Прыгожая, мілагучная, звонкая. 21.by

Прыгожая, мілагучная, звонкая

22.02.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

159.jpg

У школе мы вывучаем родную мову, размаўляем і чытаем на ёй. Але ўсвядоміць значнасць і веліч яе можна толькі тады, калі паглыбляем веды аб ёй, цікавімся крыніцамі духоўнага багацця, культурай Беларусі.
Таму не так даўно ў нашым Кручанскім НПК праходзіў тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў пачатковых класах. Праводзіўся ён з мэтай павышэння матывацыі вывучэння, развіцця творчага мыслення, пазнавальнага інтарэсу, узбагачэння слоўнікавага запасу, выхавання павагі да роднай краіны і роднай мовы. Да гэтай падзеі з хваляваннем рыхтаваліся як настаўнікі, так і вучні пачатковых класаў.
У першы дзень адбылося ўрачыстае адкрыццё тыдня, дзе вучні чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў аб роднай мове, прыгожай, мілагучнай, яскравай, звонкай. У гэты ж дзень вучням была прапанавана гульня-падарожжа «Беларуская мова -- сродак зносін». Вучні адгадвалі загадкі аб роднай мове, знаходзілі адрозненні ў вымаўленні скорагаворак на рускай і беларускай мовах, чыталі прыказкі і прымаўкі. Была арганізавана выстава «Мая любімая кніга ў нас у гасцях», на якой навучэнцы азнаёміліся з планам тыдня і іншым цікавым матэрыялам на інфармацыйным стэндзе. У наступны дзень класныя кіраўнікі правялі інфармацыйную гадзіну «Славутыя песняры зямлі беларускай», якая скончылася конкурсам малюнкаў «Вобразы мілыя роднага краю». Таксама ў гэты дзень прайшла алімпіяда па беларускай мове і літаратурным чытанні сярод вучняў 3-х і 4-х класаў.
Першым заданнем наступнага дня быў конкурс на лепшага чытача беларускіх вершаў «Паэтычны алімп». У гэты ж дзень прайшла гульня-спаборніцтва для вучняў 4-х класаў «Перакладчыкі».
Інтэлектуальная віктарына «Знаўцы роднай мовы» адкрыла новы дзень тэматычнага тыдня. Пасля быў арганізаван конкурс прыказак і прымавак «3 любоўю да роднага слова». Вынікі тыдня былі падведзены на лінейцы.
Я лічу, што гэты тыдзень не прайшоў бясследна для нашых вучняў. Цікавыя мерапрыемствы садзейнічалі патрыятычнаму выхаванню юных грамадзян Рэспублікі Беларусь, павысілі матывацыю да вывучэння роднай мовы, узбагацілі слоўнікавы запас дзяцей, развілі творчыя здольнасці, выхоўвалі павагу да роднай краіны і роднай мовы.
Таццяна Антанюк, настаўніца Кручанскага НПК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У школе мы вывучаем родную мову, размаўляем і чытаем на ёй. Але ўсвядоміць значнасць і веліч яе можна толькі тады, калі паглыбляем веды аб ёй, цікавімся крыніцамі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика