У Маларыце пабывалі прадстаўнікі сістэм адукацыі Венгрыі і Чарнагорыі
18.03.2018
—
Новости Общества
|
Нядаўна ў Брэсце прайшла V Міжнародная канферэнцыя педагогаў сістэмы спецыяльнай адукацыі “Ад інтэграцыі да інклюзіі”, якая была прымеркавана да 25-годдзя ДУА “Брэсцкі абласны цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі”. Па-за межамі работы канферэнцыі ў Маларыце пабывалі прадстаўнікі сістэмы адукацыі Венгрыі і Чарнагорыі. Замежныя госці пабывалі ў ГДК, раённым цэнтры народнай творчасці. Больш дэталёва венгры пазнаёміліся з нашай сістэмай адукацыі, яе асаблівасцямі падчас наведвання прафесійнага ліцэя, раённай гімназіі і дзіцячай школы мастацтваў. Ужо не адзін год Маларыцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці наладжвае міжнародныя сувязі. Асабліва выніковымі яны з’яўляюцца са спартыўным аб’яднаннем імя Етвыша з Дэбрэцэна (Венгрыя). Між іншым, цяпер рэалізуецца заключаная дамова аб супрацоўніцтве паміж прафліцэем і спартыўным аб’яднаннем імя Етвыша на 2016 – 2019 гады, а таксама з Таварыствам Роўныя Магчымасці (г.Ньірбатор) і Старавыжэўскім прафесійным ліцэем (Валынская вобласць). Мікалай НАВУМЧЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна ў Брэсце прайшла V Міжнародная канферэнцыя педагогаў сістэмы спецыяльнай адукацыі “Ад інтэграцыі да інклюзіі”, якая была прымеркавана да 25-годдзя
|
|