Мы поинтересовались у пружанцев, за кого они будут болеть во время Олимпийских игр. А кто ваши фавориты?. 21.by

Мы поинтересовались у пружанцев, за кого они будут болеть во время Олимпийских игр. А кто ваши фавориты?

09.02.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

9 лютага нашы спартсмены выходзяць на старты галоўных спаборніцтваў чатырохгоддзя. Беларусь на Алімпіядзе прадстаўляюць 32 удзельнікі, якія пазмагаюцца за медалі ў 6 відах спорту. Мы звярнуліся з пытаннем да пружанцаў:

Ці будзеце вы сачыць за Алімпіядай і ад каго чакаеце ўзнагарод?
Алег Дабрадзей, настаўнік фізічнай культуры СШ №5:

— Зразумела, будзем падтрымліваць нашу каманду! Думаю, што беларускія спартсмены будуць уздымацца на п’едэстал неаднаразова. Асабліва мае надзеі звязаны з жаночым біятлонам. Прычым на медалі можна разлічваць не толькі ў асабістых гонках, але і ў эстафеце, калі дзяўчаты настрояцца на яе.
Ніхто не паспрачаецца, што ў нас моцныя фрыстайлісты. Хацелася б, каб і яны былі ў ліку прызёраў белай Алімпіяды.

Аляксандр Магільны, гулец ХК “Пружанскія кіты”:
— Буду глядзець усе спаборніцтвы, якія пакажуць па тэлебачанні, калі буду мець вольны час. Мае фаварыты — біятланістка Дар’я Домрачава і фрыстайліст Антон Кушнір. З асаблівай цікавасцю буду сачыць за выступленнем “чырвонай машыны”, так званай зборнай Расіі па хакеі, якая сёлета вымушана выступаць пад нейтральным сцягам.

Дзмітрый Мацяш, намеснік дырэктара аўтапарка №11:

— Самыя рэальныя шанцы на медалі ў нашых біятланістаў і фрыстайлістаў. Абавязкова перамогі чакаю ад Дар’і Домрачавай, але з не меншай цікавасцю я чакаю выступлення нашай Ірыны Крыўко. Мне падаецца, што яна павінна паказаць добры вынік. На жаль, на Алімпіядзе не будзе самай прыгожай біятланісткі — чэшкі Габрыэлы Коўкалавай, якая прапусціла і перад-алімпійскі сезон па стане здароўя. Яшчэ сярод маіх фаварытак і Анастасія Кузьміна, якая выступае за Славакію. Сёлета яна паказала вельмі прыгожы біятлон!

Лізавета Цабрук, вучаніца СШ №1, займаецца валейболам:

— З нецярпеннем чакаю пачатку спаборніцтваў. Мабыць, як і ўсе беларусы, буду чакаць новых подзвігаў ад нашай ДаДо і шчыра хвалявацца за ўсіх прадстаўнікоў краіны. А яшчэ я вельмі люблю глядзець фігурнае катанне. Тут я спадзяюся на перамогу расійскай спартсменкі, чэмпіёнкі свету Яўгеніі Мядзведзевай.

Улад Трафімовіч, вучань СШ №5, займаецца футболам:

— Вельмі чакаю добрых вынікаў ад усёй нашай каманды. Трапіць на Алімпіяду — ужо вялікі гонар, і за гэтым стаяць гады напружаных трэніровак. Вялікая адказнасць ляжыць на плячах Дар’і Домрачавай: думаю, што кожны беларус асноўныя медальныя надзеі ўскладае на яе.

Цікавілася Кацярына Пашкевіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
9 лютага нашы спартсмены выходзяць на старты галоўных спаборніцтваў чатырохгоддзя. Беларусь на Алімпіядзе прадстаўляюць 32 удзельнікі, якія пазмагаюцца за медалі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика