Воспитание детей — дело жизни Галины Сторожик из Малориты. 21.by

Воспитание детей — дело жизни Галины Сторожик из Малориты

12.02.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Маршрут свайго руху “дом-праца” Галіна Старожык ведае выдатна. Здаецца, што прайшла б яго з закрытымі вачыма. Да ясляў-сада № 5 Маларыты, дзе Галіна Фёдараўна працуе загадчыцай ужо 27 гадоў, адлегласць невялікая. Таму практычна ўвесь свой вольны час, асабліва ў цёплую пару, жанчына праводзіць там. 


        -На рабоце, здаецца, і жыву, – усміхаецца Галіна Старожык. – Дзіцячы сад для мяне як яшчэ адно любімае і роднае дзіця. Самае малое, але выпешчанае, таму такое дарагое і блізкае сэрцу. Яму і аддаю тое, што магу. Дзеці для мяне на першым месцы. Дзеля іх трэба ахвяраваць сабой і сваім часам.

Выхавальнікі ясляў-сада  не перастаюць здзіўляцца ініцыятыўнасці свайго кіраўніка, які адначасова з’яўляецца і дызайнерам, і афарміцелем тэрыторыі, і натхняльнікам  розных мерапрыемстваў. Дзіўна было б, каб Галіна Фёдараўна хоць раз  сказала каму, што нейкая работа не для яе, загадчыцы ўстановы. Ніякай не цураецца. Калі, бывае, заўважае нейкія недахопы, то ціха сама іх выпраўляе, не крытыкуючы і не саромячы. Усё, што і як неабходна зрабіць, абавязкова паказвае на ўласным прыкладзе.  Многія бацькі да сённяшняга часу і зараз  памятаюць, як Галіна  Фёдараўна з калегамі некалькі гадоў назад на тэрыторыі дашкольнай установы ўкладвала тратуарную плітку. Загадчыца можа і кусты падрэзаць, і клумбу перакапаць, а калі трэба, то і  веранду на ўчастку адрамантаваць.

Галіна Старожык пераканана, што імідж  установы адукацыі пачынаецца з уваходу на яе тэрыторыю і складаецца з намаганняў  усіх, хто там працуе.



–Гаспадарлівасць па­він­на быць ва ўсім і заўсёды, а пільнае і ўважлівае вока ніколі не перашкодзіць і не пашкодзіць арганізацыі адукацыйнага працэсу, – лічыць загадчыца.

– Яна ў нас усюды і заўсёды, – кажуць падначаленыя пра свайго кіраўніка. Аднак, нягледзячы на гэта, Галіны Фёдараўны зашмат не бывае. Яна не надакучвае, не прыдзіраецца, не павышае голасу, не павучае на кожным кроку. Усмешка рэдка пакідае яе вусны. Яна заўсёды там, дзе патрэбна дапамога, парада, падказка.

Таму і паважае свайго кіраўніка калектыў, вельмі ганарыцца ім і на­зывае чалавекам мудрым,  разважлівым, па­мяр­коўным, творчым і ўлюбёным у сваю справу.

–Жыццёвым хітрынкам вучылася ў сваіх бацькоў, Фёдара Фёдаравіча і Ганны Рыгораўны Сацюкоў. – Яны для мяне – непераўзыдзеныя аўтарытэты. Прымаючы нейкія рашэнні, заўсёды успамінаю словы бацькоў: “Жыві, дачушка, толькі па сумленні і так, каб не было сорамна ні перад Богам, ні перад людзьмі! Памятай, што дабро адгукаецца дабром. І не шукай пахвалы людской. Рабі так, каб заслужыць узнарагоду, але ніколі яе не чакай!”

Галіна Старожык па­сля  заканчэння СШ №1 г.Ма­­ларыта марыла па­ступіць вучыцца ў ВНУ. Аднак спачатку яна не збылася. Каб не марнаваць часу, Галіна Фёдараўна ўладкавалася ў саўгас “Маларыцкі”.  Затым некалькі га­доў працавала на Мала­рыц­кім кансервава­гароднінасушыльным  камбінаце. У педагогіку Галіна Старожык прыйшла  ў красавіку 1979 года. Пачынала з дзіцячага сада калгаса “17 верасня” (в.Дарапеевічы). Адначасова вучылася ў Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А.С.Пушкіна. Аднак працаваць па атрыманай спецыяльнасці – настаўніцай пачатковых класаў – не стала. Ёй падабаліся малыя дзеці. Менавіта іх выхаванню і хацела прысвяціць Галіна Фёдараўна усё сваё прафесійнае жыццё.

Прайшоў час, і Галіна Старожык уладкавалася працаваць выхавацелем у адну з дашкольных устаноў райцэнтра. Хутка на стараннага і адказнага маладога спецыяліста звярнулі ўвагу.

–16 верасня 1991 года для мяне стаў незабыўным, – прызнаецца Галіна Старожык. –Мне прапанавалі часова выконваць абавязкі загадчыка яслі-сада Маларыцкай РАПТ. Спачатку думала, што не атрымаецца з мяне кіраўнік. Вопыту не было, не хапала неабходных ведаў. Але цяжкасцей не баялася, бо ведала, што ўпартай што­дзённай працай іх заўсёды можна пераадолець. Да любой даручанай справы ставілася і стаўлюся адказна. Перш, чым прыняць нейкае важнае рашэнне, трэба ўсебакова яго ўзважыць, абдумаць, абмеркаваць з калегамі, параіцца з бацькамі дзяцей…

Дзень за днём ішлі працоўныя будні, паступова набываўся вопыт, адшліфоўвалася майстэрства і прыходзіла ўсведамленне свайго прызначэння. Гэта цяпер у Галіны Старожык усё гладка ў педагагічнай дзейнасці. Па-рознаму  раней было: радавалі ўзлёты, засмучалі падзенні. Аднак ніколі Галіна Фёдараўна не апускала рук, не збочвала са шляху, які выбрала. У яе заўсёды быў і ёсць на­дзейны компас – выхаванцы і іх бацькі. Яны і сталі надзейным арыенцірам у прафесійным жыцці.

– Дзеці ж надзвычай чуйна на ўсё рэагуюць, – гаворыць Галіна Старожык. – Ніякага фальшу не трэба дапускаць у рабоце. Дзецям у садку заўсёды павінна быць камфортна і ўтульна, як дома, а бацькі павінны быць упэўнены, што іх дзіця дагледжана, накормлена, цікава і карысна праводзіць час. Дзеля гэтага і працуе ўвесь калектыў. 

Дзеці любяць Галіну  Фёдараўну. Яна да кожнага ўмее знайсці падыход. Калі ва ўстанове адукацыі працуе адаптацыйная пляцоўка, яна не можа там не пабываць некалькі разоў на  дзень. Не таму, што не давярае, проста не можа не зазірнуць.

У яслі-садзе №5 ёсць міні-басейн для навучання дзяцей плаванню. Галіна Фёдараўна і там бывае часта, каб пры неабходнасці аказаць дапамогу. Наогул, да чаго Галіна Старожык не датыкнулася б, усё і заўсёды яна робіць шчыра, укладваючы прыгажосць сваёй душы і бязмежнае сэрца.

Галіна Фёдараўна не стаіць на месцы, пра­фе­сійна  развіваецца, засвой­вае перадавыя і прагрэсіўныя  методыкі і тэхналогіі, укараняючы іх у работу. За шматгадовую працоўную дзейнасць у Галіны Старожык ёсць шмат узнагарод рознага ўзроўню, але не іх яна лічыць галоўным у жыцці. Калі сустракае ў горадзе маладых людзей, якія кажуць “Добры дзень, Галіна Фёдараўна!”, сэрца ахоплівае неймаверная радасць. Загадчыца не заўсёды пазнае ў іх былых выхаванцаў – плаксівых, шумных, гарэзліаых і непаседлівых хлопчыкаў і дзяўчынак, якія выраслі, узмужнелі і змяніліся. Увага і добрае слова – гэта і ёсць самая галоўная  і каштоўная ўзнагарода, якая сведчыць, што цябе памятаюць і паважаюць. Ці не ў гэтым сэнс жыцця чалавека?

Мікалай НАВУМЧЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маршрут свайго руху “дом-праца” Галіна Старожык ведае выдатна. Здаецца, што прайшла б яго з закрытымі вачыма. Да ясляў-сада № 5
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика