Что мешает Пружанам зеленеть? Множественные коммуникации и… сами горожане. 21.by

Что мешает Пружанам зеленеть? Множественные коммуникации и… сами горожане

13.04.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напрыканцы сакавіка старшынёй райвыканкама быў зацверджаны спіс мерапрыемстваў па правядзенні месячніка па добраўпарадкаванні Пружан. Варта адзначыць, што да навядзення парадку на гарадскіх вуліцах і ў яго ваколіцах прыцягваецца звыш двух дзясяткаў арганізацый і прадпрыемстваў. Астатнія ўстановы незалежна ад формы ўласнасці будуць наводзіць парадак на сваіх тэрыторыях.

Значную частку мерапрыемстваў месячніка даручана выконваць КУВП «Камунальнік». Таму мы звярнуліся да галоўнага інжынера прадпрыемства С.В.Бабрука, каб даведацца пра тэрміны рэалізацыі запланаванага і магчымасці камунальнай службы.
— Многае са спіса ўжо выканана,— расказвае Сяргей Васільевіч.— Напрыклад, работнікамі ўчастка «Добраўпарадкаванне» праведзена пабелка слупоў і дрэў, падноўлена афарбоўка дарожных знакаў і многіх малых архітэктурных формаў на цэнтральных гарадскіх вуліцах. Таксама на 70% выканана грэйдзіраванне праезнай часткі з гравійным пакрыццём у раёне забудовы на ўскрайках райцэнтра і ў прыватным сектары. Пасля гэтага з дапамогай дарожных арганізацый прыступім да ямачнага рамонту асфальтаваных дарог.
— Практыка паказвае, што чалавек цэніць толькі тое, што зроблена сваімі рукамі. Ці прымаюць гараджане ўдзел у добраўпарадкаванні дваровых тэрыторый?
— Ва ўсіх мікрараёнах горада нашай службай праводзяцца сходы з жыльцамі, якіх заклікаем ладзіць суботнікі, а недзе людзі і самі праяўляюць ініцыятыву. Мы выдзяляем транспарт, а калі неабходна — і сваімі сіламі грузім і вывозім паслязімовае смецце. На жаль, нашы заклікі не ўсюды знайшлі разуменне, і ў асноўным уборкай дваровых тэрыторый займаліся людзі сталага ўзросту. Напэўна, сучаснай моладзі не хапае ні часу, ні жадання ствараць прыгажосць.
Работнікі ўчастка зелянгаса прыводзяць у парадак клумбы і афармляюць падвесныя канструкцыі, якія будуць выдатна ўпрыгожваць гарадскія вуліцы. У планах, дарэчы, стварыць новыя «аазісы прыгажосці».
— Нават без падліку бачна, што колькасць дрэў у Пружанах меншае. Асабліва заўважна гэта было ў мінулым годзе, калі з-за стыхій, а дзе і з-за аварыйнага стану зялёныя насаджэнні былі высечаны. Ці вядзецца абнаўленне азелянення?
— Адразу адзначу, што замест аднаго спілаванага дрэва мы абавязкова высаджваем два-тры маладыя. А гэта азначае, што за некалькі апошніх гадоў «дрэўны фонд» Пружан павялічыўся на паўтары тысячы адзінак. Вось толькі пасадкі нашы работнікі вядуць на ўскрайках горада ці ў скверах: у раёне вуліцы Пушкіна, у вугле вуліц Вашкевіча і Заводскай, у новай забудове мікрараёна «Паўночны-2» і за магазінам «Санар» па вул.8 Сакавіка. У цэнтры горада дрэвы мы не садзім, бо не дазваляюць сучасныя нормы. Згодна з імі, неабходна пакідаць вакол інжынерных магістраляў і розных кабеляў ахоўныя зоны радыусам два, а то і тры метры. А ў цэнтры Пружан насычанасць гэтымі камунікацыямі вельмі высокая, з-за чаго выбраць месца для пасадкі дрэва вельмі складана. Акрамя таго, з зялёных гігантаў увосень ападае лісце, што дабаўляе смецця і расходаў на яго ўборку. Адмоўна ставяцца да пагаршэння бачнасці з-за дрэў і Правілы дарожнага руху. Таму арыентуемся больш на высадку кустоў, хаця іх кошт у апошнія гады значна павялічыўся, што ўносіць свае карэктывы ў нашы планы.
Свой «уклад» у «азеляненне» горада робяць і некаторыя пружанцы: з высаджаных толькі напрыканцы мінулагодняга сезона «зімовых» цюльпанаў на шэрагу клумбаў засталося толькі па адной з чатырох кветак. Тое ж самае робіцца і з кустамі каштоўных парод, якія выкопваюцца варварамі ледзь не на наступны дзень пасля пасадкі.
— Жыхары некаторых пружанскіх вуліц праводзяць самастойнае азеляненне, хаця і не ўсюды яно апраўдана, а месцамі нават перашкаджае навакольным. Як сочыць за сітуацыяй камунальная служба?
— Са свайго боку, я вітаю падобныя дзеянні, але папярэджваю: варта ведаць, што пасадкі дрэў і іншых зялёных насаджэнняў з моцнай каранёвай сістэмай за межамі свайго прысядзібнага ўчастка дазваляюцца толькі пасля ўзгаднення з адпаведнымі арганізацыямі: электрасувяззю, электрасеткамі, камунальнай службай і іншымі. У адваротным выпадку такім грамадзянам будуць выдадзены прадпісанні на прывядзенне тэрыторыі ў першапачатковы выгляд. А за іх ігнараванне прадугледжаны штрафныя санкцыі.
Гутарыў Алег Сідарэнка.
НА ЗДЫМКУ: абнаўленне «зебры» на пешаходным пераходзе .
Фота Сяргея ТАЛАШКЕВІЧА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напрыканцы сакавіка старшынёй райвыканкама быў зацверджаны спіс мерапрыемстваў па правядзенні месячніка па добраўпарадкаванні Пружан. Варта адзначыць, што да...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика