Як “вырасціць” грошы?. 21.by

Як “вырасціць” грошы?

01.04.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На гэта пытанне адказалі ў сваіх малюнках вучні Машчаніцкай СШ. Конкурс творчых работ па ініцыятыве РК ГА “БРСМ” і пярвічнай арганізацыі БРСМ філіяла № 701 ААТ “ААБ Беларусбанк” прайшоў у рамках Сусветнага тыдня фінансаў дзяцей і моладзі Global money week (GMW).

2124

GMW – штогадовая кампанія, мэтай якой з’яўляецца павышэнне дасведчанасці дзяцей і моладзі ў фінансавай сферы, а таксама пытаннях зберажэнняў і прадпрымальніцтва. У гэтым годзе яна прайшла пад дэвізам “Грашовыя пытанні маюць значэнне!”. Вучні малявалі грашовыя дрэвы, банкі сваёй мары. Адным словам, паказалі ўласнае ўяўленне пра спосабы зароблівання грошай.

Вынікі конкурсу плакатаў былі падведзены пасля экскурсіі вучняў у філіял № 701 ААТ “ААБ Беларусбанк”, падчас якой супрацоўнікі банка зрабілі акцэнт на важнасці зберажэнняў, выгодзе безнаяўных разлікаў, пазнаёмілі школьнікаў з асновамі прадпрымальніцкай дзейнасці.

Перад тым, як прайсці па кабінетах філіяла, у школьнікаў была магчымасць пагутарыць з яго дырэктарам Андрэем САЛАНІНКАМ і намеснікам Людмілай ДРАЗДОЎСКАЙ.

Андрэй Аляксандравіч расказаў рабятам пра тое, што ААТ “ААБ Беларусбанк” мае свае прадстаўніцтвы практычна ва ўсіх буйных краінах свету.

– Сёння мы ідзём у нагу з часам, – далучылася да размовы Людміла Драздоўская. – Пройдзе яшчэ некалькі гадоў і, мне здаецца, што ў банкі мы хадзіць не будзем. Ужо сёння, аформіўшы пластыкавую картку, чалавек можа аплачваць усе паслугі ў асабістым кабінеце ў рэжыме анлайн. Нават крэдыты і ўклады цяпер афармляюцца праз інтэрнэт.

Спецыяліст па плацёжных картках аддзела рознічнага бізнесу Наталля РАШЧУКОВА расказала школьнікам пра віды банкаўскіх картак, іх функцыі. Больш падрабязна спынілася на тых, якія зараз карыстаюцца попытам у моладзі.

– З 14 гадоў пры наяўнасці пашпарта вы можаце стаць нашымі кліентамі, – звярнулася яна да старшакласнікаў. – Бацькі могуць даваць вам пэўную суму грошай, а вы, валодаючы пластыкавай карткай, самі будзеце прывыкаць да адказнасці, вучыцца размяркоўваць свае грошы, траціць іх з розумам.

У ходзе экскурсіі школьнікі ўбачылі, як наладжана праца банка знутры, як працуюць спецыялісты, праводзяцца плацёжныя аперацыі. Пазнаёміліся з некаторымі рабочымі месцамі супрацоўнікаў банка, наведалі аперацыйную залу.

– Як у музеі пабыла, – падзялілася ўражаннямі дзевяцікласніца Машчаніцкай СШ Аляксандра ТАЧЫЛАВА. – Экскурсія цікавая і карысная. Даведалася шмат новага. Кожны з нас дагэтуль наведваў банк, але ў якасці кліента. Сёння мы ўбачылі другі бок медаля.

дипл

Падводзячы вынікі конкурсу, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Наталля БАРОДЗЬКА і члены маладзёжнай пярвічкі філіяла № 701 ААТ “АСБ Беларусбанк” уручылі яго ўдзельнікам дыпломы і салодкі падарунак. Першае месца занялі адзінаццацікласнікі, другое падзялілі вучні восьмага і дзявятага класаў.

Марыя ШУТ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэта пытанне адказалі ў сваіх малюнках вучні Машчаніцкай СШ. Конкурс творчых работ па ініцыятыве РК ГА “БРСМ” і пярвічнай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика