У в.Язні добра працуе транспарт и гандлёвае абслугоўванне, але ёсць пытанні якасці пітной вады і стану вуліцы. 21.by

У в.Язні добра працуе транспарт и гандлёвае абслугоўванне, але ёсць пытанні якасці пітной вады і стану вуліцы

06.02.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

post thumbnail

Сустрэча, якая прайшла ў мінулую пятніцу ў будынку Язненскага сельскага дома культуры, яшчэ раз пацвердзіла, што людзі ідуць да прадстаўнікоў улады з надзённымі пытаннямі, якія іх турбуюць. Вось і гэты прыём, які правёў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Генадзь Касцевіч, яскрава пацвердзіў вышэйсказанае. На сустрэчы таксама прысутнічалі старшыня Даўгінаўскага сельвыканкама Аляксандр Маліноўскі і выконваючы абавязкі кіраўніка мясцовай гаспадаркі Аляксандр Бяганскі.

Трэба сказаць, што Генадзь Касцевіч не толькі прымаў людзей, але і праехаў па населеным пункце, наведаўся ў некаторыя ўстановы. Ён адзначыў, што гандлёвае абслугоўванне Язняў добрае, няма праблем і з транспартам. Ды ўсё ж пытанні ў людзей ёсць. Так, да намесніка старшыні райвыканкама звярнулася мясцовая жыхарка Марыя Іосіфаўна Хасяневіч, якая закранула пытанні якасці пітной вады і стану вуліцы Маладзёжнай, дзе яна пражывае. На некаторыя пытанні жанчына атрымала адказ у час сустрэчы, а наконт якасці вады зроблены афіцыйны запыт у РКУП «Вілейскі водаканал», адкуль будзе дадзены кампетэнтны адказ.

Яшчэ адну жыхарку Язняў, Таццяну Станіславаўну Лісіца, хвалюе іншае пытанне: яны з мужам жадаюць выкупіць кватэру, у якой жывуць. Муж працуе вадзіцелем мясцовай гаспадаркі, жонка – на пошце. Кватэра, у якой жыве сям’я, пабудавана ў 1988 годзе па чарнобыльскай праграме. Генадзь Касцевіч уважліва выслухаў Таццяну Станіславаўну, паабяцаў разабрацца і даць ёй афіцыйны адказ у адведзены заканадаўствам тэрмін.

З выездам на месца – так можна ахарактарызаваць мерапрыемства, якое прайшло ў Язнях. Прадстаўнікі раённай і мясцовай улады прыйшлі на сустрэчу з людзьмі, выслухалі іх і, безумоўна, разбяруцца ў іх праблемах.

Ірына БУДЗЬКО.
Фота Аляксанра МАЛІНОЎСКАГА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сустрэча, якая прайшла ў мінулую пятніцу ў будынку Язненскага сельскага дома культуры, яшчэ раз пацвердзіла, што людзі ідуць да прадстаўнікоў улады з надзённымі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика