Сельскохозяйственная техника в Копыльском районе для проведения полевых работ должна быть готова к 1 марта. 21.by

Сельскохозяйственная техника в Копыльском районе для проведения полевых работ должна быть готова к 1 марта

24.02.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Такая задача яшчэ раз была акрэслена падчас семінара-вучобы для кіраўнікоў, галоўных інжынераў і галоўных аграномаў сельгаспрадпрыемстваў, які прайшоў на базе філіяла «Вялікая Раёўка».


■ На МТП «В. Раёўка»

Работа на месцах сёння вядзецца па некалькіх напрамках. Асноўныя з іх — пастаноўка на лінейку гатоўнасці тэхнікі, забеспячэнне ў неабходных аб’ёмах кандыцыйным насеннем, мінеральнымі ўгнаеннямі, ядахімікатамі, палівам, вырашэнне арганізацыйных пытанняў. Менавіта на гэта ўказаў падчас пасяджэння старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Ліневіч. У раёне дастаткова тэхнікі для якаснага і аператыўнага выканання ўсяго комплексу палявых работ. Многае зроблена ў сельгаспрадпрыемствах з восені. Пасеяна звыш 21 тысячы гектараў азімых культур. Удалося зрабіць гэта ў большасці гаспадарак у аптымальныя тэрміны, якасным насеннем. Вясною ж, як падкрэсліў Анатоль Канстанцінавіч, у гаспадарках трэба пасеяць каля 15 тысяч гектараў яравых культур (з улікам аднагадовых).

— Вядома, што для росту раслін самымі галоўнымі з’яўляюцца вільгаць, цяпло і святло. Вельмі важна ўкласціся ў жорсткія рамкі агратэхнічных тэрмінаў вясенняй пасяўной, — падкрэсліў Анатоль Ліневіч. — Нельга губляць ніводнай хвіліны, нельга дапусціць, каб вільгаць знікла. Таму трэба, каб тэхніка была падрыхтавана раней. Як ужо неаднойчы адзначалася, мы вызначылі тэрмін да 1 сакавіка. За рамонт машынна-трактарнага парка, набыццё неабходных запчастак персанальную адказнасць нясуць кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў. Яшчэ раз падкрэслю, што зрабіць гэта трэба за кошт уласных сродкаў гаспадарак, у бюджэце на гэтыя мэты не закладзена ні рубля.

Некаторым кіраўнікам і спецыялістам сельгаспрадпрыемстваў давялося даваць тлумачэнні за недапрацоўкі, падзяліцца сваімі планамі, што яны канкрэтна зробяць, каб правесці вясеннюю пасяўную на высокім арганізацыйным узроўні. Многім неабходна прыняць меры па набыцці і ўнясенні пад яравую сяўбу пад поўную патрэбу мінеральных угнаенняў, арганікі для атрымання запланаванай ураджайнасці культур. А яшчэ — забяспечыць да пачатку палявых работ завоз насення, назапасіць неабходную колькасць дызпаліва і бензіну, завяршыць рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі. Прадугледжана таксама на перыяд вясенняй пасяўной прыцягнуць неабходную колькасць механізатарскіх кадраў з прадпрыемстваў і ўстаноў раёна, арганізацый, якія трымаюць шэфства, для дапамогі вяскоўцам.

У гэты ж дзень прадстаўнікам некаторых сельгаспрадпрыемстваў давялося трымаць сапраўдны практычны экзамен па падрыхтоўцы перадпасяўной і пасяўной тэхнікі, па яе настройках і рэгуліроўцы.

Сяргей КОЗЕЛ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такая задача яшчэ раз была акрэслена падчас семінара-вучобы для кіраўнікоў, галоўных інжынераў і галоўных аграномаў сельгаспрадпрыемстваў, які прайшоў на базе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика