Министр по чрезвычайным ситуациям посетил Пружанский райотдел, отметил хорошую работу и ознакомился с граффити. 21.by

Министр по чрезвычайным ситуациям посетил Пружанский райотдел, отметил хорошую работу и ознакомился с граффити

27.03.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На мінулым тыдні Брэстчыну з рабочым візітам наведаў міністр па надзвычайных сітуацыях У.А.Вашчанка. Падчас паездкі па вобласці высокі госць адразу накіраваўся ў Пружанскі раён, дзе пажадаў сустрэцца з калектывам і азнаёміцца з матэрыяльнай базай раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Такі выбар Уладзімір Аляксандравіч патлумачыў тым, што дзейнасць пружанскіх пажарных па выніках мінулага года была прызнана ўзорнай сярод іншых райаддзелаў.
— Я ўвачавідкі пераканаўся ў тым, што прынцыпы, якія лічацца выратавальнай службай нашай краіны асноўнымі, тут рэалізаваны поўнасцю,— зазначыў міністр па надзвычайных сітуацыях.— Відавочна, што пастаянна ў баявым напружанні немагчыма знаходзіцца: чалавек проста стамляецца. Дзяжурствы доўжацца працяглы час, а гэта значыць, на месцы службы людзі павінны мець магчымасць адпачыць, падсілкавацца, падтрымаць уласную фізічную форму. Пажарныя павінны быць забяспечаны ўсім неабходным для таго, каб выканаць пастаўленыя баявыя задачы і вярнуцца з чарговага выезду жывымі і здаровымі.

У якасці члена рэспубліканскай інфармацыйнай групы міністр таксама выступіў на сходзе перад супрацоўнікамі. У прыватнасці, Уладзімір Вашчанка адзначыў асноўныя накірункі распрацаванай праграмы «Год малой радзімы», заклікаў зрабіць свой уклад у рэалізацыю асобных задач і сваёй бездакорнай службай дапамагчы іншым арганізацыям выканаць свае планы без аўралаў і нечаканых страт.


Са свайго боку, як адзначалася падчас сустрэчы, дзяржава прыкладае ўсе намаганні для таго, каб забяспечыць падраздзяленні МНС усім неабходным. Напрыклад, зараз вядзецца распрацоўка новых рэгламентаў нясення баявых дзяжурстваў, а таксама новага абмундзіравання з улікам усіх сучасных напрацовак, узоры якіх сабраны з многіх краін свету. Пэўную падтрымку райаддзел атрымлівае і ад мясцовых улад. Старшыня райвыканкама М.М. Крэйдзіч, які таксама прыняў удзел у сходзе, выказаў намер захаваць такі ўзровень супрацоўніцтва і ў будучым.


Напрыканцы сходу міністру па надзвычайных сітуацыях прадэманстравалі новую работу графіціста Ягора Богдана, выкананую на сцяне залы правядзення сходаў райаддзела.
Алег СІДАРЭНКА, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мінулым тыдні Брэстчыну з рабочым візітам наведаў міністр па надзвычайных сітуацыях У.А.Вашчанка. Падчас паездкі па вобласці высокі госць адразу накіраваўся ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика