«Территория твоего детства» приглашает малышей весело провести время. 21.by

«Территория твоего детства» приглашает малышей весело провести время

07.02.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Тэрыторыя твайго дзяцінства», што працуе ў Палацы культуры з канца мінулага года, усё больш прыцягвае дзяцей.
За гэты перыяд сотні пружанскіх хлопчыкаў і дзяўчынак змаглі азнаёміцца з рознымі гульнямі і атракцыёнамі, а многія паспелі нават адзначыць разам з сябрамі свой дзень нараджэння ў цудоўнай гульнёвай атмасферы.

Арганізатары ў імкненні яшчэ больш зацікавіць наведвальнікаў прыдумваюць для іх усё новыя і новыя забавы.
На «Тэрыторыі» ўжо з’явіліся новыя цацкі, падрыхтаваны праграмы тэматычных святаў. Напрыклад, хутка вучні пачатковых класаў змогуць правесці тут ранішнікі, прысвечаныя Дню абаронцаў Айчыны і Міжнароднаму жаночаму дню.

Ужо зараз паступаюць заказы і на правядзенне тут выпускных баляў для дзетсадаўцаў. А ў бліжэйшы час на «Тэрыторыі твайго дзяцінства» пачнуць праходзіць майстар-класы, на якіх дзеці змогуць правесці час разам з бацькамі.
Кацярына Пашкевіч. Фота Сяргея Талашкевіча.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Тэрыторыя твайго дзяцінства», што працуе ў Палацы культуры з канца мінулага года, усё больш прыцягвае дзяцей. За гэты перыяд сотні пружанскіх хлопчыкаў і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика