Пружанский РОЧС был признан лучшим в области и получил служебный автомобиль. 21.by

Пружанский РОЧС был признан лучшим в области и получил служебный автомобиль

31.01.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На падвядзенні вынікаў службовай дзейнасці абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях гарнізону Пружанскага райаддзела, як лепшаму ў вобасці быў уручаны пераходны прыз імя Фёдара Талатынніка.
Варта адзначыць, што ў адмысловай каванай скульптуры ўвасоблена памяць аб адным з самых знакамітых брэсцкіх выратавальнікаў, які аддаў службе амаль 30 гадоў. Памяць пра Фёдара Талатынніка жыве і ў добрай традыцыі: штогод выбіраецца лепшы раённы ад-дзел па надзвычайных сітуацыях, які і атрымлівае асаблівы пераходны прыз, што сімвалізуе барацьбу са стыхіяй і мужнасць пажарных. Для супрацоўнікаў такой гераічнай службы атрымаць падобную ўзнагароду — падстава для асаблівага гонару. Дарэчы, гарнізон Пружанскага райаддзела так быў ушанаваны ўпершыню.

Як расказвае начальнік РАНС А.А.Ганчароў, мінулы год стаў для службы адметным. Сіламі супрацоўнікаў быў добраўпарадкаваны будынак пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 г.Пружаны, фасад якога ўпрыгожыла графіці «Утаймаваць стыхію». Зроблены адпаведны рамонт часці г.п.Шарашэва і паста №12 в.Клепачы. Адметна, што работы выконваліся паралельна з нясеннем службы па ахове ад пажараў прыватных дамоў і вытворчых аб’ектаў мясцовых арганізацый.
Дарэчы, пажарныя прымаюць непасрэдны ўдзел у грамадскім і эканамічным жыцці нашага рэгіёна. Як патлумачыў Андрэй Аляксандравіч, супрацоўнікам аддзела дазваляецца ў свабодны ад службы перыяд працаваць у арганізацыях. Таму выратавальнікаў можна сустрэць за штурвалам камбайнаў у час жніва, на будоўлях раёна і нават у сістэме адукацыі. Значная ўвага ў рабоце выратавальнікаў удзяляецца і спартыўнай падрыхтоўцы: створаныя ў тым ліку і па ініцыятыве супрацоўнікаў аддзела хакейная і валейбольная каманды часта абараняюць гонар раёна і нават вобласці.
Прыклад актыўнага ладу жыцця — сам начальнік райаддзела. Да ўсяго, А.А.Ганчароў зараз з’яўляецца дэпутатам раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання. Падчас выканання дэпутацкіх абавязкаў Андрэй Аляксандравіч прымаў удзел у абмеркаванні многіх важных пытанняў развіцця нашага раёна, галасаваў за змяненні, неабходныя нашай эканоміцы і сацыяльнай галіне. Чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, ён зараз зноў зарэгістраваўся кандыдатам у дэпутаты мясцовых органаў самакіравання.

Акрамя пераходнага прыза за дасягнутыя вынікі, службовай дзейнасці і ў якасці авансу на будучую работу калектыву райаддзела па надзвычайных сітуацыях таксама былі ўручаны ключы ад аўтамабіля «Geely ATLAS», які ўжо прыступіў да службы.
НА ЗДЫМКУ: начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях А.А. Ганчароў з намеснікамі А.С.Пісьманам, А.В. Міраноўскім, А.А. Зарэцкім каля новага аўтамабіля.
Алег Сідарэнка, Сяргей Талашкевіч (фота).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На падвядзенні вынікаў службовай дзейнасці абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях гарнізону Пружанскага райаддзела, як лепшаму ў вобасці быў уручаны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика