«Слава працы» получила награду по итогам творческого конкурса, объявленного Министерством обороны и Министерством информации Республики Беларусь. 21.by

«Слава працы» получила награду по итогам творческого конкурса, объявленного Министерством обороны и Министерством информации Республики Беларусь

16.02.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наша раёнка была адзначана Дыпломам Міністэрства інфармацыі за актыўны ўдзел у асвятленні пытанняў патрыятычнага выхавання насельніцтва.


Творчы конкурс ужо стаў традыцыйным, на яго штогод накіроўваюць свае праекты журналісты друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі, інфармацыйных агенцтваў, якія асвятляюць пытанні будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Беларусі, патрыятычнага выхавання насельніцтва. Сёлета было пададзена 126 заявак.

Цырымонія ўзнагароджвання прайшла ў Цэнтральным Доме афіцэраў з удзелам міністра Узброеных Сіл Андрэя Раўкова, міністра інфармацыі Аляксандра Карлюкевіча, членаў журы.

Міністр абароны Андрэй Раўкоў адзначыў сімвалічнасць падвядзення вынікаў напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і 100-годдзя Узброеных Сіл Беларусі. «Гэта свята сімвалізуе ўсенародны характар абароны Радзімы, у аснове якога ляжыць патрыятызм беларускага народа. Менавіта таму ў тэматыцы нашага конкурсу прысутнічаюць два ўзаемазвязаныя канцэптуальныя паняцці — ваеннае будаўніцтва і патрыятычнае выхаванне. Гэта два непарыўна звязаныя напрамкі дзяржпалітыкі, паспяховая рэалізацыя якіх з’яўляецца гарантам стабільнасці міру і стварэння на беларускай зямлі», — сказаў ён.

Кіраўнік ваеннага ведамства асобна падкрэсліў высокую эфектыўнасць супрацоўніцтва Узброеных Сіл і СМІ. «Прыкладам таму служыць асвятленне сумеснага стратэгічнага вучэння «Захад-2017», якое мы праводзілі ў верасні мінулага года. Пасля яго завяршэння кіраўнік дзяржавы даў найвышэйшую ацэнку рабоце сродкаў масавай інфармацыі. У тым ліку пра гэта ён казаў і на пасяджэнні Савета бяспекі. Акрамя гэтага, там быў пазначаны шэраг праблем і недахопаў, якія ў нас з вамі яшчэ маюцца», — праінфармаваў Андрэй Раўкоў.

У сярэднім штогод пытанням будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл прысвячаецца больш за 3 тыс. публікацый у друкаваных СМІ, каля 150 гадзін тэле- і 80 гадзін радыёэфіру. Важнасць гэтай работы адзначыў міністр інфармацыі. «Тыя старонкі газет, якія прысвечаны розным аспектам жыццядзейнасці Узброеных Сіл, чытаюць ва ўсёй краіне. Тыя радыё-, тэлевізійныя праграмы, якія маюць добрыя шматгадовыя традыцыі, з якіх чытачы, гледачы і радыёслухачы даведваюцца пра сённяшнія падзеі, пра тыя подзвігі, якія здзяйсняюць сёння салдаты, безумоўна, прыцягваюць народ нашай краіны», — канстатаваў Аляксандр Карлюкевіч.

Пераможцаў конкурсу павіншавалі салісты Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і акцёры Драматычнага тэатра Беларускай арміі.

Маргарыта САКОВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наша раёнка была адзначана Дыпломам Міністэрства інфармацыі за актыўны ўдзел у асвятленні пытанняў патрыятычнага выхавання насельніцтва. Творчы конкурс ужо стаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика