Для юных дызайнераў і не толькі. 21.by

Для юных дызайнераў і не толькі

09.02.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Займальны і карысны гурток «Праеkты» – адна са шматлікіх ідэй Кацярыны Голуб, што працуе метадыстам аб’яднання народных майстроў «Скарбніца».

Паўдзельнічаць у ім могуць усе жадаючыя з 10 да 12 гадоў. Канцэпцыя заняткаў заключаецца ў тым, што Кацярына і яе вучні прадумваюць ідэю ад А да Я і распрацоўваюць ад эскіза да прэзентацыі. Бліжэйшыя зяўленыя тэмы – «Жывыя карціны» і «Чамадан лялек».

Як усё праходзіць? Спачатку вучні малююць эскізы задумы. Пры гэтым дзеці засвойваюць асновы дызайну і перспектывы. Для тых, хто марыць стаць дызайнерам, – выдатная магчымасць паспрабаваць сябе ў справе. Далей эскіз робяць аб’ёмным і ствараюць макет. Тут ужо можна папрактыкавацца ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Самая апошняя частка працы – падрыхтоўка і фінальны паказ у фармаце адкрытага мерапрыемства, куды будуць запрашаць гледачоў, гасцей. Такім чынам, кожны ўдзельнік гуртка зможа не толькі ажыццявіць задуму, але і навучыцца прэзентаваць сваю работу, а гэта не менш складана. Раней у Валожыне не было актыўнасцей, падобных да «Праеkтаў».

Сама ж Кацярына Голуб – мастак-рэстаўратар па адукацыі і актыўны чалавек па жыцці. Падчас вучобы ва ўніверсітэце паспела папрацаваць памочнікам рэжысёра і дэкаратарам на кінапляцоўцы, у дзіцячай кінашколе. Пазней паспрабавала сябе ў якасці педагога па выяўленчым мастацтве. У Валожын прыехала па размеркаванні. Дзяўчына стараецца не стаяць на месцы, і гэта стымулюе яе ствараць нешта новае.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Займальны і карысны гурток «Праеkты» – адна са шматлікіх ідэй Кацярыны Голуб, што працуе метадыстам аб’яднання народных майстроў «Скарбніца». Паўдзельнічаць у ім...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика