Ирина Кисляк избрана председателем Копыльского районного Совета депутатов. 21.by

Ирина Кисляк избрана председателем Копыльского районного Совета депутатов

06.03.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адбылося першае пасяджэнне Капыльскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання, на якім шляхам тайнага галасавання старшынёй раённага Савета дэпутатаў была абрана Ірына Мікалаеўна Кісляк — дэпутат па Савецкай выбарчай акрузе № 13.


Таксама абраны намеснік старшыні райсавета — ім стаў (на грамадскіх пачатках) дэпутат па Дзяржынскай выбарчай акрузе № 14 Уладзімір Уладзіміравіч Рудакоўскі — і пастаянныя камісіі райсавета: па развіцці сацыяльнай сферы; па бюджэтна-эканамічных пытаннях, прамысловасці, будаўніцтве, паслугах насельніцтву і жыллёва-камунальнай гаспадарцы; па аграрных пытаннях, харчаванні і сацыяльным развіцці тэрыторыі; мандатная.


Ірына Кісляк падзякавала дэпутатам за аказаны высокі давер — абранне ў другі раз на пасаду старшыні райсавета. Адзначыла, што спраў наперадзе вельмі шмат: «Мы будзем працягваць выкананне намечаных планаў: работу дэпутацкага корпуса з насельніцтвам, добраўпарадкаванне тэрыторый і навядзенне парадку на зямлі і г.д.».

У рабоце сесіі прынялі ўдзел старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая, старшыня Капыльскага раённага выканаўчага камітэта Анатоль Ліневіч, дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Ульдзіновіч, старшыня Капыльскай раённай выбарчай камісіі Іван Бабко. Яны павіншавалі зноў абранага кіраўніка органа мясцовага самакіравання і пажадалі плённай канструктыўнай працы на карысць Капыльскага раёна і яго насельніцтва.

Раённы Савет дэпутатаў дваццаць восьмага склікання распачаў сваю работу.

Маргарыта САКОВІЧ

Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адбылося першае пасяджэнне Капыльскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання, на якім шляхам тайнага галасавання старшынёй раённага Савета...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика