В рамках Недели предпринимательства в Копыльском государственном колледже состоялся круглый стол. 21.by

В рамках Недели предпринимательства в Копыльском государственном колледже состоялся круглый стол

24.03.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У рамках Тыдня прадпрымальніцтва на базе цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва, што працуе ва ўстанове адукацыі «Капыльскі дзяржаўны каледж», адбыўся круглы стол. Мерапрыемства было накіравана на ўзмацненне стартап-руху і прадпрымальніцтва.


■ Падчас сустрэчы ў каледжы (у цэнтры — Уладзімір Карагін і Алена Васілеўская)

Адкрыла сустрэчу з індывідуальнымі прадпрымаль-нікамі і фермерамі раёна намеснік старшыні Капыльскага райвыканкама Алена Васілеўская. Яна расказала прысутным пра ролю прадпрымальніцтва ў рэгіёне. У прыватнасці, Алена Мікалаеўна адзначыла, што па стане на 1 студзеня 2018 года ў раёне ажыццяўляе дзейнасць 571 суб’ект малога прадпрымальніцтва, з якіх 238 мікраарганізацый і 433 індывідуальныя прад-прымальнікі. Яны найбольш засяроджаны ў сферы гандлю, паслуг і будаўніцтва. За год уплачана ў бюджэт 4,4 млн рублёў, або 27,2% ад агульных паступленняў.

Вырашаючы задачы арганізацыі адукацыйнага працэсу, каледж арыентуецца на цесную сувязь тэорыі і практыкі. Кіраўнік цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва Наталля Лука-шэвіч расказала ўдзельнікам мерапрыемства, як фарміруецца прадпрымальнасць і эканамічныя кампетэнцыі ў навучэнцаў установы адукацыі ў рамках бізнес-кампаніі, стартап-школы і цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва.

Варта адзначыць, што Капыльская стартап-школа была першай на тэрыторыі Міншчыны. Да гэтага сустрэчы з экспертамі ў сферы прадпрымальніцтва праводзіліся толькі ў абласных цэнтрах. Таму меркаванне «піянера» інавацыйнага бізнесу стала прывабным для многіх. Гэтым тлумачыцца цікавасць прадстаўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў не толькі Капыльшчыны, але і іншых рэгіёнаў Беларусі.

Наталля Аляксандраўна таксама азнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з дзейнасцю бізнес-кампаніі «Эргана», якая на міні-выставе прадставіла розныя віды выпускаемай прадукцыі. Дарэчы, бізнес-кампанія ажыццяўляе сваю дзейнасць па некалькіх напрамках. У вольны ад вучобы час навучэнцы каледжа паспяхова авалодваюць тут цырульніцкім майстэрствам, швейнай справай, вытворчасцю тратуарнай пліткі, бардзюраў, розных вырабаў з металу, вырошчваннем расады розных раслін, у апошні час асвойваюць навыкі пчалярства і г.д. На яе рахунку маюцца запатэнтаваныя творчыя праекты, самыя вядомыя з якіх — «аўтаабцасік» і «плашч-трансформер».

Кіраўнік капыльскай стартап-школы Наталля Лукашэвіч таксама адзначыла, што сістэма комплекснага навучання пачаткоўцаў-прадпрымальнікаў, якая склалася, дазваляе эфектыўна прайсці шлях ад бізнес-ідэі да бізнес-праекта, ад бізнес-праекта да дзеючага прадпрыемства. У Капылі ўжо завяршыўся першы этап — мітап (адукацыйны ўзровень для навучання пачаткоўцаў-прадпрымальнікаў).

Пра месца і ролю арганізацый падтрымкі прадпрымальніцтва ў працэсе імплементацыі палажэнняў Дэкрэта № 7 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб развіцці прадпрымальніцтва» на рэальных умовах вядзення бізнесу расказаў старшыня прэзідыума Рэспубліканскай канфедэрацыі прад-прымальніцтва, старшыня Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзімір Карагін. «Дэкрэт па развіцці прадпрымальніцтва з’яўляецца добрай платформай для развіцця дзелавой ініцыятывы ў краіне. І гаворка ідзе не толькі пра прадпрымальнікаў, а ў цэлым аб дзелавой ініцыятыве ўсіх грамадзян», — падкрэсліў Уладзімір Мікалаевіч. На думку Уладзіміра Карагіна, прыняцце гэтага дакумента сведчыць аб тым, што для дзяржавы развіццё прадпрымальніцтва і дзелавой ініцыятывы з’яўляецца прыярытэтам. «Гэта свайго роду зварот да ініцыятыўных людзей — працуйце, стварайце, дзяржава на вашым баку. Акрамя таго, прыняцце дэкрэта прывядзе да скарачэння рознага роду адміністрацыйных працэдур, якія завышаюць кошт вядзення бізнесу. І, нарэшце, гэта заява інвестарам, што ў краіне робіцца стаўка на развіццё прадпрымальніцтва. Як правіла, і замежныя, і айчынныя інвестары сур’ёзна ўспрымаюць такія дакументы», — адзначыў старшыня прэзідыума Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва. Як ключавы дакумент усяго пакета нарматыўных прававых актаў па спрашчэнні ўмоў вядзення бізнесу дэкрэт сістэматызуе ўсе падпісаныя раней дакументы. «Прыняцце дэкрэта стварае добрыя асновы для далейшага дыялогу бізнесу і ўлады. Мяркую, што на гэтым наша сумесная праца не скончыцца. Мы чакаем яшчэ цэлага шэрагу мер па падтрымцы высокатэхналагічнага сектара эканомікі, і гаворка не толькі аб ІТ-сектары», — заявіў ён і дадаў, што, да прыкладу, чакаюцца меры па падтрымцы беларускіх тэхнапаркаў.

Таксама фермерам і прадпры-мальнікам былі цікавыя пытанні аб фінансавай падтрымцы суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу. Адказы давалі кіраўнікі ААБ «Беларусбанк» і ААТ «Белаграпрамбанк» г. Капыля і іх галоўныя спецыялісты.

З заключным словам перад удзельнікамі выступіў дырэктар УА «Капыльскі дзяржаўны каледж» Анатоль Пяткевіч, які пажадаў поспехаў і нацэліў прысутных на далейшае развіццё прадпрымальніцкай дзейнасці.

Сяргей КОЗЕЛ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рамках Тыдня прадпрымальніцтва на базе цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва, што працуе ва ўстанове адукацыі «Капыльскі дзяржаўны каледж», адбыўся круглы стол....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика