У Маларыце на заняткі – у школу бёрдвочараў. 21.by

У Маларыце на заняткі – у школу бёрдвочараў

17.02.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У мінулую нядзелю ў чытальнай зале Маларыцкай раённай бібліятэкі, як ніколі, было шматлюдна. Амаль 40 маларытчан рознага ўзросту і розных прафесій прыйшлі сюды, каб стаць слухачамі курсаў школы бёрдвочараў. Яна прадугледжвае правядзенне 8 тэарэтычных заняткаў і 2 палявых экскурсій.


На мерапрыемства запрашаюцца тыя, каму ўжо споўнілася 18 гадоў. Яно ладзіцца ў межах ініцыятывы “Будзь здаровы з птушкамі” грамадскім аб’яднаннем “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Нагадаем, што гэтая ініцыятыва рэалізуецца ў межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Прафілактыка неінфекцыйных захвор­ван­няў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь”, які фінансуецца  Еўрапейскім Саюзам  і рэа­лізуецца Праграмай развіцця ААН (ПРААН), Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ), Надзвычайным Міжнародным Дзіцячым Фондам ААН (ЮНІСЕФ), Фондам ААН у вобласці народанасялення (ЮНФПА) у партнёрстве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Выкладчыкам у школе бёрдвочараў з’яўляецца маларытчанін, вядомы беларускі арнітолаг Дзяніс Кіцель.

– Кожны з 8 заняткаў праводзіцца па сваёй тэме, – гаворыць Дзяніс. – Па праграме нашай школы прадугледжваюцца, напрыклад, такія з іх, як “Птушкі і людзі”, “Птушкі населеных пунктаў”,  “Птушкі вадаёмаў”, “Птушкі балот”, “Птушкі лесу”, “Птушкі адкрытых тэрыторый” і інш.



Школа пачаткоўца-бёрд­вочара разлічана ў першую чаргу на таго слухача, які зацікаўлены  ў вывучэнні птушак роднага краю, аднак пакуль не мае ведаў і практычнага вопыту ў такой справе. Адну з мэт курсаў можна сфармуляваць так: далучэнне да здаровага ладу жыцця і павышэнне рухальнай актыўнасці насельніцтва. Прыемна, што сярод слухачоў на першым занятку прысутнічаў Вадзім Шпетны, намеснік старшыні райвыканкама, а таксама мае былыя настаўнікі з СШ №3.



Дзяніс Кіцель паведаміў, што курс школы бёрдво­чараў прадугледжвае азнаямленне з больш чым са ста відамі птушак краіны, іх паводзінамі, галасамі, рацыёнам харчавання, характэрным апярэннем… Слухачоў чакае шмат чаго цікавага і карыснага.

Наступныя заняткі ў школе бёрдвочараў пройдуць 18 лютага. Яны пачнуцца ў 10.00 у чытальнай зале раённай бібліятэкі. Запрашаем усіх жадаючых!

Мікалай НАВУМЧЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулую нядзелю ў чытальнай зале Маларыцкай раённай бібліятэкі, як ніколі, было шматлюдна. Амаль 40 маларытчан рознага ўзросту і розных
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика