У Ільі знайшлі адказ на пытанне, якую жанчыну можна назваць сучаснай. 21.by

У Ільі знайшлі адказ на пытанне, якую жанчыну можна назваць сучаснай

26.01.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

post thumbnail

У Ільянскай сярэдняй школе імя А.А. Грымаця на базе музея “Вілейшчына літаратурная” працуе клуб “Цікавыя сустрэчы”. Нядаўна прайшла сустрэча на тэму “Сучасная жанчына. Якая яна?”. Напачатку размовы перад вучнямі была пастаўлена задача: пастарацца знайсці адказ на пытанне, якую жанчыну можна назваць сучаснай.

У госці да нас завіталі тры прыгожыя, цудоўныя жанчыны: Святлана Міхалькевіч, Галіна Кутас і Марына Шэрая. Іх ведаюць не толькі ў Ільі, але і за межамі нашага аграгарадка.

Вядомы беларускі паэт Сяргей Грахоўскі вось як мілагучна сказаў пра жанчын:

Жанчына – таямніца з таямніц:
Пачатак шчасця і трывогі.

І сапраўды, кожная з гэтых жанчын – таямніца, якую цяжка разгадаць, але нам хацелася ўсё ж дазнацца ад іх, чым яны жывуць, чым захапляюцца, што дапамагае ім заставацца жыццярадаснымі, прывабнымі, сучаснымі.
Святлана Іванаўна ўсім нам добра вядома. Гэта выдатная настаўніца замежнай мовы, актыўная, творчая, вясёлая, лёгкая на пад’ём жанчына, заўсёды з густам апранаецца, любіць спяваць. Яна паспяхова ўдзельнічае ў розных конкурсах, з’яўляецца актыўнай ўдзельніцай мастацкай самадзейнасці. Як кажа сама настаўніца: “Я з дзяцінства на сцэне”. А гэта таксама дае свой плён у станаўленні асобы.

Так атрымалася, што дачка Святланы Іванаўны выйшла замуж за амерыканца і зараз жыве за акіянам. Святлана неаднаразова наведвала сваіх родных у Амерыцы. Там у яе акрамя дачкі і зяця ёсць яшчэ два ўнукі: адзін дарослы, а другі – школьнік. І паколькі яна нядаўна вярнулася з-за мяжы, то ёй было што расказаць вучням.

Размову са Святланай Іванаўнай правялі ў форме інтэрв’ю. Вучням давялося пабыць у ролі карэспандэнтаў. Ульяна Вярбіцкая, вучаніца 9 класа, пацікавілася, якія прадметы вывучаюць амерыканскія школьнікі. “А як харчуюцца вучні ў школе? – папыталася Юлія Усціновіч. Лізавету Шымель з 9 класа цікавіла, ці возяць дзяцей на экскурсіі ад школы і за чый кошт. Вучні наперабой задавалі пытанні. Іх цікавіла, ці вучацца цёмнаскурыя дзеці разам з беласкурымі, ці ёсць у класах вучні з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, як аформлены класы, якая сістэма заахвочвання вучняў, ці існуе сістэма пакарання за парушэнне дысцыпліны. Святлана Іванаўна ледзьве паспявала адказваць. Асабліва ўразіў дзяцей той выпадак, як яе ўнука выключылі са школы на тры дні за тое, што ён кінуў спартыўны абутак у сметнік.

Пра Галіну Віктараўну Кутас таксама можна шмат расказваць. Нарадзілася яна на Валожыншчыне. Скончыла Гарадоцкую сярэднюю школу Маладзечненскага раёна з сярэбраным медалём, Мінскі педагагічны інстытут імя Максіма Горкага – з чырвоным дыпломам.

Гэта жанчына актыўная, дзелавая, камунікабельная, лёгка ўступае ў кантакт з суразмоўцамі, умее падтрымаць гутарку, умее выслухаць чалавека з супрацьлеглай думкай. У маім разуменні,гэта і ёсць той чалавек, пра якога кажуць “Вось яна,жанчына нашага часу”.

Працавала настаўніцай у школах Вілейскага раёна, загадчыкам прафсаюзнага клуба Ільянскага саўгаса-тэхнікума, старшынёй Ільянскага сельскага Савета, абіралася дэпутатам абласнога Савета дэпутатаў.

У 2000 годзе стварыла пры Ільянскім СДК калектыў аўтарскай песні ”Імпэт”, які неўзабаве атрымаў ганаровае званне “Народны аматарскі калектыў”.

Галіна Віктараўна расказала пра тое, чым яна зараз займаецца. На змену свайму старэйшаму калектыву аўтарскай песні яна падрыхтавала юных ўдзельнікаў: Судніковіча Аляксандра, Шымель Паліну, Церахаву Сняжану, Акуліч Вікторыю, былых вучняў Ільянскай школы, а зараз студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў. Яе аўтарскаму калектыву ўжо 18 гадоў. Шмат шчырых слоў прагучала з яе вуснаў пра свой калектыў. Галіна Віктараўна працягвае пісаць вершы, а таксама складаць музыку на вершы іншых аўтараў: Міколы Кутаса, Генрыха Кутаса, Тамары Пяркоўскай, Ніны Мацяш, Яўгеніі Янішчыц і др. Нядаўна выдала новы дыск “Высокае неба кахання”. Увесь час знаходзіцца ў пошуку новых мелодый.

Затым Галіна Віктараўна запрасіла Марыну Шэрую праспяваць песню з яе рэпертуара “Верніца кахання” на словы Тамары Кашавой. Усе слухалі, затаіўшы дыханне.

Далей размова пайшла пра Марыну Шэрую. Яе добра ведаюць не толькі ў Ільі, але і ў Вілейцы. Нарадзілася яна ў Эстоніі, але затым сям’я пераехала ў Вілейку. Скончыла Маладзечненскае музычнае вучылішча, потым інстытут культуры. Зараз яна жыве ў Ільі, працуе намеснікам дырэктара дзіцячай музычнай школы. Марына Мечаславаўна – прафесіянал сваёй справы. Акрамя таго, што яна выдатны кіраўнік, таленавіты музыкант, яшчэ і салістка народнага калектыву аўтарскай песні “Імпэт”.

Марына Шэрая ахвотна расказала пра сваіх вучняў, пра іх захапленні, пра іх дасягненні. У яе гутарцы чулася любоў да дзяцей, да сваёй працы, да сваёй прафесіі.

Напрыканцы сустрэчы Святлана Міхалькевіч выканала песню Галіны Кутас. А вучні тым часам асэнсоўвалі адказы на пастаўленае ў пачатку сустрэчы пытанне. У кожнага з іх, безумоўна, склаўся свой вобраз сучаснай жанчыны.
На памяць аб сустрэчы вучаніцы Вярбіцкая Ульяна, Усціновіч Юлія і Артамонава Лізавета ўручылі нашым жанчынам невялічкія падарункі, зробленыя ўласнымі рукамі.

Час праляцеў хутка. Мне думаецца, што ніхто не застаўся раўнадушным. Сустрэча заставіла паразважаць аб тым, якія незвычайныя людзі жывуць побач з намі і як няпроста у наш час быць сучаснай жанчынай.

Валянціна ЕРАШОНАК, кіраўнік музея “Вілейшчына літаратурная ДУА “Ільянская сярэдняя школа” імя А.А.Грымаця”.

Фота прадстаўлена аўтарам

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Ільянскай сярэдняй школе імя А.А. Грымаця на базе музея “Вілейшчына літаратурная” працуе клуб “Цікавыя сустрэчы”. Нядаўна прайшла сустрэча на тэму “Сучасная...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика