Маларыцкая дзіцячая школа мастацтваў: ШЛЯХ ДА ПРЫГАЖОСЦІ. 21.by

Маларыцкая дзіцячая школа мастацтваў: ШЛЯХ ДА ПРЫГАЖОСЦІ

20.02.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

       Маларыцкая дзіцячая школа мастацтваў сёння – установа адукацыі, у якой разам з трыма яе філіяламі ў вёсках Олтуш, Хаціслаў і Чарняны працуе 39 настаўнікаў. Не шкадуючы сіл і часу, яны перадаюць свае веды, вопыт і ўменні больш як 460 навучэнцам, далучаючы іх да чароўнага свету мастацтва на музычным, харэаграфічным, выяўленчым, тэатральным і лічбавым (фотасправа) аддзяленнях. Акрамя таго, з верасня 2016 года ў Маларыцкай дзіцячай школе мастацтваў аднавіў работу Цэнтр эстэтычнага развіцця для дзяцей 4-7 гадоў.


           Цяпер яго наведвае 20 чалавек (2 групы). Два разы на тыдзень, у панядзелак і чацвер, заняткі праводзяцца па 4 накірунках: музыка і харэаграфія, тэатральнае і выяўленчае мастацтва. У адзін дзень для малых праходзяць заняткі па двух прадметах, а кожны “ўрок” працягваецца 30 хвілін. З дзецьмі па спецыяльна падабранай і адаптаванай да іх узросту праграме займаюцца вопытныя спецыялісты – Вольга Луцык, Святлана Мамошкіна, Інэса Гаўрылюк і Святлана Пятручык. На занятках паступова закладваецца падмурак для ўсебаковага развіцця асобы, а для больш адораных, магчыма, і асновы спецыяльных навыкаў будучай прафесіі. Увесь курс заняткаў разлічаны на 2 гады. Па яго завяршэнні дзецям выдаецца пасведчанне аб заканчэнні Цэнтра. Бацькам жа даюцца канкрэтныя рэкамендацыі настаўнікаў па пытаннях прафесійнай арыентацыі дзяцей, парады наконт таго, якому накірунку мастацкай дзейнасці лепш аддаць перавагу ў будучым.
     

 

         –Фарміраванне асноў эстэтычнай культуры малодшых школьнікаў – адзін з прыярытэтных накірункаў выхавання любой асобы, – гаворыць Вольга Луцык, настаўніца музычнага выхавання Цэнтра. – Мы творча і скрупулёзна падыходзім да работы з дзецьмі і перакананы, што яны павінны не толькі слухаць музыку, разглядваць карціны, але і набываць практычныя навыкі мастацкай дзейнасці. У нас на занятках дзеці вучацца маляваць, спяваць, чытаць на памяць вершы, танцаваць, адрозніваць гучанне розных музычных інструментаў. Дзецям неабходна даць магчымасць выбраць самім любімы занятак, каб потым развіваць яго ў пэўным накірунку, адшукаць прызванне, знайсці тое, што будзе яму даспадобы.
       

      Настаўнікі Цэнтра эстэтычнага выхавання працуюць для таго, каб дапамагчы дзецям вызначыцца з іх творчымі здольнасцямі, выхаваць асобу гарманічна развітую, чуйную да хараства. А ўсё гэта разам узятае і адкрывае шлях да прыгажосці і дасканаласці.
Мікалай НАВУМЧЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
       Маларыцкая дзіцячая школа мастацтваў сёння – установа адукацыі, у якой разам з трыма яе філіяламі ў вёсках
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика