В Жодино состоялась первая выездная пресс-конференция председателя Минского областного исполнительного комитета Анатолия Исаченко для представителей республиканских и региональных средств массовой информации. 21.by

В Жодино состоялась первая выездная пресс-конференция председателя Минского областного исполнительного комитета Анатолия Исаченко для представителей республиканских и региональных средств массовой информации

07.02.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падчас прэс-канферэнцыі кіраўнік Міншчыны адказаў на шэраг надзённых пытанняў.

Анатоль Ісачанка

У прыватнасці, было зададзена пытанне аб добраўпарадкаванні буйных населеных пунктаў. Анатоль Ісачанка расказаў: «Добраўпарадкаванне і навядзенне парадку ў буйных населеных пунктах будзе працягвацца, гэта тычыцца Бараўлянскага сельсавета, горада Жодзіна. Акрамя таго, у мінулым годзе пачаліся работы ў Калодзішчах. Не ўсё яшчэ зроблена, што было абяцана, але на 2018 год сродкі будуць вылучаны».

Губернатар нагадаў, наколькі сур’ёзная ўвага ў мінулым годзе была нададзена добраўпарадкаванню Смалявіч, якія сталі сталіцай абласных «Дажынак». «Але ўсё гэта было зроблена не толькі дзеля свята, а для таго, каб акумуляваць грошы і прывесці ў парадак гэтую тэрыторыю. У гэтым годзе «Дажынкі» прыме Мядзел, і ўжо вызначаны крыніцы фінансавання работ. Да восені, думаю, зробім і гасцініцу, якая стала даўгабудам, і многія іншыя пытанні будуць вырашаны, што дазволіць гэтаму гораду стаць яшчэ больш утульным», — адзначыў Анатоль Ісачанка.

Ён дадаў, што праца па добраўпарадкаванні розных населеных пунктаў Мінскай вобласці будзе весціся планамерна.

Працягваючы тэмы добраўпарадкавання, Анатоль Міхайлавіч адзначыў: «Кожны працаўнік павінен выконваць пастаўленыя перад ім задачы: утрымліваць у чысціні свой кавалачак зямлі, куточак Радзімы. Ім за гэта трэба гаварыць «дзякуй». А нядбайных гаспадароў мы будзем прыцягваць да адказнасці. Тым больш, што нарматыўная база нашай дзяржавы дазваляе гэта рабіць».

Апошнімі днямі ў краіне ідзе абмеркаванне Дэкрэта Прэзідэнта № 1. Не абышлі ўвагай гэта пытанне і падчас сустрэчы з губернатарам. У прыватнасці, журналістаў цікавіла, колькі новых працоўных месцаў будзе створана на Міншчыне?

«Пастаўленую задачу стварэння каля 10 тыс. працоўных месцаў на гэты год, думаю, выканаем. Пераважна гэта будуць новыя працоўныя месцы на прадпрыемствах, якія будуць адкрывацца», — сказаў Анатоль Ісачанка.

Ён адзначыў, што дадатковыя магчымасці для вырашэння пытанняў працаўладкавання прадастаўляе дэкрэт № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» і ўказы, накіраваныя на развіццё малога і сярэдняга бізнесу. «Дакументы прадугледжваюць розныя віды падтрымкі для людзей, гатовых да рэалізацыі бізнес-праектаў. Галоўнае, каб чалавек звярнуўся за падтрымкай, меў бізнес-план і была пралічана акупнасць праекта. Наша задача актывізаваць працу, каб патлумачыць людзям, куды можна звярнуцца і атрымаць падтрымку», — дадаў губернатар.

А ўвогуле, як прызнаўся старшыня Мінаблвыканкама, яго самая галоўная мара, каб усё насельніцтва вобласці было занята карыснай працай.

Цікавіла прадстаўнікоў СМІ, як сталічная вобласць рыхтуецца да вясенняй пасяўной кампаніі.

«Усё ідзе ў планавым рэжыме: рамантуецца тэхніка, назапашваюцца мінеральныя ўгнаенні. Цяпер па назапашванні ўгнаенняў ідзём на першым-другім месцы ў рэспубліцы», — сказаў Анатоль Ісачанка.

Губернатар нагадаў, што ў мінулым годзе ў Мінскай вобласці валавы збор збожжа разам з кукурузай склаў за 2,1 млн тон. Фактычны ўраджай цукровых буракоў таксама дасягнуў значэння 2 млн тон. У сельгасарганізацыях надой ад адной каровы ў сярэднім каля 5,2 тыс. кг. «Па ўдоях ужо і ў гэтым годзе ідзе прыбаўка», — канстатаваў старшыня аблвыканкама.

Журналістаў таксама цікавілі пытанні развіцця льнаводчай галіны, будаўніцтва, у тым ліку і дашкольных устаноў, кадравая палітыка і іншыя аспекты. Прынамсі, гаворачы пра свае адносіны да падбору і расстаноўкі кадраў, Анатоль Міхайлавіч адзначыў: «Прафесіяналам можна стаць, але самае галоўнае — жаданне. Калі ў чалавека гараць вочы і ёсць жаданне — ён усяму навучыцца і ўсё зробіць».

Маргарыта САКОВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас прэс-канферэнцыі кіраўнік Міншчыны адказаў на шэраг надзённых пытанняў. У прыватнасці, было зададзена пытанне аб добраўпарадкаванні буйных населеных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика