Рэцэпты на Біс: паштэт дамашні. 21.by

Рэцэпты на Біс: паштэт дамашні

09.02.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэцэпт ад пашпартыста Ружанскага сельвыканкама Таццяны Кульбы.

Такі паштэт можна не толькі выкарыстоўваць для бутэрбродаў, але і есці з макаронамі, начыняць ім блінчыкі. Адным словам, ужываць, як больш за ўсё падабаецца.
Інгрэдыенты
печань свіная — 1,5 кг
сала — 3 кг
мяса — 1 кг
яйкі — 8 штук
цыбуля пасераваная — 1 кг
соль, перац — на смак.
Прыгатаванне
Сырыя сала, мяса і свіную пячонку перакруціць праз мясарубку. У атрыманы фарш дадаць пасераваную цыбулю і прыправы. Усё перамяшаць і раскласці ў паўлітровыя слоікі. Каб пры награванні паштэт «не вылез», запаўняць іх трэба максімум да плечыкаў. Павінна атрымацца каля 15 паўлітровых слоікаў.
Запоўненыя слоікі паставіць у халодную духоўку на ячныя крупы. Гатаваць пры тэмпературы 180 градусаў каля гадзіны. Пасля тушэння слоікі закатаць. Захоўваць у падвале ці халадзільніку.

Смачна есці!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэцэпт ад пашпартыста Ружанскага сельвыканкама Таццяны Кульбы. Такі паштэт можна не толькі выкарыстоўваць для бутэрбродаў, але і есці з макаронамі, начыняць ім...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика