В районном Центре культуры состоялся слет передовиков народного хозяйства Копыльщины. 21.by

В районном Центре культуры состоялся слет передовиков народного хозяйства Копыльщины

02.03.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па традыцыі ў перыяд пераходу зімы ў вясну ў нашым раёне падсумоўваюцца вынікі зробленага за мінулы год, вызначаюцца напрамкі і перспектывы далейшай работы, далейшага развіцця і, вядома, ушаноўваюцца лепшыя ў розных галінах вытворчай дзейнасці. Менавіта гэтаму быў прысвечаны раённы злёт перадавікоў народнай гаспадаркі, які адбыўся ў раённым Цэнтры культуры пад назвай «Твае людзі, Капыльшчына!».


■ Старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч і яго першы намеснік Віталь Ракевіч (у цэнтры) сярод пераможцаў спаборніцтва па вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі

У самым яго пачатку пад гукі інструментальнай кампазіцыі «Успамін» у выкананні Аляксандра Булакевіча дэманстравалася пескаграфія пра Капыль і прафесіі (падчас яе мастак Святлана Кліменціна малявала карціны пры дапамозе пяску на спецыяльным стале, а атрыманы малюнак перадаваўся гледачам пры дапамозе праектара), быў паказаны і відэафільм пра жыццё і дасягненні Капыльшчыны.


■ Ігар Макар на выставе перапрацоўчых прадпрыемстваў

Затым дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах уручылі каравай старшыні Капыльскага раённага выканаўчага камітэта Анатолю Ліневічу, які звярнуўся з прывітальным словам да ўдзельнікаў злёту, у якім выказаў вялікую павагу і ўдзячнасць перадавікам народнагаспадарчага комплексу за паспяховыя працоўныя справы ў 2017 годзе. Анатоль Канстанцінавіч адзначыў, што ніколі не трэба спыняцца ў развіцці, не замаруджваць тэмпы, а рухацца толькі наперад.


■ Анатоль Ліневіч уручае ганаровую грамату галоўнаму заатэхніку КСУП «Доктаравічы» Іне Храмцэвіч

Першы намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ігар Макар таксама выказаў віншаванні са святам працаўнікам Капыльшчыны і адзначыў, што ў нашым раёне паказчыкі павінны быць значна большыя, для дасягнення якіх трэба прыкласці ўсе намаганні. Ігар Мікалаевіч уручыў шэраг узнагарод. Падзякі старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь аб’яўлены: калектыву Капыльскага райспажыўтаварыства, Івану Бярозку — машыністу экскаватара філіяла КУП «Мінскаблдарбуд» — «ДРБУ № 124», Ніне Шатэрнік — брыгадзіру вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі ААТ «Старыца-Агра». Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ўзнагароджана Наталля Чарнова — аператар штучнага асемянення жывёлы ААТ «Семежава», Ганаровымі граматамі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта: Святлана Данчанка — аператар машыннага даення ААТ «Скабін» і Святлана Лазук — прадавец 6 разраду Капыльскага райспажыўтаварыства. Падзякі старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта аб’яўлены: Мікалаю Кульбіцкаму — загадчыку вытворчасці КУП «Капыльскі рамонтна-будаўнічы ўчастак», Галіне Масловай — мыйшчыку сыру Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат». Ганаровымі граматамі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны: Валянціна Шыманская —кіраўнік гуртка Лоцвінскага цэнтра аматарскай творчасці і Галіна Пашко — галоўны спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ «Капыльскае». Ганаровых грамат галоўнага ўпраўлення аховы здароўя ўдастоены: Яўгенія Касабуцкая — урач-кардыёлаг кардыялагічнага кабінета паліклінікі УАЗ «Капыльская цэнтральная раённая бальніца», Таццяна Пазняк — загадчык Руднянскага фельчарска-акушэрскага пункта амбулаторыі Цімкавіцкай участковай бальніцы, Ганаровай граматы ўпраўлення спорту і турызму — Таццяна Бычэнка — інструктар-метадыст па фізкультурна-аздараўленчай, спартыўна-масавай рабоце ДУ «Капыльскі раённы фізкультурна-аздараўленчы цэнтр», Ганаровых грамат упраўлення адукацыі: Таццяна Нядзелька — настаўнік рускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Капыля» і Таццяна Маргалік — выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА «Мажскі ВПК дзіцячы сад-пачатковая школа».


■ Сярод гасцей свята — ветэраны працы

Граматамі камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне ўзнагароджаны: Таццяна Савіцкая, загадчык аддзела пярвічнага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання ДУ «Капыльскі ТЦСАН» і Іна Шарамет, загадчык аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў гэтай жа ўстановы, Аксана Дзямідчык, намеснік дырэктара ДУ «Грозаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат».


■ Першы намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Анатоль Драгавец, дырэктар ААТ «Лань-Нясвіж» Анатоль Уласевіч і ветэран працы, былы дырэктар ААТ «Скабін» Анатоль Буцько

Далей прадстаўнікі раённай улады ўзнагародзілі пераможцаў раённага спаборніцтва па вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі; у прамысловасці, будаўніцтве і сферы абслугоўвання; сярод устаноў сацыяльнай сферы і Саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку пры сельскіх выканаўчых камітэтах; сярод сельскіх выканаўчых камітэтаў; агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне і азеляненне будынкаў і прылеглых тэрыторый сярод устаноў сацыяльнай сферы і сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Асобны блок святочнага дзейства быў прысвечаны ўшанаванню лепшых па прафесіі (дарэчы, іх імёны, як і папярэдніх пераможцаў, былі надрукаваны ў нумары газеты “СП” за сераду, 28 лютага).


■ Удзельнікі выставы — Капыльскі дзяржаўны каледж

Шэраг працаўнікоў раёна ўдастоены ўзнагарод Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Прыкладам добрасумленнага стаўлення да працы і найвышэйшага прафесіяналізму могуць служыць тыя калектывы і працаўнікі, якія праславілі наш раён сваімі высокімі вынікамі. Сярод іх — Эдуард Куцця, кіраўнік МТФ «Васільчыцы» ААТ «Піянер-Агра», які ў 2017 годзе ўзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»; УП «Капыльскі кааппрам», якое па выніках 2017 года заваявала залаты і сярэбраны медалі на Рэспубліканскім аглядзе якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў (в.а. дырэктара Тамара Абрамовіч); рэдакцыя раённай газеты «Слава працы», якая стала лаўрэатам 13 Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Літара», заняла другое месца ў абласным конкурсе сярод друкаваных СМІ (галоўны рэдактар Марыя Шэіна); сям’я Уладзіміра і Вікторыі Літвіных — пераможцы Рэспубліканскага маладзёжнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар вёскі»; прадавец 5 разраду Анжаліка Сітнікава — пераможца абласнога конкурсу «Лепшы па прафесіі» сярод прадаўцоў харчовых тавараў спажыўкааперацыі; прадавец 5 разраду Настасся Шкілевіч — пераможца абласнога конкурсу «Лепшы па прафесіі» сярод прадаўцоў нехарчовых тавараў; УА «Капыльскі дзяржаўны каледж» (дырэктар Анатоль Пяткевіч) — пераможца міжнародных, рэспубліканскіх і абласных конкурсаў, заснавальнік Стартап-школы; Цімкавіцкі яслі-сад (загадчык Таццяна Сташэўская) — лаўрэат абласнога конкурсу «За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі»; ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці «Сонейка» г.Капыля» (загадчык Зінаіда Мысіна)— пераможца абласнога агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі ўстаноў дашкольнай адукацыі; ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Капыльскага раёна» (дырэктар Ірына Гарэльская) — лаўрэат абласнога этапу другога Рэспубліканскага конкурсу «Лепшая ўстанова спецыяльнай адукацыi», ДУА «Капыльская дапаможная школа-інтэрнат» (дырэктар Марына Крэпская)— лаўрэат абласнога этапу другога Рэспубліканскага конкурсу «Лепшая ўстанова спецыяльнай адукацыi»; народны тэатр гульні і гумару «Капыльскія пацехі» (рэжысёр Любоў Галубовіч) — лаўрэат 6 абласнога фестывалю народнай гульні і гумару; клуб нацыянальнай кухні «Лоцвінскія ўдалухі» (кіраўнік Галіна Дрожжа) — пераможца абласнога конкурсу «Творчы Алімп Міншчыны» ў намінацыі «Лепшае аматарскае аб’яднанне», узорны эстрадны аркестр ДУА «Капыльская дзіцячая школа мастацтваў» (кіраўнік Леў Канаплянік) — уладальнік Дыплома лаўрэата 1 ступені Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу «Свята саксафона-2017»; ДУ «Капыльскі ТЦСАН» (дырэктар Святлана Маліноўская), якая заняла 2-е месца ў абласным сацыяльна-эканамічным спаборніцтве.


■ Тэатралізаваны эпізод пра прафесіі — ад юных капылян

Як і заўсёды, на сёлетнім свяце на абышлося без ушанавання ветэранаў працы ва ўсіх галінах. У іх адрас гучалі цёплыя словы і былі ўручаны кветкі.

Падарункі і прывітанні перадалі дэлегацыі суседніх раёнаў — Нясвіжскага, Клецкага і Слуцкага.

Цёпла ўспрымалі гледачы тэатралізаваны эпізод пра прафесіі ў выкананні самых юных капылян. З захапленнем сустракаўся і кожны нумар канцэртнай праграмы, якую падарылі творчыя калектывы Гарадзейскага цукровага камбіната: народны вакальны ансамбль «Забава» і народны ансамбль танца «Узорыца», а таксама вядомы беларускі спявак Сяргей Славянскі. У прыватнасці, у інтэрв’ю ён адзначыў, што вельмі ганарыцца тым, што яго карані з Капыльшчыны, дзе працуюць і жывуць цудоўныя людзі і пажадаў землякам далейшых поспехаў.


■ Выступае калектыў Гарадзейскага цукровага камбіната

Ніхто з удзельнікаў свята не прайшоў міма выстаў, якія разгарнуліся ў фае РЦК. І сапраўды, пастаянны пошук і развіццё, характэрныя для працоўных калектываў раёна, уносяць новыя рысы ў змест выстаў вырабаў мясцовых прадпрыемстваў і аматараў народных промыслаў. І калі першыя ставяць на мэце азнаёміць прысутных з вытворчымі навінкамі, то другія — раскрыць шырокі дыяпазон прыкладной мастацкай творчасці. Наведвальнікі выстаў усё па вартасці ацанілі, праявіўшы непрытворную цікавасць да майстэрства сваіх землякоў.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА і Крысціны ЖОГАЛЬ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па традыцыі ў перыяд пераходу зімы ў вясну ў нашым раёне падсумоўваюцца вынікі зробленага за мінулы год, вызначаюцца напрамкі і перспектывы далейшай работы,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика