Аб выніках выбараў дэпутатаў Мінскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. 21.by

Аб выніках выбараў дэпутатаў Мінскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання

23.02.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

18 лютага адбыліся выбары дэпутатаў Мінскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.

На месца дэпутата па Вілейскай сельскай выбарчай акрузе №2 прэтэндавалі два кандыдаты – Пратасава Лілія Іванаўна і Юшко Ігар Аляксандравіч.

Агульная колькасць выбаршчыкаў, уключаных у спіскі грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, па Вілейскай сельскай выбарчай акрузе №2 склала 17 537 чалавек. У галасаванні прынялі ўдзел 16 036 выбаршчыкаў.

За Пратасаву Лілію Іванаўну прагаласавала 3 438 выбаршчыкаў.
За Юшко Ігара Аляксандравіча прагаласавала 8 828 выбаршчыкаў.

Колькасць галасоў, пададзеных супраць усіх кандыдатаў, склала 3 267.
504 бюлетэні прызнаны несапраўднымі.

19 лютага на пасяджэнні акруговай выбарчай камісіі былі канчаткова зацверджаны вынікі галасавання па выбарах дэпутата Мінскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання па Вілейскай сельскай выбарчай акрузе №2. На падставе артыкула 89 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь акруговая выбарчая камісія вырашыла:

1. Лічыць Юшко Ігара Аляксандравіча, 1963 года нараджэння, дырэктара ДУА «Ільянская сярэдняя школа імя А.А. Грымаця», які жыве ў аграгарадку Ілья Вілейскага раёна, беспартыйнага, выбраным дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў па Вілейскай сельскай выбарчай акрузе №2.

2. Выдаць Юшко І.А. часовае пасведчанне дэпутата Мінскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.

Акруговая выбарчая камісія Вілейскай сельскай выбарчай акругі №2

На месца дэпутата па Вілейскай гарадской выбарчай акрузе №3 прэтэндавалі два кандыдаты – Баравая Святлана Уладзіміраўна і Цітуленка Таццяна Чаславаўна.

Агульная колькасць выбаршчыкаў, уключаных у спіскі грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, па Вілейскай гарадской выбарчай акрузе №3 склала 20 276 чалавек. У галасаванні прынялі ўдзел 15 536 выбаршчыкаў.

За Баравую Святлану Уладзіміраўну прагаласавала 2 449 выбаршчыкаў.
За Цітуленка Таццяну Чаславаўну прагаласавала 9 690 выбаршчыкаў.

Колькасць галасоў, пададзеных супраць усіх кандыдатаў, склала 3 029.

368 бюлетэняў прызнаны несапраўднымі.

19 лютага на пасяджэнні акруговай выбарчай камісіі былі канчаткова зацверджаны вынікі галасавання па выбарах дэпутата Мінскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання па Вілейскай гарадской выбарчай акрузе № 3. На падставе артыкула 89 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь акруговая выбарчая камісія вырашыла:

1. Лічыць Цітуленка Таццяну Чаславаўну, 1965 года нараджэння, намесніка кіраўніка Упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне – кіраўніка аддзела занятасці Упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, якая жыве ў г. Вілейка Мінскай вобласці, беспартыйную, выбраным дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання па Вілейскай гарадской выбарчай акрузе №3.

2. Выдаць Цітуленка Т.Ч. часовае пасведчанне дэпутата Мінскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.

Акруговая выбарчая камісія Вілейскай гарадской выбарчай акругі №3

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
18 лютага адбыліся выбары дэпутатаў Мінскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. На месца дэпутата па Вілейскай сельскай выбарчай акрузе №2...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика