Справа жыцця. 21.by

Справа жыцця

09.02.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ваенны будаўнік – спецыфічная спецыяльнасць. Яна звязана са своечасовым, законным і эфектыўным ажыццяўленнем мерапрыемстваў па тэхнічнай эксплуатацыі збудаванняў, інжынерных сетак.

Такая праца накіравана на падтрыманне высокай абароназдольнасці Узброеных сіл. Падрыхтоўка кадраў праходзіць у інтарэсах Міністэрства абароны, Пагранічнага камітэта, Унутраных войск Рэспублікі Беларусь. Пра гэта шмат можа расказаць наш малады зямляк Данііл ДУНАЕЎСКІ, які абраў напрамак ваеннага будаўніцтва для будучай прафесіі.

Хлопец нарадзіўся і правёў дзяцінства ў Валожыне, вучыўся ў гімназіі № 1. У 13 гадоў вырашыў паступаць у Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча – першы крок да вялікай мэты. З малых гадоў марыў звязаць жыццё з ваеннай справай. У гэтым яго галоўным чынам матываваў дзед – ветэран Афганістана, баявы афіцэр.

Ні разу не пашкадаваў аб выбары навучальнай установы. Расказвае, што вучыцца было не заўсёды проста, але хутка прывык да складанасцей і адаптаваўся. На апошнім курсе ў сувораўцаў ёсць традыцыя праводзіць рытуал – выпускнікі даюць клятву на вернасць кадэцкаму братэрству, куды прымаюць не ўсіх. Туды не змогуць патрапіць тыя, хто дрэнна зарэкамендаваў сябе ў адносінах да вучобы і таварышаў. Наш герой ганарыцца тым, што стаў часткай супольнасці.

Пасля заканчэння сувораўскага ў хлопцаў была магчымасць працягнуць адукацыю ў ваеннай сферы без здачы цэнтралізаванага тэсціравання. Данііл скарыстаўся гэтым і паступіў у Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт на ваенна-тэхнічны факультэт. Абраў спецыяльнасць “Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва”. На досыць папулярны кірунак было шмат жадаючых паступіць, але набор атрымаўся невялікі.

У групе разам з Даніілам вучацца 6 чалавек. Са студэнтамі будаўнічага факультэта БНТУ ваенныя ходзяць на лекцыі па агульных дысцыплінах, напрыклад, геадэзіі, матэрыялазнаўстве. Асобна праводзяцца ваенна-спецыяльныя заняткі – тактычная, агнявая і страявая падрыхтоўка, ідэалагічная праца, навучэнцы атрымліваюць ваенна-прафесіянальныя веды.  Навукова-даследчая дзейнасць – таксама важная частка працэсу. Самыя актыўныя курсанты могуць паступіць у магістратуру БНТУ на бюджэт.

Жывуць курсанты ў інтэрнаце, забяспечаны харчаваннем, атрымліваюць стыпендыю. Расклад дня прыкладна такі: пад’ём у 5.50, зарадка, ранішні агляд, пары. Пасля вучобы ёсць час для самападрыхтоўкі і навуковай дзейнасці, выканання дамашняга задання. У інтэрнат вяртаюцца ўвечары. З трэцяга курса можна хадзіць у звальненні на выхадныя.  Атмасфера ў навучальнай установе сяброўская, старэйшыя курсы стараюцца дапамагаць першакурснікам.

Вучыцца на такой складанай спецыяльнасці няпроста. Пасля заканчэння навучання выпускніку выдаюць грамадзянскі дыплом інжынера-будаўніка і прысвойваюць званне “лейтэнант”.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ,

фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ваенны будаўнік – спецыфічная спецыяльнасць. Яна звязана са своечасовым, законным і эфектыўным ажыццяўленнем мерапрыемстваў па тэхнічнай эксплуатацыі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика