Дата, што адгукаецца ў сэрцах…. 21.by

Дата, што адгукаецца ў сэрцах…

20.02.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

15 лютага, у Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, адбылася традыцыйная сустрэча былых “афганцаў”. Людзей, што прайшлі пекла той вайны, вітаў старшыня райвыканкама Мікалай Анатольевіч Астрэйка. Да шчырай размовы з інтэрнацыяналістамі далучыліся старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Францавіч Глінскі, намеснік старшыні райвыканкама Пётр Іосіфавіч Бібік, спецыялісты ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Кіраўнік раённай вертыкалі ўлады адзначыў, што мужныя людзі, за плячамі якіх сапраўдныя баявыя будні, з’яўляюцца гонарам беларускага народа. Падтрымаць кожнага з іх і дапамагчы сем’ям тых, хто навечна застанецца ў памяці родных і таварышаў маладымі, – наш святы абавязак.

Старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Рыгор Мікалаевіч Русакевіч у гэты дзень выступіў перад актывам раёна з інфармацыяй аб рабоце Саюза ветэранаў вайны ў Афганістане. Колькі ўсяго выхадцаў з Валожыншчыны ў розныя гады неслі службу ў далёкай усходняй краіне, дакладна невядома. Многія нашы землякі, памяняўшы месца жыхарства, прызываліся з іншых гарадоў Савецкага Саюза. Магчыма назваць толькі прыкладную лічбу – каля 100. Сёння на ўліку ў арганізацыі – 60 чалавек. Як адзначыў Пётр Іосіфавіч Бібік, пакаленне “афганцаў” паступова бярэ на сябе тыя ж абавязкі перад грамадствам, што трывала замацаваліся за ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, – патрыятычнае выхаванне моладзі, папулярызацыя службы ва Узброеных Сілах рэспублікі. Побач з намі засталіся толькі 14 герояў, якія ў далёкія 40-я здабывалі для нас перамогу. Менавіта яны ў свой час сталі арыенцірам для хлопцаў пакалення 80-х. І яны, як іх дзеды, выстаялі. Толькі, на жаль, дадому вярнуліся не ўсе…

У памяць аб загінуўшых кіраўніцтва раёна, афіцэры і салдаты Валожынскай брыгады, прадстаўнікі адасобленай групы ваеннага камісарыята і 19 ветэранаў вайны ў Афганістане ўсклалі вянкі і кветкі да памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам, што ў скверы ля райвыканкама.

Тры кропкі на карце Валожыншчыны – вёскі Зарэчная, Гародзькі, Ракаў –  нязменны маршрут у гэты дзень для трох груп, у склад якіх, акрамя непасрэдных удзельнікаў падзей, увайшлі прадстаўнікі РК БРСМ, вайскоўцы. Павел Падрэз, Валянцін Сліж, Іван Мазура назаўсёды застануцца ў памяці тых, хто іх ведаў і любіў, маладымі, прыгожымі, самымі лепшымі ў свеце сынамі, братамі, сваякамі, каханымі. Іх усмешлівыя вочы глядзяць на нас з помнікаў на вясковых могілках і з памятных дошак, што па ініцыятыве таварышаў устаноўлены на Багданаўскай, Гародзькаўскай і Ракаўскай школах. У гэтых установах адукацыі старанна захоўваюць памяць пра герояў. 15 лютага ўрокі памяці ў іх гонар – абавязковыя.

Незагойныя раны на сэрцах скарацілі жыццё людзей, што страцілі сыноў. Пайшлі з жыцця таты і маці Валянціна і Івана, ужо няма і бацькі Паўла. Толькі Яніна Юльянаўна Падрэз праз дзесяцігоддзі нясе свой боль і бязмежную тугу пра адзінае дзіця. Жанчына, што  пахавала сына, як да родных, ставіцца да яго таварышаў. Яна даўно стала для кожнага з іх матуляй.

Суровыя твары, пранікнёныя словы… У гэты дзень ніхто не звяртае ўвагі на былыя званні і сённяшнія пасады. Многія маюць ордэны і медалі, у іншых не засталося нават фота на памяць. Некаторыя сталі кіраўнікамі, а хтосьці шчыра выконвае абавязкі рабочага, вадзіцеля, механізатара… Штогод з розных куткоў раёна гэтыя мужныя людзі спяшаюцца ў райцэнтр дзеля таго, каб пабачыць сяброў і саслужыўцаў, наведаць магілы загінуўшых і тых, хто пакінуў іх рады ўжо ў мірны час. Яны дзеляцца навінамі, абмяркоўваюць планы і даюць волю ўспамінам, якія звычайна старанна хаваюць у тайніках памяці.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара


Старшыня райвыканкама Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА асабіста сустрэўся з удзельнікамі афганскай вайны. Сярод гэтых мужных людзей і Алег Віктаравіч МАТУС.




 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 лютага, у Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, адбылася традыцыйная сустрэча былых “афганцаў”. Людзей, што прайшлі пекла той вайны, вітаў старшыня...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика