ДЗЕ РАСЦВIТАЕ «ДРУГАЯ МАЛАДОСЦЬ». 21.by

ДЗЕ РАСЦВIТАЕ «ДРУГАЯ МАЛАДОСЦЬ»

13.03.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

6 сакавіка ў Бярэзінскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва было шумна і весела, бо тут сабраліся ўдзельнікі клуба “Другая маладосць” на мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму жаночаму святу – 8 Сакавіка.

Як паведаміла вядучая мерапрыемства, загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзрос­ту Наталля Васільеўна Сікі­рыцкая, клуб “Другая маладосць” быў створаны на базе аддзялення два гады таму назад і аб’ядноўвае грамадзян толькі 60­гадовага ўзросту.

У аддзяленні дзейнічаюць тры гурткі: “Глобус” – камп’ю­тарны гурток (кіраўнік Дана Юозаўна Зяневіч), “Крэатыўнае рукадзелле” ­ для аматараў ствараць прыгожае ўласнымі рукамі (кіраўнік Галіна Міхай­лаўна Губіч) і музычны гурток “Нам года – не беда”, кіраўніком якога з’яўляецца добра вядомая ў раёне музыка Тамара Іванаўна Дземяшкевіч.

Пачалося святочнае мерапрыемства з прагляду відэа­прытчы пра жанчыну. А працягнулася песнямі за салодкім сталом, жартамі, віншаваннямі, гульнямі і танцамі.

Асабліва спадабалася жанчынам песня “Наши любимые” ў выкананні мужчынскай паловы клуба пад акампанемент му­зычнага кіраўніка гуртка “Нам года – не беда” Тамары Іванаў­ны Дземяшкевіч. Ярка дэманстравала свой талент выканаў­цы песень і вершаў Зінаіда Афанасьеўна Барданоўская.

Наогул на мерапрыемстве былі шырока прадстаўлены талент і ўмельства ўдзельнікаў усіх гурткоў клуба.

Да свята была арганізавана выстава дэкаратыўна­пры­кладнога мастацтва, на якой можна было падзівіцца вы­рабамі ўдзельнікаў гуртка “Крэатыўнае рукадзелле” ў самых розных тэхніках – і паперапляцення, і вышыванкі, і стужкапляцення, і керамічныя вырабы, і інш.

Вясной абуджаецца не толькі прырода, а і пачуцці, надзеі, нават дыхаецца лягчэй і на сэрцы больш радасна. І хоць сёлета вясна не спяшаецца ўступаць у свае правы, настрой удзельнікаў мерапрыемства быў святочна прыўзняты і па­вясноваму цёплы.

На здымках: 1. Вядучая мерапрыемства Наталля Васіль­еўна Сікірыцкая. 2. Пад акампанемент Тамары Іванаўны Дземяшкевіч для жанчын спяваюць (злева направа) Браніслаў Іванавіч Трусевіч, Міхаіл Ула­дзіміравіч Бандарчык, Мікалай Сцяпанавіч Сцяпанаў. 3. Тан­цуюць усе.

Алена ГРОМАВА.

VN:F [1.9.9_1125]
please wait...
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.9_1125]
Rating: 0 (from 0 votes)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  6 сакавіка ў Бярэзінскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва было шумна і весела, бо тут сабраліся ўдзельнікі клуба “Другая...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика