытворчасці прадукцыі. Нездарма ж у народзе кажуць, што малако ў каровы на языку. Таму праца ў раслінаводстве вельмі важная. У нашых умовах аднаўленне пашы і вырошчванне шматкампанентных траў, з упорам на бабовыя, для сенажу, мае вырашальнае значэнне, як, дарэчы і наяўнасць зернефуражу. У каго ёсць збожжа, той і з кармамі”. Акрамя гэтага, Надзея Назарук акцэнтавала ўвагу на тым, што менавіта кармы – адзін з самых затратных артыкулаў расходаў, які істотна ўплывае на сабекошт прадукцыі. Калі, напрыклад, у СУП “Хаціслаўскі” і ААТ “Макраны” не пастаўлена работа па стварэнні якаснай кармавой базы,  дык і расход кармоў амаль у два разы большы, чым трэба.

Але ад кадраў: граматных рашэнняў адміністрацый сель­гаспрадпрыемстваў, прафі­сіяналізму спецыялістаў і добрасумленнай работы ўсіх працаўнікоў залежыць увогуле ўсё. “У нашых гаспадарак ёсць добры патэнцыял, толькі кожнай з іх неабходна вырашаць свае задачы, — працягвае размову Надзея Назарук. — Вось летась у “Чырвоным партызане” пабудавалі цялятнік і прафілакторый для цялят ва ўзросце да двух месяцаў і закладзены падмурак для далейшага развіцця. У “Дарапеевічах” хаця ўжо і цяжка павышаць эфектыўнасць вытворчасці, бо узровень яе вельмі высокі і гаспадарка адна з лепшых у краіне, але кіраўнік думае пабудаваць вытворчае памяшканне яшчэ для 200 кароў. Між  іншым, там самая высокая шчыльнасць буйной рагатай жывёлы — 140 галоў на 100 гектараў сельгасугоддзяў! А, напрыклад, такім сельгасарганізацыям, як “Рыта”, “Арэхава”, Радзежскае”, “Гвозніца” ды і “Чарняны” неабходна павялічваць шчыльнасць пагалоўя і павышаць эфектыўнасць выкарыстання сельгасугоддзяў.  У тых жа “Дарапеевічах” мэ­танакіравана займаюцца перазалужэннем і аднаўленнем луга-пашавых травасумесяў, там вы не зной­дзеце травастою, якому больш за тры гады. А граматные падыходы пры вырошчванні зерневых дазваляюць мець добры ўраджай на адных з самых бедных земляў у раёне”.

Зразумела, што каб атрым­ліваць з зямлі, то і ўкладваць у яе неабходна. Тое ж самае і ў жывёлагадоўлі — мала выгадаваць жывёлу, строга захоўваць тэхналогію кармлення і ўтрымання, яшчэ неабходна мэтанакіравана праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы, бо, як заўважае На­дзея Рыгораўна, хваробу прасцей папярэдзіць, чым потым змагацца з ёю. А на гэта ўсё таксама патрэбны грашовыя ўкладанні. Калі ж жывёла хварэе, то лячэнне абыходзіцца ў дзясяткі разоў даражэй, бо акрамя кошту лекаў гаспадаркі нясуць страты з-за немагчымасці рэалізацыі прадукцыі ад хворых кароў.

У фінансавым плане не кожная гаспадарка можа сабе проста дазволіць прытрымлівацца тэхналогіі вытворчасці. Але рэ­зерваў для ўдасканалення вытворчасці хапае. Дастаткова толькі ўспомніць пра якасць малака. Як падкрэсліла Надзея Назарук, тыя ж “Радзежскае”, “Гвозніца”, “Макраны” і “Арэхава” могуць значна палепшыць паказчыкі па якасці і таварнасці малака, знізіўшы ўплыў так званага чалавечага фактару.

Іншая справа, што, як адзначалася вышэй,  жывёлагадоўля працаёмкая вытворчасць, якая патрабуе значных намаганняў і часу. Таму ў тым жа “Хаціс­лаўскім”,  які далучаны да Брэсцкага мясакамбіната, чакаюцца кардынальныя змены, бо прыйшоў гаспадар з грашыма, які будзе працаваць на вынік. Менавіта для таго,  каб у сціслыя тэрміны змяніць сітуацыю, вя­дзецца пошук інвестараў для ААТ “Гвозніца” і “Арэхава”. Гас­падаркі някепскія, але старыя даўгі і значны недахоп абаротных сродкаў не даюць магчымасці развівацца, ім неабходны новы імпульс. Ды і “Макраны” маюць добры патэнцыял — конкурсная вытворчасць і абаронны перыяд дазволілі мець абаронныя сродкі,  якія раней “вымываліся” крэдыторамі,  і сітуацыя пачала мяняцца.



У цэлым, мінулы год быў плённым для жывёлаводаў Маларытчыны, аб чым сведчаць і лічбы. І разам з удасканаленнем тэхналагічнага працэсу, аптымізацыяй затрат на яго і павелічэннем аб’ёмаў вытворчасці, абсалютна рэальна не толькі выйсці сёлета на прадукцыйнасць дойнага статка ў 6 тысяч кілаграмаў, але і атрымаць ад гэтага максімальны фінансавы эфект.

Павел Свістуновіч.  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі па выніках 2017 года пераадолены 5-тонны рубеж па надоях малака ў сярэднім ад каровы за год — 5005
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика