Инициатива+субсидия+курсы службы занятости= «Мастерская красоты». 21.by

Инициатива+субсидия+курсы службы занятости= «Мастерская красоты»

02.02.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння спецыяліст па манікюры Вікторыя Астроўская і цырульнік Аліна Марозава разам працуюць ва ўласнай «Майстэрні прыгажосці». Да сумеснай справы маладыя прадпрымальніцы ішлі рознымі дарогамі. Вікторыя Уладзіміраўна спачатку ў якасці прафесіі выбрала сабе спецыяльнасць, у якой пазней расчаравалася, хоць, здавалася б, і попыт на яе ўменні быў, і заработная плата не ніжэйшая, чым у іншых. Але ж ёй самой не падабалася былая работа. Паралельна дзяўчына вывучала тое, што было больш па душы, — касметалогію. Для асваення новай прафесіі выкарыстоўвала любую магчымасць, нават спецыяльна наведала Санкт-Пецярбург, дзе пазнаёмілася з многімі навінкамі ў той галіне, што яе цікавіла. Але, калі ўзнікла неабходнасць выбару — «перайсці Рубікон» або адмовіцца ад сваёй мары, — дзяўчына вагалася даволі доўга.
— Зразумела, што мне не выдзеляць ад службы занятасці столькі грошай, каб я магла адкрыць шыкоўны салон прыгажосці ды яшчэ набыць у яго самае лепшае абсталяванне, — успамінае Вікторыя Уладзіміраўна. — Пры гэтым палохала не тое, што патрэбна будзе і ўласны капітал укласці ў распачынанне сваёй справы, а тое, што гэтыя грошы хутчэй за ўсё будуць укладзены дарма.
Аргументы спецыялістаў раённай службы занятасці, пройдзены курс павышэння прадпрымальніцкай кваліфікацыі, уласныя разлікі і складзены бізнес-план пераканалі будучую прадпрымальніцу ў магчымым поспеху. Зараз, калі мінуў год, яна не сумняваецца, што зрабіла правільны выбар.
У Аліны Уладзіміраўны дарога да прадпрымальніцтва была крыху іншай. Прафесію цырульніка дзяўчына асвоіла даўно, стала даволі папулярным майстрам сярод жыхароў горада і раёна. Вось толькі працавала наёмным работнікам і імкнулася стаць гаспадыняй сваёй справы. У чымсьці дапамаглі і прыклад Вікторыі, і яе парады, куды варта звяртацца па дапамогу і якія першыя крокі неабходна зрабіць. Бізнесу Аліны толькі пару месяцаў, але разам з сяброўкай яна адчувае ўпэўненасць у сваім прадпрымальніцкім будучым.

— Бязвыплатная субсідыя ад аддзела занятасці — усё-такі адчувальная дапамога, — дзеліцца думкамі Аліна Уладзіміраўна. — На атрыманыя грошы я змагла набыць нямала неабходнага абсталявання.
Меркаванне калегі падзяляе і Вікторыя, якая пры дзяржаўнай падтрымцы зрабіла рамонт у памяшканні па вуліцы Савецкай, закупіла расходныя матэрыялы. А з дапамогай набытага абсталявання абслугоўвае кліентаў і зарабляе грошы і зараз.
Нельга сказаць, што маладых прадпрымальніц чакала толькі роўная дарога: давялося пераадольваць і цяжкасці. Самай галоўнай з іх стаў вялікі дакументаабарот, бо патрэбна было рыхтаваць нямала справаздач у кантралюючыя і інспектуючыя органы. Добра, што спецыялісты гэтых службаў падтрымлівалі кансультацыямі.
— Да адкрыцця «Майстэрні» даводзілася чуць пра тое, што бізнес у Пружанах — не апраўданая справа, у якой няма будучага, — расказваюць майстры прыгажосці. — А мы пераканаліся, што і ў нашым невялікім гарадку можна займацца прадпрымальніцтвам. І нават імкнуцца да пашырэння сваёй справы. Гэта магчыма, калі не задавольвацца дасягнутым, а асвойваць новае і сучаснае, прапануючы ўсё гэта сваім кліентам.
Застаецца толькі пажадаць дзяўчатам у хуткім часе «вырасці» з індывідуальных прадпрымальніц да бізнес-ледзі.
*
Навучальныя курсы «Асновы прадпрымальніцкай дзейнасці» праводзяцца для набыцця беспрацоўнымі ведаў па бізнес-планаванні.
За два тыдні заняткаў «курсанты» не толькі складаюць патрэбны для атрымання субсідыі бізнес-план, але і атрымліваюць кансультацыі па асновах падаткаабкладання, інфармацыю ад юрыстаў і фінансістаў. Навучанне (і пры неабходнасці пражыванне) ажыццяўляецца за кошт сродкаў службы занятасці.
Алег СІДАРЭНКА, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння спецыяліст па манікюры Вікторыя Астроўская і цырульнік Аліна Марозава разам працуюць ва ўласнай «Майстэрні прыгажосці». Да сумеснай справы маладыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика